III ступень - "Маё дзіця - старшакласнік" - для бацькоў навучэнцаў X-XI класаў

Як засцерагчы дзіця ад залежнасцяў? Гэтую праблему абмеркавалі бацькі навучэнцаў 11 класа ў рамках работы бацькоўскага ўніверсітэта. Бацькі сабраліся ў шосты школьны дзень, каб пагаварыць аб гэтай актуальнай у сучасным свеце праблеме. Падчас дыялогу за круглым сталом прысутныя звярнулі ўвагу на вызначэнне паняцця "залежнасць", на сімптомы камп'ютарнай, наркатычнай, алкагольнай залежнасці. Класны кіраўнік Сявец М.І. падрыхтавала буклеты і памяткі для бацькоў. Усе разам склалі рэкамендацыі, як паводзіць сябе, калі будуць заўважаны нейкія сімптомы. Прысутныя зрабілі выснову, што прапаганда здаровага ладу жыцця, заснаваная на выхаванні здароўеарыентаваных звычак, можа зберагчы іх дзяцей.