Важныя дакументы

 

Усе актуальныя нарматыўна-прававыя акты Вы можаце праглядзець на партале www.pravo.by 

ГЛАВА 1. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

 

1.1. Дадзены Статут з’яўляецца новай рэдакцыяй Статута дзяржаўнай установы адукацыі “Нягневіцкая сярэдняя школа” (далей - Установа адукацыі), створанай у адпаведнасці з Грамадзянскім кодэксам Рэспублікі Беларусь, Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, Палажэннем аб дзяржаўнай рэгістрацыі суб’ектаў гаспадарання, зацверджаным Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16.01.2009 г. № 1 “Аб дзяржаўнай рэгістрацыі і ліквідацыі (спыненні дзейнасці) суб’ектаў гаспадарання”, і іншымі актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь.

1.2. Установа адукацыі створана 01 верасня 1964 года  у адпаведнасці з рашэннем Навагрудскага раённага выканаўчага камітэта. Перайменавана ва ўстанову адукацыі сельская “Нягневіцкая гімназія” ў адпаведнасці з рашэннем Навагрудскага раённага выканаўчага камітэта ад 16 мая 2006 г. № 337. У адпаведнасці з рашэннем Навагрудскага раённага выканаўчага камітэта ад 29 кастрычніка 2009 г. № 790 перайменавана ў дзяржаўную ўстанову адукацыі “Нягневіцкая гімназія Навагрудскага раёна”. У адпаведнасці з рашэннем Навагрудскага раённага выканаўчага камітэта ад 12 мая 2011 г. № 345 перайменавана ў дзяржаўную ўстанову адукацыі “Нягневіцкая сярэдняя школа” і зарэгістравана Навагрудскім раённым выканаўчым камітэтам ад 06 верасня 2011 г. у Адзіным дзяржаўным рэгістры юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў за рэгістрацыйным нумарам 590807754.

1.3. Установа адукацыі ажыццяўляе сваю дзейнасць у адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, Палажэннем аб установе агульнай сярэдняй адукацыі, зацверджанай Пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 20 снежня 2011 г. № 283, іншымі актамі заканадаўства, рашэннямі заснавальніка і гэтым Статутам.

1.4. Установа адукацыі з’яўляецца юрыдычнай асобай ў арганізацыйна-прававой форме ўстановы, мае ў аператыўным кіраванні адасобленую маёмасць, нясе самастойную адказнасць па сваіх абавязацельствах, можа ад свайго імя набываць і ажыццяўляць маёмасныя і асабістыя немаёмасныя правы, выконваць абавязкі, быць істцом і адказчыкам у судзе, адкрываць разліковы і іншыя рахункі ў банках і нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацыях, мець гербавую пячатку, штампы, бланкi са сваiм найменнем і іншымі рэквізітамі.

1.5. Тып Установы адукацыі – установа агульнай сярэдняй адукацыі.

      Від Установы адукацыі – сярэдняя школа.

1.6. Від Установы адукацыі можа быць зменены.

1.7. Рашэнне аб змене віду Установы адукацыі прымаецца заснавальнікам па ўласнай ініцыятыве або па ініцыятыве Установы адукацыі пры сукупнасці наступных умоў:

абгрунтавання неабходнасці змены віду Установы адукацыі;

адпаведнасці Установы адукацыі крытэрыям заяўленага віду;

 узгаднення з Навагрудскім раённым выканаўчым камітэтам.

1.8. Установа адукацыі забяспечвае атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі.

1.9. Найменне Установы адукацыі:

на рускай мове:

поўнае найменне: государственное учреждение образования “Негневичская средняя школа”;

скарочанае найменне: Негневичская СШ;

на беларускай мове:

поўнае найменне: дзяржаўная ўстанова адукацыі “Нягневіцкая сярэдняя школа”;

скарочанае найменне: Нягневіцкая СШ.

1.10. Месца знаходжання (месцазнаходжанне) Установы адукацыі: 231429, Рэспубліка Беларусь, Гродзенская вобласць, Навагрудскі раён, аграгарадок Нягневічы, вуліца Школьная, дом 2.

1.11. Заснавальнік Установы адукацыі:

Навагрудскі раённы выканаўчы камітэт, размешчаны па адрасе: 231400, Рэспубліка Беларусь, Гродзенская вобласць, горад Навагрудак, вуліца Міцкевіча, дом 11.

1.12. У сваёй дзейнасці Установа адукацыі падпарадкоўваецца органу, упаўнаважанаму заснавальнікам, – упраўленню адукацыі  Навагрудскага раённага выканаўчага камітэта.

1.13. Установа адукацыі адказвае па сваіх абавязацельствах грашовымі сродкамі, якiя знаходзяцца ў яе распараджэнні. Пры іх недастатковасці субсiдыярную адказнасць па яе абавязацельствах нясе ўласнік маёмасці.

1.14. Ва Установе адукацыі не дапускаюцца стварэнне і дзейнасць палітычных партый, іншых грамадскіх аб’яднанняў, якія маюць палітычныя мэты, а таксама стварэнне і ананімная або іншая супярэчная заканадаўству дзейнасць рэлігійных арганізацый.

1.15. Установа адукацыі ў пытаннях выхавання на падставе пісьмовых заяў вучняў (законных прадстаўнікоў непаўналетніх вучняў) у пазавучэбны час можа ўзаемадзейнічаць з зарэгістраванымі рэлігійнымі арганізацыямі з улікам іх уплыву на фарміраванне духоўных, культурных і дзяржаўных традыцый беларускага народа. Парадак, умовы, змест і формы такога ўзаемадзеяння вызначаюцца Урадам Рэспублiкi Беларусь.

1.16. Установа адукацыі можа быць абмежавана ў правах толькі ў выпадках і парадку, прадугледжаных заканадаўчымі актамі.

1.17. Акрэдытацыя і пацвярджэнне акрэдытацыі Установы адукацыі ажыццяўляецца ў парадку, устаноўленым актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь.

1.18. Установа адукацыі можа ажыццяўляць віды дзейнасці, якія падлягаюць ліцэнзіраванню ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 1 верасня 2010 г. № 450 “Аб ліцэнзіраванні асобных відаў дзейнасці”.

1.19. Для дасягнення сваіх мэтаў і пастаўленых задач Установа адукацыі можа ажыццяўляць віды дзейнасці ў адпаведнасці з Агульнадзяржаўным класіфікатарам Рэспублікі Беларусь АКРБ 005-2011 “Віды эканамічнай дзейнасці”, зацверджаным пастановай Дзяржаўнага   камітэта  па   стандартызацыі   Рэспублікі   Беларусь   ад  5 снежня 2011 г. № 85 з наступнымі зменамі і дапаўненнямі.

Асноўныя віды дзейнасці:

8520 Пачатковая адукацыя

8531 Агульная сярэдняя адукацыя

8560 Дапаможныя адукацыйныя паслугі

8559 Іншыя віды адукацыі, не ўключаныя ў іншыя групоўкі

85510 Адукацыя ў галіне спорту і адпачынку

85520 Адукацыя ў галіне культуры

 

 

ГЛАВА 2. МЭТЫ, ПРАДМЕТ І ЗАДАЧЫ ДЗЕЙНАСЦІ УСТАНОВЫ АДУКАЦЫІ

 

2.1. Установа адукацыі з’яўляецца некамерцыйнай арганізацыяй, створанай для дасягнення адукацыйных мэтаў, і не імкнецца да атрымання прыбытку ў якасці асноўнай мэты сваёй дзейнасці.

Установа адукацыі выконвае адукацыйную, інтэлектуальную, сацыяльную і культурную функцыі, накіраваныя на задавальненне інтарэсаў асобы, грамадства і дзяржавы.

2.2. У сваёй дзейнасці Установа адукацыі кіруецца наступнымі прынцыпамі:

прыярытэт агульначалавечых каштоўнасцяў, правоў чалавека, гуманістычны характар ​​адукацыі;

экалагічная накіраванасць адукацыі;

свецкі характар ​​адукацыі;

улік індывідуальных патрэбаў, здольнасцяў i запатрабаванняў вучняў.

2.3. Мэтамі дзейнасці Установы адукацыі з’яўляюцца:

фарміраванне ў вучняў неабходных ведаў, уменняў, навыкаў;

інтэлектуальнае, маральнае, творчае і фізічнае развіццё асобы вучня;

фарміраванне рознабакова развітай, маральна сталай, творчай асобы вучня;

правядзенне даследаванняў у галіне адукацыі, методыкі выкладання і выхавання.

2.4. Прадметам дзейнасці Установы адукацыі з’яўляецца аказанне паслуг у сферы адукацыі, у тым ліку ў навучанні, выхаванні, арганізацыі і правядзенні метадычнай работы.

2.5. Для выканання мэт дзейнасці Установа адукацыі рэалізуе наступныя задачы:

развіццё асобы вучняў, іх здольнасцей і схільнасцей;

стварэнне ўмоў, неабходных і дастатковых для рэалізацыі творчага патэнцыялу асобы вучняў;

правядзенне навукова-метадычнай работы, накіраванай на ўдасканаленне адукацыйнага працэсу;

арганізацыя адукацыйнага працэсу з выкарыстаннем сучасных навукова-тэхнічных сродкаў;

фарміраванне ў вучняў высокіх духоўна-маральных каштоўнасцяў, здаровага ладу жыцця, грамадзянскасці, патрыятызму, адказнасці, працавітасці;

фарміраванне эстэтычнай і экалагічнай культуры;

выданне вучэбных і вучэбна-метадычных дапаможнікаў;

правядзенне работы па ўзаемадзеянні з іншымі ўстановамі адукацыі, у тым ліку замежнымі, з мэтай выкарыстання назапашанага прагрэсіўнага вопыту арганізацыі працэсаў навучання і выхавання;

аказанне садзейнічання вучням у авалоданні каштоўнасцямі і навыкамі здаровага ладу жыцця;

стварэнне ўмоў для самаразвіцця асобы вучня;

маральнае выхаванне, накіраванае на далучэнне вучня да агульначалавечых і нацыянальных каштоўнасцей.

2.6. Установа адукацыі можа ажыццяўляць знешнеэканамічную дзейнасць у адпаведнасці з заканадаўствам.

 

ГЛАВА 3. СТРУКТУРА УСТАНОВЫ АДУКАЦЫІ

 

3.1. Установа адукацыі мае ў сваёй структуры наступныя  структурныя падраздзяленні:

бібліятэка;

пункт карэкцыйна-педагагічнай дапамогі;

вучэбна-доследны ўчастак.

3.2. Структурнае падраздзяленне Установы адукацыі можа стварацца як адасобленае падраздзяленне.

3.3. Прававы статус і функцыі структурных падраздзяленняў Установы адукацыі вызначаюцца гэтым Статутам і адпаведнымі палажэннямі, зацверджанымі ва ўстаноўленым парадку.

 

ГЛАВА 4. АРГАНІЗАЦЫЯ АДУКАЦЫЙНАГА ПРАЦЭСУ.

ПРАВЫ І АБАВЯЗКІ ЎДЗЕЛЬНІКАЎ АДУКАЦЫЙНАГА ПРАЦЭСУ

 

4.1. Удзельнікамі адукацыйнага працэсу з’яўляюцца вучні, законныя прадстаўнікі непаўналетніх вучняў, педагагічныя работнікі.

4.2. Установа адукацыі забяспечвае адпаведнасць адукацыі патрабаванням адукацыйнага стандарту, вучэбна-праграмнай дакументацыі адпаведнай адукацыйнай праграмы.

4.3. Установа адукацыі ажыццяўляе адукацыйны працэс у адпаведнасцi з патрабаваннямi вучэбных планаў і праграм.

4.4. Адукацыйны працэс ва Установе адукацыі грунтуецца на навуковым і педагагічна абгрунтаваным выбары формаў, сродкаў, метадаў навучання і выхавання і можа ажыццяўляцца па індывідуальных вучэбных планах і праграмах.

4.5. Вучэбны план распрацоўваецца Установай адукацыі на аснове тыпавога вучэбнага плана, зацверджанага Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. Зацвярджаецца кіраўніком Установы адукацыі і ўзгадняецца з упраўленнем адукацыі.

4.6. Асноўныя вiды вучэбных заняткаў вызначаюцца вучэбнымі планамі і праграмамі: урок, назіранне, экскурсія і іншыя заняткі. Дадаткова праводзяцца факультатыўныя, стымулюючыя, падтрымліваючыя заняткі, кансультацыі, практыка, вучэбна-палявыя зборы, грамадска карысная праца.

4.7. Мовамі навучання і выхавання ва Установе адукацыі з’яўляюцца дзяржаўныя мовы Рэспублікі Беларусь. Ва Установе адукацыі вывучаецца замежная мова – англійская. Дадаткова могуць вывучацца і іншыя замежныя мовы.

4.8. Установа адукацыі функцыянуе ў складзе І – ХІ класаў, у якіх навучанне і выхаванне ажыццяўляецца на І, ІІ і ІІІ ступенях агульнай сярэдняй адукацыі.

4.9. Ва Установе адукацыі рэалізуецца адукацыйная праграма агульнай сярэдняй адукацыі, праграма выхавання і абароны правоў і законных інтарэсаў дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, а таксама могуць рэалізоўвацца адукацыйная праграма спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі, адукацыйная праграма спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі для асоб з інтэлектуальнай недастатковасцю, адукацыйная праграма дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, праграма выхавання дзяцей, якія маюць патрэбу ў аздараўленні, ствараюцца ўмовы для арганізацыі вучэбна-трэніровачнага працэсу ў мэтах падрыхтоўкі спартыўнага рэзерву і (або) спартсменаў высокага класа.

4.10. Адукацыя можа быць атрымана ў вочнай (дзённай) форме атрымання адукацыі.

4.11. Установа адукацыі можа па заяве законных прадстаўнікоў вучня і на падставе загада упраўлення адукацыі Навагрудскага райвыканкама прадастаўляць магчымасць атрымання агульнай сярэдняй адукацыі дома.

4.12. На III ступені агульнай сярэдняй адукацыі ва Установе адукацыі можа быць уведзена профільнае навучанне, якое прадугледжвае вывучэнне асобных вучэбных прадметаў на павышаным узроўні і правядзенне факультатыўных заняткаў прафесійнай скіраванасці (прафесійна арыентаваных курсаў) для арыентацыі на атрыманне педагагічных, ваенных i iншых спецыяльнасцяў.

4.13. Установа адукацыі стварае неабходныя ўмовы для харчавання вучняў.

Арганізацыя харчавання вучняў ажыццяўляецца ў адпаведнасці з заканадаўствам.

4.13.1. Харчаванне арганізуецца ў адпаведнасці з патрабаваннямі санітарных нормаў, правілаў і гігіенічных нарматываў па ўстаноўленых нормах харчавання і грашовых нормаў расходаў на харчаванне для адпаведных катэгорый вучняў. Пры неабходнасці арганізуецца дыетычнае (зберагальнае) харчаванне. Нормы харчавання, грашовыя нормы расходаў на харчаванне зацвярджаюцца Урадам Рэспублікі Беларусь або ўпаўнаважаным iм органам.

4.13.2. Вучні забяспечваюцца харчаваннем за кошт уласных сродкаў, сродкаў законных прадстаўнікоў вучняў, сродкаў рэспубліканскага і (або) мясцовых бюджэтаў, іншых крыніц у адпаведнасці з заканадаўствам.

4.13.3. Палажэнне аб арганізацыі харчавання вучняў, забеспячэнні харчаваннем вучняў за кошт сродкаў рэспубліканскага і (або) мясцовых бюджэтаў, памер і парадак збірання платы за харчаванне зацвярджаюцца Урадам Рэспублікі Беларусь.

4.14. Установа адукацыі забяспечвае ахову здароўя вучняў.

Медыцынская дапамога вучням аказваецца ў парадку, устаноўленым заканадаўствам.

Медыцынскае абслугоўванне ва Установе адукацыі ажыццяўляецца медыцынскім персаналам установы аховы здароўя “Навагрудская цэнтральная раённая бальніца”.

Установа адукацыі прадастаўляе памяшканне, стварае ўмовы для работы медыцынскага персаналу.

4.15. З мэтай выяўлення і развіцця зацікаўленасці і здольнасцяў вучняў, правядзення псіхалагічных кансультацый для ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу ствараецца сацыяльна-педагагічная і псіхалагічная служба. Педагог-псіхолаг і педагог сацыяльны ажыццяўляюць сваю дзейнасць у парадку, вызначаным Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

4.16. Для аказання дапамогі сям’і ў навучанні і выхаванні вучняў, стварэння ўмоў для развіцця творчых здольнасцяў вучняў могуць адкрывацца групы падоўжанага дня для вучняў І – ІХ класаў, палажэнне аб якіх зацвярджаецца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

4.17. Правы і абавязкі Установы адукацыі:

4.17.1. Установа адукацыі мае права:

ажыццяўляць адукацыйную дзейнасць;

фарміраваць структуру і штатны расклад;

ажыццяўляць дзейнасць, якая прыносіць даходы;

удзельнічаць у навуковай, навукова-тэхнічнай, эксперыментальнай і інавацыйнай дзейнасці, дзейнасці па навукова-метадычным забеспячэнні адукацыі;

ажыццяўляць праверку сапраўднасці дакументаў аб адукацыі пры прыёме асоб для атрымання адукацыі і пры наяўнасці сумненняў у іх сапраўднасці шляхам накіравання запытаў у Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь аб пацвярджэнні факту іх выдачы;

уваходзіць у склад асацыяцый (саюзаў) і іншых аб’яднанняў некамерцыйных арганізацый;

ажыццяўляць міжнароднае супрацоўніцтва ў сферы адукацыі, у тым ліку знешнегандлёвую дзейнасць;

мець іншыя правы ў адпаведнасці з актамі заканадаўства і гэтым Статутам.

4.17.2. Установа адукацыі абавязана забяспечваць:

якасць адукацыі;

распрацоўку і зацвярджэнне ва ўстаноўленым парадку структурных элементаў навукова-метадычнага забеспячэння адпаведнай адукацыі, яго ўдасканаленне;

падбор, прыём на працу і расстаноўку кадраў, павышэнне іх кваліфікацыі;

матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне адукацыйнага працэсу ў адпаведнасці з устаноўленымі санітарнымі нормамі, правіламі і гігіенічнымі нарматывамі;

стварэнне бяспечных умоў пры арганізацыі адукацыйнага працэсу; распрацоўку і прыняцце правілаў унутранага распарадку для вучняў, правілаў унутранага працоўнага распарадку ўстановы адукацыі;

маральнае і матэрыяльнае стымуляванне вучняў, педагагічных і іншых работнікаў установы адукацыі;

меры сацыяльнай абароны вучняў;

стварэнне неабходных умоў для арганізацыі харчавання і медыцынскай дапамогі, пражывання (пры неабходнасці) вучняў;

азнаямленне асоб (законных прадстаўнікоў непаўналетніх) пры залічэнні ва Установу адукацыі з пасведчаннем аб дзяржаўнай рэгістрацыі, сапраўдным Статутам, спецыяльным дазволам (ліцэнзіяй) на адукацыйную дзейнасць, сертыфікатамі аб дзяржаўнай акрэдытацыі, а па іх патрабаванні – і з вучэбна-праграмнай дакументацыяй;

садзейнічанне ўпаўнаважаным дзяржаўным органам у правядзенні кантролю за забеспячэннем якасці адукацыі.

Установа адукацыі абавязана пацвярджаць сваю дзяржаўную акрэдытацыю ў парадку, устаноўленым Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі і іншымі актамі заканадаўства.

Установа адукацыі выконвае іншыя абавязкі, устаноўленыя заканадаўствам і дадзеным Статутам.

4.18. Правы i абавязкi вучняў:

4.18.1. Правы вучняў на:

атрыманне адукацыі ў адпаведнасці з адукацыйнымі праграмамі;

перавод у іншую ўстанову адукацыі, якая рэалізуе адукацыйныя праграмы, у парадку, якi ўстанаўлiваецца Урадам Рэспублiкi Беларусь;

аднаўленне для атрымання адукацыі ва Установе адукацыі;

навучанне па індывідуальным вучэбным плане ў межах зместу адукацыйнай праграмы;

ахову жыцця і здароўя падчас адукацыйнага працэсу;

карыстанне падручнікамі і вучэбнымі дапаможнікамі;

забеспячэнне стыпендыяй і іншымі грашовымі выплатамі;

канікулы;

атрыманне платных паслуг у сферы адукацыі;

бясплатнае карыстанне бібліятэкай, вучэбнай, вытворчай, навуковай і культурна-спартыўнай базай Установы адукацыі;

атрыманне сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай дапамогі з боку спецыялістаў Установы адукацыі;

заахвочванне за поспехі ў вучэбнай, спартыўна-масавай, грамадскай, навуковай, навукова-тэхнічнай, эксперыментальнай, інавацыйнай дзейнасці, а таксама ў адукацыйных мерапрыемствах;

удзел у кіраванні Установай адукацыі;

удзел у алімпіядах, конкурсах, турнірах, фестывалях, канферэнцыях, сімпозіумах, кангрэсах, семінарах і іншых адукацыйных мерапрыемствах, спартыўна-масавай, грамадскай, навуковай, навукова-тэхнічнай, эксперыментальнай, інавацыйнай дзейнасці;

азнаямленне з пасведчаннем аб дзяржаўнай рэгістрацыі, сапраўдным Статутам, спецыяльным дазволам (ліцэнзіяй) на адукацыйную дзейнасць, сертыфікатамі аб дзяржаўнай акрэдытацыі, а таксама з вучэбна-праграмнай дакументацыяй;

удзел у прафесійных саюзах, моладзевых і іншых грамадскіх аб’яднаннях, дзейнасць якіх не супярэчыць заканадаўству.

Іншыя правы вучняў устанаўліваюцца Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, іншымі актамі заканадаўства, сапраўдным Статутам, а таксама лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі Установы адукацыі.

4.18.2. Абавязкi вучняў:

добрасумленна і адказна ставіцца да засваення зместу адукацыйных праграм, праграм выхавання;

клапаціцца пра сваё здароўе, імкнуцца да маральнага, духоўнага і фізічнага развіцця і самаўдасканалення;

выконваць патрабаванні гэтага Статута, правілаў унутранага распарадку для вучняў;

паважаць гонар і годнасць іншых удзельнікаў адукацыйнага працэсу;

беражліва адносіцца да маёмасці Установы адукацыі;

наведваць Установу адукацыі ў вопратцы, якая адпавядае дзелавому стылю.

Іншыя абавязкi вучняў ўстанаўліваюцца Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, іншымі актамі заканадаўства, сапраўдным Статутам і іншымі лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі Установы адукацыі.

4.19. Падставамі для прыцягнення вучня да дысцыплінарнай адказнасці з’яўляюцца супрацьпраўнае, вiнаватае (наўмыснае або па неасцярожнасці) невыкананне або неналежнае выкананне абавязкаў, ускладзеных на яго актамі заканадаўства, устаноўчымі дакументамі і іншымі лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі ўстановы адукацыі (дысцыплінарная правіннасць), у выглядзе наступных дзеянняў (бяздзейнасці):

спазнення або няяўкі без паважных прычын на вучэбныя заняткі (заняткі);

парушэння дысцыпліны ў ходзе адукацыйнага працэсу;

невыканання ў перыяд праходжання практыкі рэжыму працоўнага часу, вызначанага правіламі ўнутранага працоўнага распарадку адпаведнай арганізацыі;

невыканання без паважных прычын законнага патрабавання педагагічнага работніка;

знявагі ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу;

распаўсюджвання інфармацыі, якая наносіць шкоду здароўю вучняў;

нанясення шкоды будынкам, збудаванням, абсталяванню або іншай маёмасці ўстановы адукацыі;

невыканання (парушэння) патрабаванняў заканадаўства аб ахове здароўя, пажарнай бяспекі;

распіцця алкагольных напояў, слабаалкагольных напояў, піва, ужывання наркатычных сродкаў, псіхатропных, таксічных і іншых адурманьвальных рэчываў у будынках і на тэрыторыі Установы адукацыі альбо з’яўлення ў названых месцах у стане алкагольнага, наркатычнага або таксічнага ап’янення;

курэння (спажывання) тытунёвых вырабаў у будынках і на тэрыторыі Установы адукацыі;

іншых супрацьпраўных дзеянняў (бяздзейнасці).

Не прызнаецца дысцыплінарнай правіннасцю дзеянне, якое адпавядае крытэрыям, названым у пункце 1 гэтага артыкула, здзейсненае вучнем з ліку асоб з цяжкімі і (або) множнымі фізічнымі і (або) псіхічнымі парушэннямі.

За здзяйсненне вучнем дысцыплінарнай правіны ўсталёўваецца дысцыплінарная адказнасць, якая выражаецца ў прымяненні да яго мер дысцыплінарнага спагнання.

Да дысцыплінарнай адказнасці прыцягваюцца вучань, які дасягнуў да моманту здзяйснення дысцыплінарнай правіннасці ўзросту чатырнаццаці гадоў, а вучань з ліку асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця – сямнаццаці гадоў.

Да вучня, які здзейсніў дысцыплінарную правіннасць і не дасягнуў да моманту яго здзяйснення ўзросту, з якога настае дысцыплінарная адказнасць, а таксама да вучня з ліку асоб з цяжкімі і (або) множнымі фізічнымі і (або) псіхічнымі парушэннямі, які здзейсніў дысцыплінарную правіннасць, могуць прымяняцца меры педагагічнага ўздзеяння (гутарка, абмеркаванне на педагагічным савеце і іншыя меры педагагічнага ўздзеяння), якія не супярэчаць заканадаўству.

За здзяйсненне дысцыплінарнай правіннасці да вучня могуць быць ужыты наступныя меры дысцыплінарнага спагнання:

заўвага;

вымова;

адлічэнне.

Права выбару меры дысцыплінарнага спагнання належыць кіраўніку ўстановы. Пры выбары меры дысцыплінарнага спагнання павінны ўлічвацца цяжар дысцыплінарнай правіннасці, прычыны і абставіны, пры якіх яна здзейснена, папярэднія паводзіны вучня.

4.20. Законнымі прадстаўнікамі непаўналетніх вучняў з’яўляюцца іх бацькі, усынавіцелі (удачарыцелі), апекуны, папячыцелі.

Законныя прадстаўнікі непаўналетніх вучняў прадстаўляюць правы і законныя інтарэсы непаўналетніх вучняў у грамадскіх адносінах у сферы адукацыі без спецыяльных паўнамоцтваў.

4.21. Асноўныя правы і абавязкі законных прадстаўнікоў непаўналетніх вучняў:

4.21.1. Законныя прадстаўнікі непаўналетніх вучняў маюць права на:

азнаямленне з пасведчаннем аб дзяржаўнай рэгістрацыі Установы адукацыі, дадзеным Статутам, спецыяльным дазволам (ліцэнзіяй) на адукацыйную дзейнасць, сертыфікатамі аб дзяржаўнай акрэдытацыі, а таксама з вучэбна-праграмнай дакументацыяй;

удзел у кіраванні Установай адукацыі;

абарону правоў і законных інтарэсаў вучняў;

азнаямленне з ходам і зместам адукацыйнага працэсу, вынікамі вучэбнай дзейнасці вучняў;

атрыманне інфармацыі аб усіх відах абследаванняў (медыцынскіх, псіхалагічных, педагагічных) вучняў.

Законныя прадстаўнікі непаўналетніх вучняў маюць іншыя правы ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі і іншымі актамі заканадаўства.

4.21.2. Законныя прадстаўнікі непаўналетніх вучняў абавязаны:

забяспечваць умовы для атрымання адукацыі і развіцця вучняў;

паважаць гонар і годнасць іншых удзельнікаў адукацыйнага працэсу;

выконваць патрабаванні гэтага Статута, правілаў унутранага распарадку для вучняў.

Законныя прадстаўнікі непаўналетніх вучняў могуць несці іншыя абавязкі ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі і іншымі актамі заканадаўства.

4.22. Да работнікаў Установы адукацыi адносяцца педагагічныя работнікі, а таксама работнікі, якія ажыццяўляюць адміністратыўна-гаспадарчыя, інжынерна-тэхнічныя, вытворчыя і іншыя дапаможныя функцыі.

4.23. Асноўныя правы і абавязкі педагагічных работнікаў:

4.23.1. Педагагічныя работнікі маюць права на:

абарону прафесійнага гонару і годнасці;

забеспячэнне ўмоў для ажыццяўлення прафесійнай дзейнасці;

творчую ініцыятыву, свабоду выбару педагагічна абгрунтаваных формаў і метадаў навучання і выхавання, вучэбных выданняў і сродкаў навучання;

удзел у абнаўленні, распрацоўцы і вызначэнні структуры і зместу структурных элементаў навукова-метадычнага забеспячэння адукацыі;

удзел у навуковай, навукова-тэхнічнай, эксперыментальнай, інавацыйнай, міжнароднай дзейнасці Установы адукацыі;

удзел у кіраванні Установай адукацыі;

павышэнне кваліфікацыі;

маральнае і матэрыяльнае заахвочванне за поспехі ў педагагічнай дзейнасці;

аб’яднанне ў прафесійныя саюзы, іншыя грамадскія аб’яднанні, дзейнасць якіх не супярэчыць заканадаўству;

штомесячную кампенсацыю расходаў на набыццё вучэбнай і метадычнай літаратуры ў парадку і на ўмовах, якiя вызначаюцца Урадам Рэспублiкi Беларусь.

Іншыя правы педагагічных работнікаў устанаўліваюцца заканадаўствам, сапраўдным Статутам і іншымі лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі Установы адукацыі, а таксама працоўнымі або грамадзянска-прававымі дагаворамі.

4.23.2. Педагагічныя работнікі абавязаны:

ажыццяўляць сваю дзейнасць на прафесійным узроўні, які забяспечвае рэалізацыю адукацыйных праграм, праграм выхавання;

выконваць прававыя, маральныя і этычныя нормы;

паважаць гонар і годнасць вучняў і іншых удзельнікаў адукацыйнага працэсу;

павышаць свой прафесійны ўзровень, праходзіць атэстацыю;

весці здаровы лад жыцця, прапагандаваць яго сярод вучняў;

выконваць спецыяльныя ўмовы, неабходныя для атрымання адукацыі асобамі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця;

праходзіць папярэдні медыцынскі агляд пры паступленні на работу і перыядычныя медыцынскія агляды ў парадку, якi ўстанаўлiваецца Мiнiстэрствам аховы здароўя Рэспублiкi Беларусь.

Іншыя абавязкі педагагічных работнікаў устанаўліваюцца заканадаўствам, сапраўдным Статутам і іншымі лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі Установы адукацыі, а таксама іх працоўнымі або грамадзянска-прававымі дагаворамі.

Педагагічным работнікам забараняецца выкарыстоўваць адукацыйны і выхаваўчы працэсы ў палітычных мэтах або для прымушэння вучняў да дзеянняў, якiя супярэчаць Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь i заканадаўству.

4.24. Правы і абавязкі іншых работнікаў Установы адукацыі ўстанаўліваюцца заканадаўствам, дадзеным Статутам і іншымі лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі Установы адукацыі, іх працоўнымі або грамадзянска-прававымі дагаворамі.

 

ГЛАВА 5. КРЫНІЦЫ І ПАРАДАК ФАРМІРАВАННЯ МАЁМАСЦІ. ФІНАНСАВАЯ І ГАСПАДАРЧАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ УСТАНОВЫ АДУКАЦЫІ

 

5.1. Маёмасць Установы адукацыі знаходзіцца ва ўласнасці заснавальніка і належыць Установе адукацыі на праве аператыўнага кіравання.

Валоданне, карыстанне і распараджэнне гэтай маёмасцю Установа адукацыі ажыццяўляе ў межах, якiя вызначаюцца заканадаўствам.

5.2. Маёмасць Установы адукацыі складаюць асноўныя фонды і абаротныя сродкі, іншыя каштоўнасці, кошт якіх адлюстроўваецца ў самастойным балансе Установы адукацыі.

5.3. У выпадку ажыццяўлення Установай адукацыі дзейнасці, якая прыносіць даходы, атрыманыя ад такой дзейнасці даходы і набытая за кошт іх маёмасць паступаюць у самастойнае распараджэнне Установы адукацыі і ўлічваюцца на асобным балансе, калі іншае не прадугледжана заканадаўствам.

5.4. Крыніцамі фарміравання маёмасці Установы адукацыі з’яўляюцца:

маёмасць, якая перададзена Установе адукацыі заснавальнікам;

даходы, атрыманыя за кошт ажыццяўлення дзейнасці, якая адпавядае мэтам і прадмету дзейнасці Установы адукацыі;

бязвыплатная (спонсарская) дапамога юрыдычных і фізічных асоб;

iншыя крынiцы, не забароненыя заканадаўствам.

5.5. Установа адукацыі не мае права без згоды ўласніка адчужаць ці іншым спосабам распараджацца замацаванай за ім маёмасцю і маёмасцю, набытай за кошт сродкаў, выдзеленых ёй, калі іншае не ўстаноўлена заканадаўчымі актамі.

5.6. Работнікі Установы адукацыі і вучні абавязаны беражліва ставіцца да будынкаў, збудаванняў, абсталявання, транспартных сродкаў і іншай маёмасці Установы адукацыі, выкарыстанне якой павінна ажыццяўляцца ў адпаведнасці з прызначэннем маёмасці, санітарнымі нормамі, правіламі і гігіенічнымі нарматывамі.

 

ГЛАВА 6. ПАРАДАК КІРАВАННЯ ДЗЕЙНАСЦЮ УСТАНОВЫ АДУКАЦЫI. СТРУКТУРА І ПАРАДАК ФАРМІРАВАННЯ ОРГАНАЎ КІРАВАННЯ  І САМАКІРАВАННЯ

 

6.1. Кіраванне Установай адукацыі ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, Палажэннем аб установе агульнай сярэдняй адукацыі, іншымі актамі заканадаўства, сапраўдным Статутам і будуецца на спалучэнні прынцыпаў адзінаначалля і самакіравання.

6.2. Да выключнай кампетэнцыі заснавальніка ставіцца:

прыняцце рашэння аб стварэнні, рэарганізацыі і ліквідацыі Установы адукацыі;

зацвярджэнне статута Установы адукацыі, змяненняў i (або) дапаўненняў, што ўносяцца ў статут Установы адукацыі;

вызначэнне прадмета, мэт і задач дзейнасці Установы адукацыі; прызначэнне на пасаду і вызваленне ад пасады кіраўніка Установы адукацыі, заключэнне, змяненне, спыненне працоўнага дагавора (кантракта) з кіраўніком Установы адукацыі;

ажыццяўленне функцый кантролю за выкарыстаннем і захаванасцю маёмасці.

Заснавальнік рэалізуе іншыя правы і абавязкі, устаноўленыя заканадаўствам і дадзеным Статутам.

6.3. Заснавальнік Установы адукацыі забяспечвае абнаўленне і развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы Установы адукацыі.

6.4. Непасрэднае кіраўніцтва Установай адукацыі ажыццяўляе яго кіраўнік, які прызначаецца на пасаду і вызваляецца ад пасады заснавальнікам.

6.5. Кіраўнік Установы адукацыі:

дзейнічае ад імя ўстановы адукацыі без даверанасці і нясе адказнасць за вынікі яе дзейнасці;

выдае загады, заключае дагаворы, выдае даверанасці, адкрывае рахункі ў банках у межах сваёй кампетэнцыі;

арганізуе кіраванне вучэбнай, выхаваўчай, навукова-метадычнай работай супрацоўнікаў Установы адукацыі;

кіруе працай па інтэграцыі Установы адукацыі ў міжнародную адукацыйную і навуковую супольнасць;

зацвярджае структуру i штатны расклад у межах устаноўленай колькасці і расходаў на ўтрыманне;

ажыццяўляе прыём і звальненне работнікаў, зацвярджае іх службовыя інструкцыі;

рэалізуе іншыя паўнамоцтвы, устаноўленыя актамі заканадаўства і гэтым Статутам.

6.6. Кіраўнік Установы адукацыі ў дзейнасці па кіраванні Установай адукацыі ўзаемадзейнічае з органамі самакіравання Установы адукацыі.

6.7. Асноўным органам самакіравання Установы адукацыі з’яўляецца савет Установы адукацыі, узначалены кіраўніком Установы адукацыі. Кампетэнцыя, склад і арганізацыя дзейнасці савета ўстановы адукацыі вызначаюцца Палажэннем аб савеце ўстановы адукацыі, якое зацвярджаецца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

6.8. Колькасны склад савета складае 12 чалавек і фарміруецца ў наступнай прапорцыі:

25% - прадстаўнікі вучняў Установы адукацыі, іх законных прадстаўнікоў;

75% - прадстаўнікі кіраўнікоў структурных падраздзяленняў Установы адукацыі, педагагічных і іншых работнікаў Установы адукацыі, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, іншых дзяржаўных органаў, арганізацый – заказчыкаў кадраў, грамадскіх аб’яднанняў, іншых арганізацый.

6.9. Прадстаўнікі вучняў, іх законных прадстаўнікоў выбіраюцца адкрытым або тайным галасаваннем у класах, iншых аб’яднаннях вучняў у парадку, вызначаным Статутам установы адукацыi.

Прадстаўнікі кіраўнікоў структурных падраздзяленняў, педагагічных і іншых работнікаў Установы адукацыі абіраюцца адкрытым або тайным галасаваннем у структурных падраздзяленнях у парадку, вызначаным Статутам установы адукацыi.

Прадстаўнікі мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, іншых дзяржаўных органаў, арганізацый – заказчыкаў кадраў, грамадскіх аб’яднанняў, іншых арганізацый уключаюцца ў склад савета на падставе прапаноў кіраўнікоў названых органаў і арганізацый.

6.10. Непасрэднае кіраўніцтва дзейнасцю савета ажыццяўляе старшыня савета, якім з’яўляецца кіраўнік установы адукацыі. У перыяд яго адсутнасці абавязкі старшыні выконвае асоба, якая выконвае абавязкі кіраўніка Установы адукацыі.

6.11. Персанальны склад савета зацвярджаецца загадам кіраўніка Установы адукацыі.

6.12. Тэрмін  паўнамоцтваў  савета  Установы  адукацыі  складае  1 год.

6.13. Ва Установе адукацыі ствараецца педагагічны савет, асноўнай задачай якога з’яўляецца вызначэнне шляхоў рэалізацыі абранага зместу адукацыі (вучэбных планаў, праграм, падручнікаў і іншае) і павышэння метадычнага ўзроўню педагагічных работнікаў. У склад педагагічнага савета Установы адукацыі ўваходзяць усе педагагічныя работнікі Установы адукацыі.

Дзейнасць педагагiчнага савета ажыццяўляецца ў парадку, якi вызначаецца Мiнiстэрствам адукацыi.

6.14. Ва Установе адукацыі могуць стварацца іншыя органы самакіравання: апякунскі савет, бацькоўскі камітэт.

Палажэнні аб педагагічным савеце, апякунскім савеце, бацькоўскім камітэце ўстановы адукацыі зацвярджаюцца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

6.15. У мэтах рэалізацыі мэтаў і задач Установы адукацыі, удасканалення навукова-метадычнага забеспячэння адукацыйнага працэсу, паспяховай рэалізацыі зместу адукацыйных праграм і павышэння якасці адукацыі ва Установе адукацыі могуць стварацца іншыя органы самакіравання, якія дзейнічаюць на падставе адпаведных палажэнняў, што зацвярджаюцца саветам Установы адукацыі.

6.16. Усе органы самакіравання Установы адукацыі ствараюцца і ажыццяўляюць сваю дзейнасць у адпаведнасці з заканадаўствам, Статутам установы адукацыi.

6.17. Ва Установе адукацыі могуць стварацца педагагічныя і вучнёўскія арганізацыі, аб’яднанні і клубы, якія садзейнічаюць ўдасканаленню адукацыйнага працэсу. Іх дзейнасць ажыццяўляецца ў адпаведнасці са сваімі палажэннямі, якія не павінны супярэчыць дзеючаму заканадаўству і Статуту.

ГЛАВА 7. УЛІК, СПРАВАЗДАЧНАСЦЬ І ПАРАДАК КАНТРОЛЮ ЗА ДЗЕЙНАСЦЮ УСТАНОВЫ АДУКАЦЫІ

 

7.1. Установа адукацыі ажыццяўляе аператыўны і бухгалтарскі ўлік вынікаў сваёй дзейнасці, прадстаўляе статыстычную і іншую справаздачнасць ва ўстаноўленым парадку, а таксама аператыўную інфармацыю аб выніках фінансава-гаспадарчай дзейнасці заснавальніку.

7.2. За непрадастаўленне і (або) скажэнне справаздачнасці, парушэнне тэрмінаў яе прадстаўлення службовыя асобы Установы адукацыі нясуць устаноўленую заканадаўствам адказнасць.

7.3. Кантроль за дзейнасцю Установы адукацыі ажыццяўляецца заснавальнікам і ўпаўнаважанымі дзяржаўнымі органамі.

Рэвізіі фінансава-гаспадарчай дзейнасці Установы адукацыі праводзяцца ў парадку, устаноўленым заканадаўствам.

7.4. Дзяржаўныя органы, упаўнаважаныя ажыццяўляць кантроль за забеспячэннем якасці адукацыі, ажыццяўляюць дзейнасць па праверцы адпаведнасці адукацыі адукацыйнаму стандарту, вучэбна-праграмнай дакументацыі адукацыйных праграм, адукацыйнай дзейнасці патрабаванням заканадаўства.

7.5. Установа адукацыі ажыццяўляе комплексны аналіз адукацыйнай дзейнасці, які ўключае самаправерку, самаацэнку адукацыйнай дзейнасці (самакантроль за забеспячэннем якасці адукацыі).

Парадак і перыядычнасць правядзення самакантролю за забеспячэннем якасці адукацыі вызначаюцца кіраўніком Установы адукацыі.

 

ГЛАВА 8. МІЖНАРОДНАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ УСТАНОВЫ АДУКАЦЫІ

 

8.1. Установа адукацыі можа ажыццяўляць міжнароднае супрацоўніцтва ў адпаведнасці з актамі заканадаўства на аснове міжнародных пагадненняў і дамоваў у галіне адукацыі.

 

ГЛАВА 9. РЭАРГАНІЗАЦЫЯ І ЛІКВІДАЦЫЯ УСТАНОВЫ АДУКАЦЫІ

 

9.1. Стварэнне, рэарганізацыя і ліквідацыя Установы адукацыі ажыццяўляюцца ў парадку, устаноўленым Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі і іншымі актамі заканадаўства.

9.2. У выпадку спынення дзейнасці Установы адукацыі, анулявання, спынення дзеяння спецыяльнага дазволу (лiцэнзii) на адукацыйную дзейнасць Установы адукацыі (па яго адасобленых падраздзяленнях, у адносінах да адной або некалькіх работ і (або) паслуг, якія складаюць адукацыйную дзейнасць) заснавальнiк прымае меры па пераводу вучняў з іх згоды, згоды законных прадстаўнікоў непаўналетніх вучняў у іншыя ўстановы адукацыі, якія рэалізуюць адпаведныя адукацыйныя праграмы, у парадку, якi ўстанаўлiваецца Урадам Рэспублiкi Беларусь.

 

ГЛАВА 10. ПАРАДАК ЗАНЯСЕННЯ ЗМЯНЕННЯЎ I (АБО) ДАПАЎНЕННЯЎ У СТАТУТ

 

10.1. Змяненні і (або) дапаўненні ў Статут уносяцца ў парадку і на ўмовах, устаноўленых дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь і Палажэннем аб дзяржаўнай рэгістрацыі суб’ектаў гаспадарання.

10.2. Змяненнi i (або) дапаўненнi, якiя ўносяцца ў Статут Установы адукацыі, лічацца зарэгістраванымі з даты прастаўлення штампа на такіх зменах і (або) дапаўненнях і ўнясення запісу аб іх дзяржаўнай рэгістрацыі ў Адзіны дзяржаўны рэгістр юрыдычных асоб.

свернуть