Музей нягневіцкага краю

Назва Музей нягневіцкага краю

Установа адукацыі Дзяржаўная установа адукацыі “Нягневіцкая сярэдняя школа” Навагрудскага раёна

Профіль Комплексны (гісторыка-краязнаўчы)

Адрас Гродзенская вобласць, Навагрудскі раён, вул. Школьная 2

Музейны фонд Асноўны фонд: 339 Дапаможны фонд: 51

Музейны фонд складаецца з наступных калекцый: прадметы побыту і этнаграфіі, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва, дакументы, друкаваныя выданні, адзенне, прадметы перыяду Вялікай Айчыннай вайны.

 

Асноўныя напрамкі дзейнасці музея: пошукава-даследчая, экскурсійная, фондавая, культурна-асветніцкая.

 

Музей прапануе наведвальнікам наступныя экскурсіі:

 “Вайна ў лёсе маёй сям’і”;

“Жыццё і побыт нашых продкаў”;

“Афганістан баліць у маёй душы”;

“Генацыд. Нельга забыць”;

“Мой родны край – Нягневічы”.

 

Найбольш каштоўныя музейныя прадметы:

пісьмо з фронту Бекрэнь Мікалая Мікалаевіча, 1945 г.

Атэстат (копія), 1918 г.

Фатаграфія Гарбачыка І.Н., 1945 г.

Пасведчанне, выдадзеннае Гарбачыку І.Н., 1942 г.

Пісьмо з Афганістана Яцука А., 1988 г.

Кацялок салдацкі, 1944 г.

 

Экспазіцыі музея

Экспазіцыя “Беларуская хатка” прысвечана гісторыі беларускага сялянства. Тут сабраны матэрыял быта насельніцтва Нягневіцкага краю.

     

Экспазіцыя  “Яны  загартоўваліся ў барацьбе” асвятляе гераічнае мінулае нашай мясцовасці: дзейнасць камсамольцаў на часова акупаванай палякамі тэрыторыі Заходняй Беларусі па захаванні беларускай мовы, традыцый, культуры. Таксама экспазіцыя прысвечанная ваеннай гісторыі – Вялікай Айчыннай вайне і вайне ў Афганістане і ўдзеле нашых землякоў у гэтых падзеях, генацыду беларускага народа ў час Вялікай Айчыннай вайне.

Экспазіцыя “Летапіс школы” расказвае пра заснаванне школы, яе выпускніках, сабраны фотаздымкі 1970-1990-х гг.

 

Экспазіцыя “Ператвораныя ў попел” расказвае пра становішча Навагрудчыны ў час Вялікай Айчыннай вайны.

  

Актыў музея

План музея на 2023/2024 навучальны год