Рэкамендацыі вучням

Правы дзіцяці (памятка для вучняў) глядзець

 

Як пазбегнуць канфліктаў з бацькамі. Парады разумным падлеткам (буклет для падлеткаў) глядзець

 

Правілы мабільнага этыкету

Любы чалавек мае права выкарыстоўваць ці не выкарыстоўваць свой мабільны тэлефон свабодна, не абмяжоўваючы пры гэтым асабістыя свабоды іншых людзей.

v Зніжайце гучнасць голасу, калі размаўляеце.

v Выключайце свае мабільныя тэлефоны падчас вучэбных заняткаў.

v Выключайце асабісты мабільны тэлефон або пераводзьце яго ў бязгучны рэжым на спектаклях, кінасеансах, канцэртах, музеях і выставачных залах, падчас цырымоній і рытуалаў, на дзелавых сустрэчах і перамовах.

v Выкарыстоўвайце мабільны тэлефон у грамадскім транспарце і ў грамадскіх месцах (кафэ, рэстараны, крамы) з найменшым узроўнем гучнасці гуку.

v Выключайце свае мабільныя тэлефоны ва ўсіх выпадках, калі выкарыстанне радыёсувязі можа падвергнуць небяспецы жыццё іншых людзей (лятальныя апараты, аперацыйныя медыцынскія комплексы і да т.п.). Небяспечны ўключаны тэлефон у самалёце. Неабходна выключаць мабільнікі пры ўзлёце і пасадцы, паколькі наступствы невыканання гэтага нескладанага патрабавання могуць быць непрадказальнымі.

v Паважайце прыватнае жыццё іншых людзей і не выкарыстоўвайце чужыя мабільныя тэлефоны.

v Не выкарыстоўвайце ў якасці званка гукавыя фразы, абразлівыя для навакольных (нецэнзурная лексіка, грубыя і рэзкія выразы і гукі).

v Не асвятляйце экранам вашага тэлефона прыемны змрок кіназалы: вы можаце перашкодзіць навакольным.

v Няветліва набіраць SMS падчас асабістай размовы з кім-небудзь.

v Выконвайце “правіла трох метраў”. Захоўвайце дыстанцыю як мінімум у 3 метры ад бліжэйшага да вас чалавека падчас размовы па мабільным тэлефоне.