II ступень - "Маё дзіця - падлетак" - для бацькоў навучэнцаў V-IX класаў

У рамках шостага школьнага дня і бацькоўскага ўніверсітэта ў суботу 23 снежня адбылася сустрэча бацькоў 7 класа з класным кіраўніком за круглым сталом на тэму “Прафілактыка правапарушэнняў падлеткаў”. Падчас сустрэчы бацькі даведаліся аб асаблівасцях падлеткавага ўзросту, абмеркавалі актуальныя пытанні дзіцяча-бацькоўскіх адносін, атрымалі карысныя парады па канструктыўным узаемадзеянні са сваімі дзецьмі. Сустрэча атрымалася жывой і цікавай. Верым, што школа і сям’я – гэта два сацыяльныя інстытуты, якія разам сфарміруюць асобу паспяховага дзіцяці.

У рамках праекту «Бацькоўскі ўніверсітэт» 23 сакавіка ў шосты школьны дзень пад дэвізам "Бацькоўская субота "Мы разам" з законнымі прадстаўнікамі навучэнцаў 6 класа прайшоў бацькоўскі ўніверсітэт у форме адкрытага дыялогу на тэму "Бяспека падлеткаў у сетцы Інтэрнэт". Падчас сустрэчы бацькі абмеркавалі такія праблемы, як усцерагчы дзіця ад небяспек у сацыяльных сетках. Склалі план абароны, рэкамендацыі.

У рамках праекта "Бацькоўскі універсітэт" сярод бацькоў 7 класа прайшоў семінар-практыкум "Цяжкасці падлеткавага узросту”. Правілы паводзін з падлеткамі: асаблівасці пераходнага узросту, жыццё сям'і з дзіцем-падлеткам, барацьба прынцыпаў або пошукі кампрамісаў , псіхалагічны клімат у сям'і, бацькоўскі аўтарытэт, як яго набыць і як не страціць, правілы узаемадзеяння з падлеткам - гэтыя і шмат іншых пытанняў былі разгледжаны і абмеркаваны гадзіна семінара-практыкума.