Пункт карэкцыйна-педагагічнай дапамогі

Настаўнік-дэфектолаг 

Война Вольга Мікалаеўна

Спасылка на асабісты блог

   Некаторыя бацькі нават не ведаюць, для чаго патрэбен настаўнік-дэфектолаг ва ўстанове адукацыі. У шырокім разуменні дэфектолагам з'яўляецца спецыяліст, які займаецца вывучэннем, навучаннем, выхаваннем і сацыялізацыяй дзяцей, якія маюць адхіленні ў сваім развіцці.

     У вузкім сэнсе дэфектолаг - гэта карэкцыйны педагог.

   Настаўнік-дэфектолаг праводзіць падгрупавыя і індывідуальныя заняткі.

 Кожны карэкцыйна-развіваючы занятак, які праводзіць настаўнік-дэфектолаг, уяўляе сабой цэлы комплекс пазнавальнай дзейнасці, развіцц маторыкі, маўлення.

   Паводле статыстыкі ў кожнага другога дзіцяці назіраюцца парушэнні маўлення, многім дзецям складана справіцца з вымаўленнем новых гукаў. Таму асабліва важная своечасовая дапамога настаўніка-дэфектолага.

  Аб развіцці маўлення свайго дзіцяці, асабліва дашкольнага ўзросту, бацькам трэба паклапаціцца загадзя. Натаўнік-дэфектолаг дапаможа вырашыць многія праблемы, звязаныя з вымаўленнем гукаў і выпраўленнем маўлення дзіцяці.

    Карэкцыйныя заняткі настаўніка-дэфектолага накіраваны на:

- выпраўленне парушэнняў маўлення;

- развіццё не толькі правільнага, але і прыгожага маўлення;

- карэкцыю гукавымаўлення, агульнага і фанетыка-фанематычнага недаразвіцця маўлення; 

- развіццё артыкуляцыйнай, дробнай і агульнай маторыкі.

   Бацькам трэба памятаць, што вялікую частку часу дзіця праводзіць не ў дашкольнай установе адукацыі, а ў сям'і. Таму адны заняткі настаўніка- дэфектолага з дзіцём не дадуць такога выніку, які можна атрымаць пры працяглай і мэтанакіраванай працы спецыяліста сумесна з бацькамі.

   Акрамя заняткаў з дзіцем настаўнік-дэфектолаг праводзіць кансультаванне бацькоў, падчас якога бацькі вучацца неабходным прыёмам навучання свайго дзіцяці.

   Так што, дарагія бацькі, ведайце, што настаўнік-дэфектолаг можа зрабіць вельмі шмат для Вашага дзіцяці, але ён не зможа замяніць яму Вас у паўсядзённым жыцці.

    Падзякай за Ваша цярпенне, клопат і любоў будзе шчаслівая ўсмешка Вашага дзіцяці!

 

Графік работы

№ п/п

Дзень тыдня

Час работы

1

Панядзелак

08.25-12.25

2

Аўторак

08.25-12.25

3

Серада

08.25-12.25

4

Чацвер

08.25-12.25

5

Пятніца

08.25-12.25

 

Кансультацыя

Аўторак, серада - 16.00-18.00

 

РАСКЛАД ЗАНЯТКАЎ

 

КАНСУЛЬТАЦЫІ