Беларуска-расійскі праект "Цягнік памяці"

ПАЛАЖЭННЕ аб правядзенні раённага этапа Рэспубліканскага конкурсу "Я патрыёт сваёй краіны", у рамках культурна-адукацыйнай патрыятычнай акцыі "Цягнік Памяці"

  Telegram-канал, прысвечаны праекту "Цягнік Памяці"

 Дзённік праект "Цягнік Памяці"

 Telegram-канал,"Кластар ваенна-патрыятычнага выхавання"

У цэнтры дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі "ДАР" прайшоў раённы этап Рэспубліканскага конкурса "Я патрыёт сваёй краіны" ў рамках рэспубліканскага праекта "Цягнік Памяці". Удзельнікаў віталі Людміла Васільеўна Мароз, начальнік упраўлення адукацыі Навагрудскага райвыканкама, і Эльвіра Аляксееўна Сарока, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. З 12 навучэнцаў па выніках конкурсных заданняў "Партфоліа", эсэ "Пра тую вясну...", "Візітная картка" ў абласны этап выйшлі тры пераможцы, сярод якіх наша навучэнка 10 класа Радаслава Жытко. Віншуем з заслужанай перамогай! 

У перыяд вясновых канікул адбыўся абласны этап Рэспубліканскага конкурсу "Я патрыёт сваёй краіны" культурна-адукацыйнага беларуска-расійскага праекта "Цягнік памяці". Наш раён годна прадставіла Жытко Радаслава. Вынікі конкурсу будуць падведзены на працягу 10 дзён. Пажадаем Радзе поспеху!