Гісторыя, традыцыі, дасягненні ўстановы

Мы, сучасныя школьнікі, жывём цікава: вывучаем гісторыю сваёй сям'і, памятаем пра падзеі ў жыцці нашых бабуль і дзядуляў, любім сваю школу, ушаноўваем яе гісторыю, па дробачках збіраючы яе ў школьны музей. Ды і зямля Навагрудская багатая на таленты і культурна-гістарычную спадчыну.
Мы шмат падарожнічаем па роднай зямлі і краіне, сустракаемся з цікавымі людзьмі розных прафесій.
Мы заўсёды ідзем наперад па прыступках развіцця. Але і аб мінулым нельга забываць. Менавіта таму мы і вырашылі стварыць старонкі, на якой можна ўспомніць гісторыю школы, яе традыцыі, парадавацца дасягненням.