Падвоз навучэнцаў

ПРАВІЛЫ ПАВОДЗІН У ШКОЛЬНЫМ АЎТОБУСЕ

1. Вучні, якія перавозяцца школьным аўтобусам, павінны няўхільна выконваць дадзеныя правілы перавозкі дзяцей у школьным аўтобусе.

2. Пасадка ў аўтобус праводзiцца толькi ў прысутнасцi суправаджаючага, назначанага загадам дырэктара школы.

3. Пасадка ў аўтобус і высадка з яго робіцца толькі пры поўным прыпынку аўтобуса пасля адкрыцця дзвярэй.

4. Пасадка і выхад з аўтобуса ажыццяўляецца толькі на спецыяльна адведзеных для гэтага пляцоўках (прыпынках), указаных на схеме руху.

5. У першую чаргу ажыццяўляецца пасадка i высадка вучняў малодшага школьнага ўзросту.

6. Пасля пасадкі ў аўтобус кожны вучань абавязаны акуратна пакласці школьныя сумкі, партфелі на спецыяльную паліцу ў канцы салона аўтобуса. Заняўшы свае месцы, прышпіліцца рамянямі бяспекі. Пры выяўленні няспраўнасці рамяня бяспекі паведаміць суправаджаючаму.

7. Падчас руху аўтобуса катэгарычна забараняецца адцягваць вадзіцеля староннімі гукамі (размовамі па мабільным тэлефоне, крыкамі, гучнымі размовамі і да т.п.).

8. Выконваць парадак у аўтобусе: забараняецца смеціць, псаваць маёмасць і салон аўтобуса, забараняецца курыць, выкарыстоўваць ненарматыўную лексіку і ўжываць спіртныя напоі.

9. Забараняецца адчыняць вокны, высоўвацца з іх, каб пазбегнуць траўмаў і няшчасных выпадкаў.

10. Падчас руху забараняецца адшпільваць рамяні бяспекі, уставаць са сваіх месцаў і перамяшчацца па салоне.

11. Пры выяўленні старонніх шумоў, стукаў, пахаў і іншых не ўласцівых пры руху з'яў неадкладна паведаміць суправаджаючаму.

12. Забараняецца карыстацца кнопкамі выкліку вадзіцеля і аварыйнага адчынення дзвярэй без неабходнасці.

13. Пры дрэнным самаадчуванні або недамаганні паведаміць суправаджаючаму.

14. Выходзіць з аўтобуса трэба толькі пры поўным прыпынку і з дазволу суправаджаючага або вадзіцеля ў тым жа парадку, як і пры пасадцы.

15. Не забывайце свае рэчы ў салоне, не пакідайце якія-небудзь прадметы пасля паездкі.

16. Пры выяўленні старонніх, падазроных прадметаў неадкладна паведаміць суправаджаючаму або вадзіцелю аўтобуса.

17. Нельга перавозіць з сабой лёгкія на загаранне, выбухованебяспечныя і пажаранебяспечныя прадметы і рэчывы.

18. Вучні абавязаны беражліва адносіцца да маёмасці школы і аўтобуса;

19. Забаронена: прымаць ежу падчас руху аўтобуса; смеціць ў салоне аўтобуса; прыносіць, перадаваць або выкарыстоўваць у салоне аўтобуса любую зброю, спіртныя напоі, тытунёвыя вырабы, таксічныя і наркатычныя рэчывы; выкарыстоўваць і прымяняць фізічную сілу для высвятлення адносін, запалохванне, вымагальніцтва, крадзеж.

20. Пры прыбыцці на месца прызначэння аўтобусы ўстаюць на месцы, адведзеныя для стаянкі.

 

Графік падвозу - 2023/2024

Спіс навучэнцаў, якія маюць патрэбу ў падвозе

 

Акт абследавання дарожных умоў маршруту № 1

Схема маршруту № 1

Акт абследавання дарожных умоў маршруту № 2

Схема маршруту № 2

Акт абследавання дарожных умоў маршруту № 3

Схема маршруту № 3

Акт абследавання дарожных умоў маршруту № 4

Схема маршруту № 4

Акт абследавання дарожных умоў маршруту № 5

Схема маршруту № 5

Акт абследавання дарожных умоў маршруту № 6

Схема маршруту № 6