Вітаем вас на сайце дзяржаўнай установы адукацыі "Нягневіцкая сярэдняя школа"

Мы ўдзячныя вам за тое, што вы знайшлі час і наведалі наш інтэрнэт-сайт.

Спадзяемся, што знаёмства з нашай установай адукацыі будзе для Вас не толькі карысным, але і цікавым. Мы ствараем яго для Вас, паважаныя Бацькі, любімыя Вучні і проста Госці сайта. Сайт адрасаваны ўсім, каму цікава ведаць, чым жыве нашая ўстанова. Разам з намі вы зможаце парадавацца нашым дасягненням і перамогам, пабываць на цікавых уроках, мерапрыемствах, а педагогі пазнаёмяць з апошнімі педагагічнымі ідэямі.

Наша любімая школа не адстае ад жыцця, яна развіваецца, рухаецца наперад. З году ў год шмат што ў ёй змяняецца, але адно застаецца нязменным: школа па-ранейшаму існуе толькі для дзяцей і імкнецца даць дзецям і іх бацькам прастору дабрабыту, поспеху і бяспекі. Наша школа - гэта вялікі, надзейны, цёплы дом, дзе ёсць праца і адпачынак, святы і будні, і самае галоўнае, - добрыя традыцыі. У нас працуюць кваліфікаваныя педагогі, якія любяць сваю справу і дзяцей, якія пастаянна павышаюць свой прафесійны ўзровень.

Мы імкнемся даць навучэнцам паўнавартасную, якасную адукацыю, зрабіць школу камфортнай для навучання, імкнемся развіваць нашу ўстанову, рабіць яе лепшай і прыгажэйшай. Многае ўжо зроблена, многае яшчэ трэба зрабіць. Мы ўпэўнены, што зможам справіцца з пастаўленымі задачамі і дасягнуць многага.