Валанцёрства

Валанцёры ідуць на дапамогу

Члены валанцёрскага атрада "Надзея" ў спякотны летні дзень аказалі дапамогу ветэрану педагагічнай працы Шкарпета Анфісе Юльянаўне і жыхарцы аграгарадка, якая пражывае адзінока, Марушка Любові Мікалаеўне. Дзяўчынкі прапалолі градкі, сабралі вішню.

Акцыя “Добрая вясна” набірае абароты

У рамках акцыі “Добрая вясна”, якая стартавала ў Нягневіцкай сярэдняй школе Навагрудскага раёна гэтай вясною, члены валанцёрскага атрада “Надзея” аказалі дапамогу ветэрану педагагічнай працы Шкарпета Анфісе Юльянаўне – самаму сталаму з былых настаўнікаў установы (як-ніяк, ужо 89 гадоў жанчыне, а яна яшчэ і цікавую гісторыю раскажа, і на сустрэчу ў школу завітае!). Хлопцы прыбралі дваровую тэрыторыю, абрэзалі хмызнякі і дрэвы. Дзяўчынкі навялі парадак у доме, а заадно і па душах пагаварылі, павучыліся жыццёвай мудрасці ў Анфісы Юльянаўны. Тварыць добрыя справы цудоўна. Калі чалавек здзяйсняе добрыя ўчынкі, на душы ў яго становіцца лёгка і спакойна. А адна маленькая добрая справа прыводзіць да мноства спраў, напоўненых любоўю, святлом і цяплом.

Крок за смеццем

У сучасным складаным, разнастайным, дынамічным, поўным супярэчнасцяў свеце праблемы навакольнага асяроддзя набылі глабальны маштаб. Асновай развіцця чалавецтва павінна стацьс адружнасць чалавека і прыроды. Кожны павінен зразумець, што толькі ў гарманічным суіснаванні з прыродай, магчыма далейшае развіццё нашага грамадства. З дзяцінства трэба вучыцца жыць у згодзе з прыродай, яе законамі і прынцыпамі.

 Задача педагогаў Нягневіцкай школы заключаецца не толькі ў тым, каб сфарміраваць пэўны аб'ём ведаў па экалогіі, але і спрыяць асэнсаванню ўзаемадзеяння грамадства і прыроды, ўсведамлення значнасці сваёй практычнай дапамогі прыродзе.

Члены валанцёрскага атрада «Надзея» і цімураўскага “Праменьчыкі дабрыні”(25 чалавек) на чале з сакратаром “БРСМ” Катлоўскай Аленай Віктараўнай прынялі актыўны ўдзел у экалагічнай акцыі «Крок да смецця». Мэта акцыі — прапаганда беражлівых адносін да прыроды і навядзенне санітарнага парадку на  тэрыторыі роднага аграгарадка Нягневічы, прыцягненне ўвагі грамадзян да праблемаў экалогіі і беражлівых адносін да навакольнага асяроддзя.Падчас акцыі  было пройдзена 465 метраў квадратных, 3270 крокаў.

Экалагічны дэсант высадзіўся у  парку ў поўнай экіпіроўцы.Рабяты, узброіўшыся мяшкамі,працоўым інвентаром, прыбылі прыбіраць тое, што пакінулі адпачывальнікі.Імі было сабрана смецце пасля нядбайных наведвальнікаў прыроды: пластыкавыя бутэлькі, шкло, папера. З кожнай хвілінай гара з сабранага смецця, бутэлек, бляшанак, пакетаў, макулатуры станавілася ўсё вышэй, затое  парк набыў свае першародныя абрысы. Рабяты, задаволеныя сабой, азіраліся па баках, ацэньваючы значнасць сваёй працы. Яны  сабралі 35 кг смецця, навялі парадак  і сабралі 5 кілаграм пластыка для школы.

Здавалася, што сама зямля ўздыхнула з палёгкай, пазбавіўшыся ад цяжару смеццевага саркафага.

 

Зімняя пара добрых спраў

На працягу некалькіх апошніх дзён зіма парадавала нас доўгачаканым снегам. Для дзяцей зіма - гэта час радасных гульняў і катанняў на санках, а для людзей сталага ўзросту- пэўныя цяжкасці.І калі большасці людзей не складае цяжкасці выйсці з раніцы з лапатай і расчысціць дарожку да дома, то для пажылых і нямоглых грамадзян гэта можа стаць сапраўднай праблемай. Таму валанцёры атрада "Надзея" дзяржаўнай установы адукацыі "Нягневіцкая сярэдняя школа" ў шосты школьны дзень вырашылі паклапаціцца пра тых, каму не па сілах прыбраць снег, і паспяшаліся ім на дапамогу.

У рамках акцыі «# Зімняя_пара_добрых_ спраў» дапамаглі расчысціць дваровую тэрыторыю ад снегу  жыхарцы аграгарадка Нягневічы Далідовіч Надзеі Васільеўне. Валанцёры 10 класа, Пазняк Андрэй, Война Максім, Жытко Аляксандр, прыбіралі дваровую тэрыторыю жыхарам аграгарадка Марушка Любові Мікалаеўне і Кокаш Галіне Генадзьеўне.

Васьмікласнікі дружна дапамаглі пачысціць ад снегу двор Сявец Марыі Парфенаўне, а Хвіневіч Вікторыя адправілася ў вёску Мілушава, дзе жыве яе бабуля, Бажко Таісія Несцераўна, і ачысціла  сцежку  ад хаты да гаспадарчай пабудовы.Затым вырашылі таксама расчысціць тэрыторыю каля  Нягневіцкай Свята-Казанскай  царквы.

Не засталіся ў баку і члены цімураўскіх атрада "Праменьчыкі дабрыні" Радзівонаў Афанасій, Жарыч Ілля, Кухарэнка Уладзімір, Емельяновіч Мірон выратавалі ад снежных заносаў ветэрана педагагічнай працы Дземідовіч Святлану Пятроўну, Шкарпета Анфісу Юльянаўну, адзінокую жанчыну Слінько Таісію Міхайлаўну.

Несціханыя снегапады замятаюць падыходы да дамоў, расчысціць якія самастойна старым становіцца вельмі праблематычна. Аказаць пасільную дапамогу ва ўборцы дваровых тэрыторый ад снегу пажылым грамадзянам, інвалідам, ветэранам працы і іншым людзям заўсёды гатовы валанцёры нашай школы.

Зіма набірае абароты, таму акцыя працягваецца! Мы ўпэўнены, што акцыя не толькі прынясе карысць, але і напоўніць зімовыя будні пазітыўнымі эмоцыямі!

 

Акцыя "Ад усёй душы"

У перыяд зімовых канікул валанцёры і цімураўцы школы прынялі ўдзел у дабрачыннай акцыі "АД УСЁЙ ДУШЫ". Дзеці павіншавалі з Новым годам і Калядамі пажылых грамадзян Кокаш Галіну Генадзьеўну і Краскоўскую Галіну Міхайлаўну, а таксама ўручылі ім падарунак, расчысцілі дваровую тэрыторыю ад снегу❄️❄️. Валанцёры і цімураўцы школы заўсёды побач з тымі, хто мае патрэбу ў дапамозе!

Тыдзень валанцёраў прайшоў ва ўстанове з 20 па 25 лістапада.

У рамках Тыдня валанцёраў навучэнцы 4 класа вырабілі сувеніры для дзядуляў і бабуль Нягневіцкай бальніцы сястрынскага догляду. Дзеці ўклалі часцінку цяпла і клопату ў свае сувеніры. Кожнае дзіця старалася, каб яго сувенір быў яркім, прыгожым і спадабаўся тым, каму ён адрасаваны.
Дзеці 2 і 3 класаў таксама вырабілі сувенірныя паштоўкі для дзядуляў і бабуль, якія пражываюць у Нягневіцкай бальніцы сястрынскага догляду.


У рамках Тыдня валанцёраў у шосты школьны дзень вучні 7 класа чарговы раз прыбралі ад смецця тэрыторыю ля школы, на якой былі пасаджаны бярозкі і грэцкія арэхі. Рабіць добрыя справы - заўсёды пачэсна!
Навучэнцы 11 класа наведалі ветэрана працы Сявец Марыю Парфёнаўну і аказалі ёй дапамогу ва ўборцы дваровай тэрыторыі. Марыя Парфёнаўна ўдзячна падлеткам за ўвагу і дапамогу.