Аб установе

Поўнае найменне установы адукацыі:

Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Нягневіцкая сярэдняя школа"
Тып установы: Установа агульнай сярэдняй адукацыі
Юрыдычны адрас: Гродзенская вобласць,  Навагрудскі раён, агр. Нягневічы, вул. Школьная, 2А
Сайт школы: https://negnevichi.yonovogrudok.by/
Email: nov_negnevichi@yonovogrudok.by
Тэлефон прыёмнай: +375 1597 61-2-37 

 

Установа ажыццяўляе сваю дзейнасць у адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, Грамадзянскім кодэксам Рэспублікі Беларусь, Дэкрэтамі, Указамі і распараджэннямі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, Палажэннем аб установе агульнай сярэдняй адукацыі, зацверджаным Пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 19 верасня 2022 г. № 322, Палажэннем аб установе дашкольнай адукацыі, зацверджаным Пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 04 жніўня 2022 г. № 230, Статутам установы, лакальнымі прававымі актамі. Школа мае пячатку з выявай Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, штамп са сваім найменнем.

Установа адукацыі забяспечвае атрыманне асноўнай (дашкольнай, агульнай сярэдняй) і спецыяльнай адукацыі.

У структуры ўстановы функцыянуюць тры ступені адукацыі: першая ступень (I - IV класы), другая ступень (V - IX класы), трэцяя ступень (X - XI класы).