Здаровае харчаванне

Здаровае харчаванне як частка здаровага ладу жыцця

Рацыён харчавання ў значнай ступені вызначае здароўе насельніцтва, рост яго колькасці і развіццё. За апошняе дзесяцігоддзе павысіліся тэмпы змяненняў у рацыёне харчавання і ладзе жыцця насельніцтва, выкліканыя індустрыялізацыяй, урбанізацыяй, эканамічным развіццём рынку. Гэта аказала значны ўплыў на якасць рацыёну і на здароўе насельніцтва Беларусі. І хоць у цэлым узровень жыцця павысіўся, прадукты харчавання сталі больш даступнымі і разнастайнымі, тым не менш, гэта прывяло да істотных праблем, выкліканых няправільным харчаваннем, зніжэннем фізічнай актыўнасці насельніцтва, а таксама спадарожнаму ўсяму гэтаму росту хранічных захворванняў, прычыны якіх звязаны з незбалансаваным рацыёнам харчавання.

Асабліва выклікае асцярогі тэндэнцыя да зніжэння фізічнай актыўнасці насельніцтва, якая абазначылася ў апошнія гады, вядзення маларухомага ладу жыцця, выкліканая, у прыватнасці, наяўнасцю аўтатранспарту, выкарыстаннем бытавых прыбораў, якія дазваляюць знізіць працаёмкасць працы, згортваннем працоўных месцаў, якія патрабуюць ручной фізічнай працы, і наяўнасцю вольнага часу, які уяўляе сабой баўленне часу, не звязанае з фізічнай актыўнасцю.

З прычыны вышэйпералічаных змен у ладзе жыцця і рацыёне харчавання насельніцтва істотна ўзрастае рызыка развіцця неінфекцыйных хвароб, такіх, як захворванні сардэчна-сасудзістай сістэмы, артэрыяльная гіпертэнзія, інсульты, цукровы дыябет, атлусценне. Усё гэта з'яўляецца прычынамі непрацаздольнасці і заўчаснай смяротнасці насельніцтва.

Каб пазбегнуць неспрыяльных наступстваў, звязаных з няправільным рацыёнам харчавання, неабходна прытрымлівацца простых прынцыпаў здаровага харчавання, вызначаных Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя:

1. Здаровае збалансаванае харчаванне засноўваецца на разнастайных прадуктах пераважна расліннага, а не жывёльнага паходжання.

2. Разнастайную гародніну і садавіну трэба ўжываць некалькі разоў у дзень (каля 500 грамаў). Неабходна аддаваць перавагу прадуктам "мясцовай" вытворчасці.

3. Малако і малочныя прадукты з нізкім утрыманнем тлушчу і солі (кефір, кіслае малако, сыр, ёгурт) неабходны ў штодзённым рацыёне.

4. Замяніць мяса і мясныя прадукты з высокім утрыманнем тлушчу на бабовыя, рыбу, птушку, яйкі ці посныя гатункі мяса. Порцыі мяса, рыбы ці птушкі павінны быць невялікімі.

5. Кантраляваць паступленне тлушчу з ежай (не больш за 30% ад сутачнай каларыйнасці) і замяніць жывёльны тлушч на тлушч алеяў.

6. Абмежаваць спажыванне цукру: прысмакаў, кандытарскіх вырабаў.

7. Агульнае спажыванне солі, з улікам солі, якая змяшчаецца ў хлебе, кансерваваных і іншых прадуктах, не павінна перавышаць адной чайнай лыжкі ў дзень. Рэкамендуецца выкарыстоўваць ёдаваную соль.

8. Каб падтрымліваць масу цела ў рэкамендуемых межах, неабходна штодзённая ўмераная фізічная нагрузка.

9. Прыгатаванне ежы на пару, варэнне, запяканне ці апрацоўка ў мікрахвалевай печы памяншае колькасць тлушчу ў гатовых стравах. Варта пазбягаць шматразовага разагравання ежы, бо ў ёй не толькі губляецца частка вітамінаў і іншых важных рэчываў, але і ўтворацца новыя, таксічныя кампаненты, якія правакуюць захворванні кішэчніка і печані. У працэсе прыгатавання не варта пераварваць і перасмажваць ежу. Лепш, калі гародніна (за выключэннем бульбы і буракоў) будзе варыцца ці тушыцца 5-10 мін. Гэта захавае ў іх пажыўныя і біялагічна актыўныя рэчывы.

Важна памятаць, што збалансаваны рацыён харчавання з'яўляецца неад'емнай часткай умацавання і падтрыманні здароўя чалавека на працягу ўсяго яго жыцця.