БРПА. Піянерская дружына імя Война В.У.

ШТО ТАКОЕ БРПА?

Грамадскае аб'яднанне "Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя" - гэта арганізацыя для дзяцей, падлеткаў і дарослых, якая ставіць сваёй мэтай працягваць традыцыі піянерскага руху.

Мэта БРПА - дапамагчы кожнаму піянеру стаць Грамадзянінам, сваімі справамі і ўчынкамі прыносіць карысць сабе, сям'і, Радзіме.

БРПА - адно з самых масавых дзіцячых аб'яднанняў у краіне. З кожным днём наша арганізацыя папаўняецца актыўнымі, ініцыятыўнымі, крэатыўнымі, таленавітымі падлеткамі і ўжо налічвае 572245000 членаў.

Аб сваёй самастойнай дзейнасці піянерская арганізацыя Беларусі заявіла 13 верасня 1990 года на Х Рэспубліканскім злёце піянераў Рэспублікі Беларусь. У гэты дзень быў прыняты Статут, Дэвіз і Законы беларускіх піянераў. Дату 13 верасня прынята лічыць Днём Нараджэння БРПА.

Піянерская арганізацыя ХХI стагоддзя здолела захаваць самае каштоўнае - вобраз і дух арганізацыі мінулых гадоў, яе лепшыя каштоўнасці: адданасць Радзіме, вернасць ідэалам Дабра і Справядлівасці - і набыць новыя, якія адпавядаюць духу сучаснасці традыцыі.

Членам БРПА можа быць любы грамадзянін Рэспублікі Беларусь старэйшы за 7 гадоў незалежна ад яго стаўлення да рэлігіі, які прызнае Статут і выконвае яго, прымаючы актыўны ўдзел у дзейнасці піянерскай арганізацыі.

 

 

Мэта:  дапамагчы кожнаму піянеру стаць Грамадзянінам, сваімі справамі і ўчынкамі прыносіць карысць сабе, сваёй сям'і, Радзіме.

Дэвіз:                                 Піянер!

Да спраў на карысць Радзімы, да дабра і справядлівасці будзь готаў!

Адказ: Заўсёды гатовы!

 

 

Актыў піянерскай дружыны імя Война Васілія Уладзіміравіча

  • Старшыня савета дружыны -  Куцко Эвеліна
  • Намеснік старшыні савета дружыны -  Краскоўская Сафія
  • Адказны за забаўляльную дзейнасць -  Жарко Дар'я
  • Адказны за спартыўную дзейнасць -  Равінскі Максім
  • Адказны за арганізацыю працоўных спраў -  Скрыпко Юлія
  • Прэс-цэнтр - Калоша Іван

Святы ГА "БРПА"

Святы БРПА - сімвал вернасці піянераў арганізацыі, павагі да тых, хто ў 20-я гады ствараў арганізацыі, адстойваў яе прынцыпы ў 90-х.

Святы БРПА - гэта сімвал адзінства пакаленняў піянераў, дружбы і таварыства дзіцячых арганізацый СНД.

Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя адзначае наступныя святы:

19 мая - Дзень піянерскага сяброўства. У гэты дзень у 1922 году 11 Усерасійская канферэнцыя РКСМ прыняла рашэнне аб распаўсюджванні досведу працы першых піянерскіх атрадаў па ўсёй краіне.

20 чэрвеня - Свята піянерскага вогнішча. У гэты дзень у 1922 г. адбыўся першы збор першага піянерскага атрада ў Беларусі.

13 верасня - Дзень БРПА. У гэты дзень у 1990 годзе X Рэспубліканскі злёт піянераў прыняў рашэнне аб самастойнасці Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі як суб'екта Саюза піянерскіх арганізацый - Федэрацыі дзіцячых арганізацый (СВА-ФДА).

Традыцыйныя для БРПА дзяржаўныя святы:

15 сакавіка - Дзень Канстытуцыі;

9 мая Дзень Перамогі;

1 чэрвеня - Дзень абароны дзяцей;

3 ліпеня - Дзень Незалежнасці.

свернуть

Піянерскія традыцыі

У піянераў Беларускай Рэспубліканскай піянерскай арганізацыі існуюць свае традыцыі.

Іх - 5: гэта правілы і нормы жыцця, па якіх жывуць піянеры БРПА.

Традыцыя Гонару

Піянеры заўсёды шанавалі сваім добрым імем, піянерскай арганізацыяй, справамі і ўчынкамі, умацоўвалі яе аўтарытэт. Яны прыходзілі на дапамогу краіне, таварышу, малодшым. Заўсёды стаялі адзін за ўсіх і ўсе за аднаго, шанавалі сяброўствам.

Мала быць самому сумленным і высакародным, трэба каб і людзі побач з табой рабілі таксама. Піянер дапамагае таму, хто спатыкнуўся, страціў веру, здабыць яе зноў

Традыцыя Дружбы

Піянер заўсёды ганарыўся сяброўствам. Піянер - сябар. Свет паразумення і дапамога - так разумелі сэнс гэтай традыцыі ранейшыя пакаленні.

Чужой бяды не бывае - гэта трэба цвёрда засвоіць піянеру. Сённяшняму піянеру трэба будзе прадоўжыць традыцыю дружбы.

Традыцыя Гаспадара

Справа для піянера сёння - стаць сапраўдным гаспадаром сваёй піянерскай арганізацыі, з павагай ставіцца да працы, быць беражлівым, умець зарабляць грошы, ведаць ім кошт.

Традыцыя Слова

Ідэя традыцыі - уменне трымаць слова, пацвярджаць яго значнымі справамі. Важна, каб слова не разыходзілася са справай.

Традыцыя Справы

Піянер заўсёды клапоціцца аб усіх, хто мае патрэбу ў дапамозе. Піянер дапамагае старэйшым і адзінокім, хто меншы і слабейшы, родным і блізкім, адзін аднаму! Ён заўсёды ў справе.

свернуть

Што трэба ведаць пра піянерскія сімвалы?

Палажэнне аб сімволіцы ГА "БРПА"

Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Палажэнне «Аб сімволіцы ГА «БРПА»

Узор заявы ў шэрагі ГА БРПА

Скачаць узор заявы можна тут

свернуть

ПРАГРАМА сумеснай работы ГА «БРСМ» і ГА «БРПА» на 2022-2025 гады

Раённы план дзіцячай палаты на 2023/2024 навучальны год

Метадычныя рэкамендацыі па падрыхтоўцы і правядзенні ўрачыстай цырымоніі развітання з піянерскім гальштукам і ўступлення ў рады ГА "БРСМ"

Аб прызнанні страціўшымі сілу асобных пастаноў Пленумаў Цэнтральнага СаветаГА «БРПА», якія рэгулююць дзейнасць ГА «БРПА»

Як далучыцца да каманды ГА "БРПА" Як стаць членам ГА "БРПА"

Нашы мерапрыемствы

ПРЫЁМ У АКЦЯБРАТЫ

Ура! Ура! Ура! Наша дружына папоўнілася! 13 рабят сталі акцябратамі!
Перад урачыстым прыёмам хлопчыкі і дзяўчынкі прайшлі квэст "Па прамянях акцябрацкай зорачкі" (пяць станцый з правіламі). "Патрыятычная" - адказвалі на пытанні пра Радзіму, станцыя "Працоўная" - кабінеты працы, разгадвалі загадкі аб прафесіях. Станцыя "Танцавальная" - ну як жа без флэшмоба! Станцыя "Казачная" - бібліятэка - разгадвалі загадкі аб казках і казачных героях. Станцыя "Экалагічная" - успомнілі жывёл, птушак, грыбы.
Усе праменьчыкі сабралі, правілы акцябрат даведаліся!
Наступіў урачысты момант клятвы і ўручэння акцябрацкіх зорачак! Як жа свяціліся іх твары! Колькі было радасці ў вачах!
Першым даручэннем для маленькіх акцябрат было прыдумаць назву свайму атраду, размеркаваць абавязак, прыдумаць гаворку і песню.
Рабяты, у добры шлях, у вас усё атрымаецца!

свернуть