I ступень - "Маё дзіця - малодшы школьнік" -для бацькоў навучэнцаў I-IV класаў

У рамках праекта "Бацькоўскі ўніверсітэт" 23 снежня адбылася сустрэча з бацькамі 4 класа па тэме "Як навучыць дзіця жыць у свеце людзей". Падчас правядзення ўніверсітэта было сфарміравана разуменне значнасці эфектыўных зносін дзіцяці з людзьмі, якія яго акружаюць. Бацькі разам з класным кіраўніком склалі алгарытм дзеяння ў розных жыццёвых сітуацыях і зрабілі выснову аб тым, што даверныя адносіны ў сям'і, перш за ўсё, важныя для бяспекі дзіцяці.

23 снежня ў 3 класе прайшоў бацькоўскі ўніверсітэт на тэму "Значэнне школьнай адзнакі ў жыцці дзіцяці". У час практыкума былі разгледжаны станоўчыя і адмоўныя бакі адзнакі. Уменне настаўніка і бацькоў спачатку растлумачыць работу вучня, даць рэкамендацыі, адзначыць намаганні і старанні школьніка і толькі затым, як вывад са сказанага, назваць заслужаную адзнаку. З бацькамі былі праведзены практычныя практыкаванні,дадзены парады, падрыхтаваны памяткі "Як дапамагчы дзіцяці ў падрыхтоўцы дамашняга задання", "Як ставіцца да адзнак дзіцяці", "Карысныя парады на кожны дзень". Напрыканцы бацькі падзяліліся, якія метады заахвочвання за добрую адзнаку яны выкарыстоўваюць.

У рамках праекту «Бацькоўскі ўніверсітэт» 23 сакавіка ў шосты школьны дзень пад дэвізам "Бацькоўская субота "Мы разам" з законнымі прадстаўнікамі навучэнцаў 4 класа прайшлі заняткі з элементамі трэнінгу «Дзіця і камп'ютар». Падчас сустрэчы былі разгледжаны такія пытанні, як "Камп'ютарныя гульні. Якія яны бываюць?", "Карысныя і адмоўныя бакі гульняў на камп'ютары", "Патрабаванні, якія прад'яўляюцца да камп'ютарнай гульні для дзяцей малодшага школьнага ўзросту". Напрыканцы занятку бацькі зрабілі выснову, што рацыянальнае прымяненне камп'ютара можа стаць карысным сродкам развіцця дзіцяці. Кожнаму бацьку быў уручаны буклет "Камп'ютар і дзеці", які змяшчае ў сабе рэкамендацыі па папярэджанні камп'ютарнай залежнасці ў дзіцяці, практыкаванні для зняцця напружання вачэй, памятку для бацькоў па выкарыстанні камп'ютара дзіцем.