Вясновыя правілы бяспекі

У веснавы перыяд варта памятаць:

- на веснавым лёдзе лёгка праваліцца;
- перад выхадам на лёд праверце яго трываласць - дастаткова лёгкага ўдару, каб пераканацца ў гэтым;
- хутчэй за ўсё працэс распаду лёду адбываецца каля берагоў;
- веснавы лёд, пакрыты снегам, хутка ператвараецца ў друзлую масу.

ЗАБАРАНЯЕЦЦА:

- выходзіць у веснавы перыяд на аддаленыя вадаёмы;
- перапраўляцца праз раку ў перыяд крыгаходу;
- падыходзіць блізка да ракі ў месцах затору лёду, стаяць на абрывістым беразе, які падвяргаецца разліву і, такім чынам, абвалу;
- Збірацца на мастах, плацінах і запрудах;
- Набліжацца да ледзяных затораў, адштурхваць крыгі ад берагоў, вымяраць глыбіню ракі або любога вадаёма, хадзіць па крыгах і катацца на іх (нярэдка дзеці выкарыстоўваюць разнастайныя плывучыя сродкі і безгаспадарныя лодкі, каб пакатацца па першай вадзе).

БАЦЬКІ!

Не дапускайце дзяцей да ракі без нагляду дарослых, асабліва падчас крыгаходу; папярэдзьце іх аб небяспецы знаходжання на лёдзе пры выкрыцці ракі ці возера. Памятайце, што ў перыяд паводкі, нават пры нязначным крыгаходзе, няшчасныя выпадкі часцей за ўсё адбываюцца з дзецьмі. Тлумачце правілы паводзін у перыяд паводкі, забараняйце дзецям сваволіць каля вады, спыняйце зухаватасць. Не дазваляйце ім катацца на самаробных плытах, дошках, бярвёнах ці плывучых крыгах. Адарваная крыга, халодная вада, хуткая плынь пагражаюць гібеллю. Растлумачце дзецям меры засцярогі ў перыяд крыгаходу і вясновай паводкі.

ВУЧНІ!

Не выходзьце на лёд падчас вясновай паводкі.
Не катайцеся на самаробных плытах, дошках, бярвёнах і крыгах.
Не скачыце з адной крыгі на другую.
Не стойце на абрывістых і падмытых берагах - яны могуць абваліцца.
Калі вы назіраеце за крыгаходам з маста, набярэжнай прычала, нельга перагінацца праз парэнчы і іншыя агароджы.
Калі вы апынуліся сведкам няшчаснага выпадку на рацэ ці возеры, то не губляйцеся, не ўцякайце дадому, а гучна клічце на дапамогу, дарослыя пачуюць і дапамогуць выбавіць з бяды.
Не падыходзьце блізка да затораў, плытоў, гаці, не ўладкоўвайце гульняў у гэтых месцах.
Не падыходзьце блізка да ям, катлавін, каналізацыйных люкаў і студняў.

Будзьце асцярожныя падчас вясновай паводкі і крыгаходу.
Не падвяргайце сваё жыццё небяспецы!

Выконвайце правілы паводзін на вадаёмах падчас раставання лёду, разліву рэк і азёр.

УВАГА!

Хадзіце па абочыне дарогі, вуліцы насустрач руху транспарту.
Не перабягайце дарогу перад блізка ідучым транспартам!
Абыходзьце аўтобус ззаду, а трамвай спераду, асабліва калі вы выехалі за межы роднага мястэчка.
Пачуўшы шум надыходзячага транспарта, азірніцеся і прапусціце яго.
Не выходзьце на дарогу ў зонах абмежаванай бачнасці з боку вадзіцеля і пешахода.
Не адпускайце ад сябе дзяцей малодшага ўзросту ў месцах руху транспарта.
Язда на веласіпедзе па дарогах і вуліцах дапускаецца з 14 гадоў на адлегласці аднаго метра ад абочыны, а групавая язда ў калону па адным.

І яшчэ!!!

Знаходзячыся дома, у кватэры не адкрывайце дзверы незнаёмцам.
Затрымаўшыся па-за домам, рабіце кантрольныя званкі бацькам.
Абыходзьце бокам групы падлеткаў, асабліва ў вячэрні час.
Адмаўляйцеся ад любога запрашэння незнаёмых сесці ў машыну і паказаць, напрыклад, вуліцу ці дом.
Не знаходзьцеся на вуліцы пазней за 22 гадзіны.
Не скарачайце шлях па пустках і глухіх завулках у вячэрні час.
Пазбягайце выпадковых знаёмстваў
Абыходзьце месцы абарваных правадоў, яны могуць быць пад напружаннем.
Беражыце сябе! Удалых канікул!!!