Гісторыя ўстановы

Летапіс Нягневіцкай школы ўзыходзіць да пачатку 19 стагоддзя. Менавіта ў гэты час у сельскай мясцовасці адкрываліся народныя вучылішчы. Гэта былі пачатковыя школы з трыма, чатырма і пяццю гадамі навучання.
У 1905 годзе ў в. Нягневічы таксама было адкрыта народнае вучылішча, куды было залічана 69 дзяцей. Заняткі пачаліся 10 кастрычніка 1905г. Прадметы ў вучылішчы выкладала настаўніца Надзея Кранікоўская, закон Божы - святар Іаан Варшынскі. Школа размяшчалася ў некалькіх невялікіх драўляных будынках.
Першая сусветная вайна і польская акупацыя адмоўна паўплывалі на развіццё адукацыі. З 1921 па 1939г. былі адкрыты польскія школы.
Некаторы час Нягневіцкая сярэдняя школа размяшчалася ў двухпавярховым цагляным будынку, дзе і быў зроблены першы выпуск у 1948 годзе. Дырэктарам школы з 1951 па 1957 гг. быў Мінкевіч Міхаіл Гаўрылавіч, які пазней стаў міністрам адукацыі БССР.
Новы тыпавы трохпавярховы будынак школы быў адчынены 1 верасня 1964г. Першым дырэктарам быў Аўсеенкаў Уладзімір Тарасавіч – выдатнік народнай адукацыі БССР.

2006 год - Нягневіцкая СШ рэарганізавана. З 01 верасня ўстанова набыла статус Нягневіцкай гімназіі Навагрудскага раёна. У гэты час кіравала ёю вопытны педагог, адміністратар Гаўрылкевіч Марыя Аляксандраўна. 

З верасня 2011 года гімназія зноў становіцца набывае статус школы.