метадычная работа

Метадычная работа ўстановы

Найважнейшым сродкам павышэння педагагічнага майстэрства педагогаў установы, які злучае ў адзінае цэлае ўсю сістэму работы гімназіі, з'яўляецца метадычная работа. У адпаведнасці з пастаўленымі мэтамі і задачамі метадычная работа ва ўстанове ажыццяўляецца па наступных напрамках:

– работа педагагічнага савета;

– калектыўная метадычная дзейнасць;

- работа метадычнага савета;

- дыягностыка-аналітычная дзейнасць;

– павышэнне кваліфікацыі, педагагічнага майстэрства кадраў;

- кансультатыўна-інфармацыйная дзейнасць

- работа з маладымі спецыялістамі;

– работа з метадычнымі аб'яднаннямі і творчымі групамі педагогаў;

– індывідуальна-метадычная дзейнасць: кансультацыі, наведванне навучальных і факультатыўных заняткаў і пазакласных мерапрыемстваў адміністрацыяй, аналіз, абагульненне вопыту работы;

- прадметныя тыдні;

- абнаўленне метадычнай аснашчанасці кабінетаў.

Метадычная работа ва ўстанове забяспечвае засваенне педагогамі нарматыўнай прававой базы арганізацыі адукацыйнага працэсу ў адпаведнасці з патрабаваннямі Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, а таксама накіравана на паглыбленне ведаў педагогаў аб сучасных педагагічных тэхналогіях, перадавым педагагічным вопыце. Адзіная метадычная тэма з'яўляецца лагічным працягам тэмы папярэдняга навучальнага года і знаходзіць адлюстраванне ў тэматыцы педагагічных саветаў, пасяджэнняў метадычнага савета, паседжаннях метадычных фарміраванняў.

У дзяржаўнай установе адукацыі "Нягневіцкая сярэдняя школа" забяспечваюць выкананне пастаўленых перад метадычнай службай задач і ажыццяўляюць практычнае ўвасабленне ў жыццё рашэнняў і рэкамендацый органаў кіравання наступныя метадычныя аб'яднанні настаўнікаў-прадметнікаў:

– праблемная група "Настаўнік будучага" (кіраўнік Несцер І.М.),

– педагагічная  студыя "Акадэмія дзяцінства" (кіраўнік Карповіч В.Д.),

– творчая група "Скарбніца талентаў" (кіраўнік Сявец М.І.),

– творчая група "Узлёт" (кіраўнік Краскоўская Ж.Л.),

– класных кіраўнікоў (кіраўнік І.М.Несцер).

Кожнае аб'яднанне працуе над сваёй метадычнай тэмай, цесна злучанай з метадычнай тэмай установы.

свернуть

Нарматыўна-прававое забеспячэнне адукацыйнага працэсу

Віртуальны метадычны кабінет

Рэкамендацыі для настаўнікаў па падрыхтоўцы да ўрока ў адпаведнасці з асноўнымі патрабаваннямі да эфектыўнай арганізацыі ацэначнай дзейнасці

 

- сфармулюйце мэты ўрока з улікам узроўню навучанасці вучняў, патрабаванняў вучэбнай праграмы, зместу вучэбнага  матэрыялу;

- вызначце крытэрыі поспеху, з якімі вы пазнаёміце вучняў;

- напішыце, на што вы будзеце звяртаць увагу ў ходзе работы вучняў, на што неабходна звяртаць увагу самім вучням;

- вызначце чаканы вынік кожнага этапу ўрока (што вучні будуць ведаць, умець і інш.);

- вызначце, з дапамогай якіх сродкаў вы і вучні зможаце даведацца, ці авалодалі яны матэрыялам урока;

- падумайце аб карэкціруючых дзеяннях (калі вынікі этапаў урока будуць дасягнуты не ўсімі вучнямі);

- вызначце, з дапамогай якіх сродкаў вы арганізуеце самаацэнку вучняў;

- вызначце варыянты дамашняга задання для розных вынікаў выхаднога кантроля (дамашняе заданне павінна факусіравацца на гэтых выніках);

- вызначце крытэрыі поспеху пры выкананні дамашняга задання.

свернуть