Патрыятычны марафон "А што ТЫ зрабіў для Беларусі?"

21 кастрычніка 2023 года стартуе патрыятычны марафон "А што ТЫ зрабіў для Беларусі?", прысвечаны 80-годдзю вызвалення Гродзенскай вобласці і Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Кожную трэцюю суботу месяца ва ўсіх установах агульнай сярэдняй адукацыі і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Гродзенскай вобласці будзе праводзіцца Дзень працоўнага выхавання і прафесійнай арыентацыі пад дэвізам "А што ТЫ зрабіў для Беларусі?". Яго арганізатарамі з'яўляюцца ДУА "Гродзенскі абласны інстытут развіцця адукацыі", органы кіравання адукацыяй раённых выканаўчых камітэтаў, адміністрацый раёнаў г. Гродна.

Мэта марафона: фарміраванне ў вучняў сацыяльнай адказнасці за лёс сваёй краіны сродкамі актыўнай працоўнай дзейнасці. Кожная працоўная субота прысвячаецца асобнай тэме, усіх восем субот:

  • кастрычнік - валанцёрская субота: клопат аб адзінокіх пажылых людзях;
  • лістапад - сады надзеі - сады будучыні;
  • снежань - валанцёрская субота: чараўніцтва на Каляды;
  • студзень - валанцёрская субота: фаўна роднага краю;
  • люты - субота вучнёўскіх бізнес-кампаній і стартапаў;
  • сакавік – крыніцы Гродзеншчыны – крыніца жыцця, а малым рэкам – наш вялікі клопат;
  • красавік - лес - наша багацце;
  • май - субота пераможнага маршу: заключная працоўная субота, прысвечаная 80-годдзю вызвалення Гродзенскай вобласці і Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Кожная ўстанова адукацыі пачынае ў гэты дзень працоўныя справы пад дэвізам "А што ТЫ зрабіў для Беларусі?", відэасправаздачы аб якіх выкладаюцца на сайт установы адукацыі і сацыяльныя сеткі з хэштэгам #АчтоТЫсделалBY з адзнакай акаўнта ў сацыяльнай сетцы Instagram @achtotysdelal.by.

Мерапрыемствы прадугледжваюць стварэнне ўмоў для творчых ініцыятыў навучэнскай моладзі ў працэсе працоўнай дзейнасці. Тэматыка працоўных субот можа быць зменена па меркаванні ўдзельнікаў.

У маі 2024 года будуць вызначаны 80 самых актыўных і крэатыўных удзельнікаў, якія рэалізавалі свае працоўныя ініцыятывы.

У рамках патрыятычнага марафона субот працоўнага выхавання "А што ТЫ зрабіў для Беларусі?", прысвечанага 80-годдзю вызвалення Гродзенскай вобласці ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, ва ўстанове прайшла валанцёрская субота: дзеці абкопвалі дрэвы ў школьным садзе, пасадзілі некалькі дрэў, абрэзалі галінкі,прыбралі клумбы.

16 снежня ў рамках працоўнага марафону «А што ты зрабіў для Беларусі» вучні школы павіншавалі людзей залатога ўзросту з надыходзячымі святамі і ўручылі ім зробленыя сваімі рукамі падарункі. Кожнаму з нас хочацца перадсвяточнага чараўніцтва і цуду.


У пачатковай школе ў рамках працоўнага марафону "А што ты зрабіў для Беларусі" навучэнцы працавалі ў творчай майстэрні "Крэатыў у Новы год". Яны зрабілі снегавіка-ліхтарыка, а таксама сувеніры для сацыяльных хворых, якія пражываюць у Нягневіцкай бальніцы сястрынскага дагляду.


Вучні 5-6 класаў таксама прынялі ўдзел у працоўным марафоне "А што ты зрабіў для Беларусі". Навучэнцы працавалі ў творчай майстэрні: змайстравалі кармушку, павесілі яе на тэрыторыі школы і падкармілі пярнатых сяброў. І папрацавалі на славу, і добрую справу здзейснілі.


Удзельнікі валанцёрскага атрада "Надзея" ў рамках працоўнага марафону "А што ты зрабіў для Беларусі" прыбралі тэрыторыю вакол помніка воінам-землякам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Будзем вечна памятаць і берагчы памяць аб тых, хто коштам сваёй жыцця абараніў мір і волю. Героі жывыя, пакуль жывая памяць аб іх!

20 студзеня ў шосты школьны дзень у рамках патрыятычнага марафону працоўнага выхавання "А што ТЫ зрабіў для Беларусі?" прайшла валанцёрская субота "Фаўна роднага краю". Вучні арганізавалі збор корму для жывёл і птушак. Зімой яны асабліва маюць патрэбу ў чалавечай неабыякавасці. Падкормліваючы, мы дапамагаем перажыць нашым братам меншым халодны перыяд года.


У рамках патрыятычнага марафону "А што ты зрабіў для Беларусі?" у шосты школьны дзень хлопчыкі 6-7 класаў навялі парадак і ачысцілі ад снегу тэрыторыю вакол помніка воінам, якія загінулі ў гады Першай сусветнай вайны.


У рамках патрыятычнага марафону працоўнага выхавання "А што ТЫ зрабіў для Беларусі?" 20 студзеня  для хлопчыкаў і дзяўчынак пачатковай школы прайшло мерапрыемства "Прафесіі маіх бацькоў". Прафесія - гэта праца, якой чалавек прысвячае ўсё жыццё. Прафесія павінна прыносіць радасць і самому чалавеку і карысць іншым людзям. Дзеці пашырылі ўяўленні аб розных прафесіях, адгадвалі загадкі, разгадвалі рэбусы, крыжаванкі, таксама расказалі аб прафесіях сваіх бацькоў, успомнілі прыказкі. Напрыканцы кожны расказаў аб прафесіі сваёй мары.

У рамках шостага школьнага дня і патрыятычнага марафону працоўнага выхавання "#А што ТЫ зрабіў для Беларусі?" з вучнямі 5-8 класаў быў праведзены старт-ап "Бізнес-ідэі".
Кожны з падлеткаў пабыў дырэктарам фірмы, якую сам жа і стварыў, расказаў аб сваім бізнес-плане і бізнес-праекце. Усе былі вельмі крэатыўнымі ў сваіх бізнес-праектах.

У шосты школьны дзень 16 сакавіка ў рамках патрыятычнага марафону працоўнага выхавання "# А што ТЫ зрабіў для Беларусі?" валанцёры школы, члены патрыятычнага клуба "Маналіт" пабывалі на азёрах аграгарадка. Гэты дзень прайшоў пад назвай "Крыніцы Гродзеншчыны - крыніца жыцця, а малым рэкам - наш вялікі клопат". Вучні абмеркавалі праблему забруджвання вадаёмаў і ўтрыманне іх у неналежным стане.

Звярнулі ўвагу, што крыніцай забруджвання рэк становяцца бытавыя адходы, пластыкавыя бутэлькі, пакеты, упакоўкі ад прадуктаў. Гэтыя прадметы не раскладаюцца, пераносяцца ветрам па тэрыторыі і пападаюць у ваду. Ад моцнага забруджвання вады пакутуе ўся жывая прырода.

Рабяты сабралі пластыкавыя бутэлькі на берагах азёр, тым самым зрабілі добрую справу для жыхароў аграгарадка, для сваёй малой радзімы.