Бацькоўскі ўніверсітэт

Мэта Бацькоўскага ўніверсітэта  павышэнне педагагічнай і псіхалагічнай культуры бацькоў, фарміраванне адказнага, пазітыўнага бацькоўства. Універсітэт педагагічных ведаў для бацькоў павінен спрыяць усталяванню кантактаў бацькоў са школай, узаемадзеянню бацькоў і педагогаў у выхаванні, развіцці і сацыялізацыі дзіцяці.

Асноўныя задачы Бацькоўскага ўніверсітэта:

фарміраванне каштоўнасна-сэнсавых асноў бацькоўства; актуалізацыя пачуцця адказнасці за выкананне бацькоўскіх функцый;

фарміраванне і развіццё псіхолага-педагагічных кампетэнцый бацькоў у галіне сямейнага выхавання (фарміраванне ведаў аб сямейнай псіхалогію, дзіцяча-бацькоўскія адносіны, узроставыя асаблівасці дзяцей, фарміраванне гарманічных сямейных адносін, навыкаў канструктыўнага ўзаемадзеяння з дзецьмі і інш.), садзейнічанне развіццю навыкаў самаадукацыі бацькоў;

забеспячэнне мэтанакіраванай работы па прафілактыцы сямейнага недабрабыту і сацыяльнага сіроцтва, зніжэнне рызыкі канфліктных сітуацый і крызісных станаў, узнікнення цяжкасцей у сямейным выхаванні, аказанне своечасовай псіхолага-педагагічнай і інфармацыйнай дапамогі сем’ям, якія трапілі ў цяжкую жыццёвую сітуацыю;

арганізацыя эфектыўнага супрацоўніцтва і партнёрства бацькоў навучэнцаў і ўстановы адукацыі і г. д.

Праца Бацькоўскага ўніверсітэта арганізуецца з улікам заканамернасцей развіцця дзіцяці ў розныя ўзроставыя перыяды па трох ступенях:

I ступень — «Маё дзіця — малодшы школьнік» — для бацькоў вучняў I—IV класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі;

II ступень — «Маё дзіця — падлетак» — для бацькоў вучняў V—IX класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі;

III ступень — «Маё дзіця — старшакласнік» — для бацькоў вучняў X—XI класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі.

Інструктыўна-метадычнае пісьмо "Аб рэалізацыі ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі рэспубліканскага праекта "Бацькоўскі ўніверсітэт"

 

Палажэнне аб бацькоўскім універсітэце

 

Рэкамендацыі па рэалізацыі ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі рэспубліканскага праекта "Бацькоўскі ўніверсітэт"

 

Прыкладная праграма бацькоўскага ўніверсітэта

Паважаныя бацькі! Наведвайце заняткі бацькоўскага ўніверсітэта, якія праходзяць 1 раз у чвэрць згодна з планам. Задавайце пытанні, удзельнічайце ў абмеркаванні тэм, даючы свае каментарыі!
Больш падрабязную інфармацыю аб часе і месцы пасяджэнняў можна даведацца ў класнага кіраўніка ці па тэлефоне 8-01597-61-2-37.

Прапануем вам азнаёміцца з тэмамі Бацькоўскага ўніверсітэта і выбраць актуальныя для вас.

ТЭМАТЫЧНЫ ПЛАН БАЦЬКОЎСКАГА УНІВЕРСІТЭТА НА 2023/2024 ВУЧЭБНЫ ГОД

 

Водгук/запыт бацькоў аб праекце "Бацькоўскі ўніверсітэт"