Тыдзень дзіцячай кнігі

Кожны год у час вясновых канікул школьная бібліятэка збірае чытачоў і аматараў літаратуры на Тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі. Не стаў выключэннем і сёлетні 2024 год. Свята кнігі адкрыла літаратурная гульня “Казачны калейдаскоп”. Навучэнцы даведаліся пра гісторыю ўзнікнення гэтага свята, успомнілі любімыя казкі, адказвалі на пытанні, праявілі кемлівасць і знаходлівасць. Самымі актыўнымі былі Булыка Данііл, Гнілякевіч Ілья, Кісель Максім, Кучук Мацвей.

Другі дзень дзіцячай і юнацкай кнігі ў школьнай бібліятэцы пачаўся з кніжнай выставы “Тут Радзімы маёй пачатак”. Час гісторыі “Запрашаем на Навагрудчыну” яшчэ раз пазнаёміў чытачоў з гістарычнай і культурнай спадчынай роднага краю. Віктарына “Памятныя мясціны” паказала, што вучні з пашанай адносяцца да гісторыі сваей малой Радзімы. А каб цаніць – трэба ведаць.

З днём нараджэння, кніга! Пад такім дэвізам прайшоў трэці дзень тыдня дзіцячай кнігі. Вучні пазнаёміліся з кнігамі-юбілярамі 2024 года. Асабліва чытачоў уразіў узрост любімых кніг. Так, яны даведаліся, што 190 гадоў спаўняецца казкам А.Пушкіна “Казка аб залатым петушку”, П. Яршова “Канёк-гарбунок”. Нават Дзяніскіным рассказам Драгунскага ўжо 65 год. Цікава і займальна прайшоў гэты дзень.

Чарговы дзень тыдня дзіцячай кнігі пазнаёміў вучняў з новымі энцыклапедыямі, якія паступілі ў школьную бібліятэку. Бібліяфрэш “Сузор’е энцыклапедый” зацікавіў чытачоў. Кожны знайшоў для сябе цікавую энцыклапедыю. Хлопчыкам спадабаліся энцыклапедыі  “Аўтамабілі”, ”Космас”, ”Ваенная тэхніка”, а дзяўчынак зацікавілі энцыклапедыі “Урокі маленькай ледзі”, ”Замкі і палацы”.

Завяршыўся Тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі, якому ў гэтым годзе споўнілася 80 гадоў, медыяпадарожжам “Са старонак кніг на экран”. Вучні акунуліся ў чароўны свет дабрыні, павагі, узаемадапамогі, падарожнічаючы з любімымі героямі кніг.

Самымі актыўнымі чытачамі былі Лейка Яна, Кісель Нэлі, Булыка Данііл, Кісель Максім. Удзельнікі тыдня кнігі прыйшлі да высновы, што чытанне – гэта карысны, прыемны, патрэбны і цікавы занятак.