Віртуальная школа для бацькоў "Паспяховае бацькоўства"

З мэтай аказання псіхолага-педагагічнай дапамогі бацькам у выхаванні дзяцей і падлеткаў з улікам іх узроставых і індывідуальных асаблівасцей на сайце Гродзенскага абласнога інстытута развіцця адукацыі арганізавана работа пастаянна дзейнай абласной віртуальнай школы для бацькоў "Паспяховае бацькоўства".

З 1 красавіка 2022 года пачынае працу афіцыйны Telegram-канал абласной школы "Паспяховае бацькоўства", на якім будзе трансліравацца актуальная інфармацыя для педагагічнай і бацькоўскай грамадскасці па пытаннях выхавання дзяцей і падлеткаў з улікам іх узроставых і індывідуальных асаблівасцей.