ПАПЯРЭДЗІМ КІБЕРЗЛАЧЫННАСЦЬ!

Кіберзлачыннасць - гэта злачынная дзейнасць, у рамках якой выкарыстоўваюцца або атакуюцца камп'ютар, камп'ютарная сетка або сеткавая прылада. Большасць кібератак здзяйсняецца кіберзлачынцамі ці хакерамі з мэтай атрымання фінансавага прыбытку.

На тэрыторыі г. Навагрудка і Навагрудскага раёна ў 2022 годзе зарэгістравана 81 злачынства ў сферы высокіх тэхналогій.

У асноўнай масе ўчыненых злачынстваў складаюць злачынствы, звязаныя з крадзяжом грашовых сродкаў шляхам мадыфікацыі камп'ютарнай тэхнікі (арт. 212 КК РБ).

Найбольш частымі спосабамі ўчынення вышэйзгаданых злачынстваў у справаздачным перыядзе з'яўляліся:

вішынг (ажыццяўленне зламыснікамі званкоў трымальнікам банкаўскіх карт ад імя супрацоўнікаў банкаўскіх устаноў з мэтай атрымання шляхам падману рэквізітаў карт, асабістых дадзеных для доступу ў сістэму інтэрнэт-банкінгу і далейшага крадзяжу грашовых сродкаў);
фішынг (уступленне зламыснікамі ў кантакт з грамадзянамі на розных гандлёвых інтэрнэт-пляцоўках аб'яў, найбольш распаўсюджанай – «kufar.by», пад выглядам патэнцыйных пакупнікоў з мэтай атрымання шляхам падману рэквізітаў карт, асабістых дадзеных для доступу ў сістэму інтэрнэт-банкінгу з выкарыстаннем «фэйкавых» » рэсурсаў у сетцы Інтэрнэт і далейшага крадзяжу грашовых сродкаў).
У 90 працэнтах выпадкаў учынення вышэйзгаданых злачынстваў учыняюцца з-за межаў Рэспублікі Беларусь, што значна ўскладняе ўстанаўленне асоб, якія ўчынілі названыя злачынствы.

Большую частку (86%) у структуры кіберзлачынстваў складаюць крадзяжы з выкарыстаннем камп'ютарнай тэхнікі. У трэндзе - крадзяжы з выкарыстаннем інфармацыі банкаўскіх карт. Ашуканцы пад рознымі падставамі спрабуюць завалодаць рэквізітамі карты, а таксама атрымаць доступ да ўліковага запісу. Схемы зламыснікаў добра вядомыя. Яны тэлефануюць з дапамогай мэсэнджараў, прадстаўляюцца работнікамі банкаў, службаў бяспекі і нават праваахоўных органаў. Далей пад рознымі падставамі, напрыклад, падазронай актыўнасці на рахунку, просяць перадаць асабістыя дадзеныя ці ўстанавіць на тэлефон ці камп'ютар іншую праграму.

Яшчэ адна схема дзейнічае на пляцоўках аб'яў у інтэрнэце. Псеўдапакупнік прапануе прадаўцу скарыстацца дастаўкай, адводзіць яго па падробленай спасылцы на іншую пляцоўку, дзе неабходна паказаць рэквізіты карты. Пасля гэтага з рахунку спісваюцца сродкі.

Таксама зараз у ашуканцаў папулярная схема з афармленнем крэдытаў. Яны звязваюцца з патэнцыйнай ахвярай пад выглядам праваахоўнікаў або прадстаўнікоў службы бяспекі банка і просяць дапамагчы ў злове ашуканца. Для гэтага нібыта неабходна аформіць крэдыт і перавесці грошы на ўказаны рахунак. У стрэсавай сітуацыі людзі часам пагаджаюцца. Дарэчы, званкі часта паступаюць у месэнджэры з замежных нумароў.

Праваахоўнікі нагадваюць, каб не стаць ахвярай кібермахляроў варта быць пільнымі і асцярожнымі. Насцярожана неабходна ставіцца да званкоў у мэсэнджэры з незнаёмых, а тым больш замежных нумароў. Варта памятаць, што супрацоўнік банка ніколі не будзе тэлефанаваць у мэсанджар і пытацца пра рэквізіты карты. Таксама варта выкарыстоўваць асобную карту для разлікаў у інтэрнэце, мець асобныя паштовыя адрасы для працы і рэгістрацыі ў інтэрнэт-крамах і сацсетках.

Меры засцярогі (рэкамендацыі ад міліцыі Гродзеншчыны):

- не перадавайце рэквізіты банкаўскіх карт, логін і пароль доступу ў інтэрнэт-банкінг, праверачныя коды трэцім асобам, у тым ліку ў сетцы Інтэрнет;

- не захоўвайце рэквізіты карты ў адкрытым доступе, не перадавайце карту і яе рэквізіты трэцім асобам;

- не аплачвайце пакупкі картай на падазроных сайтах;

- не ўводзіце лагін і пароль электроннай пошты, інтэрнэт-банкінгу, сацыяльных сетак на іншых інтэрнэт-рэсурсах;

- выкарыстоўвайце для банкаўскай карты двухфактарную аўтарызацыю, смс-апавяшчэнне, ліміт зняцця грашовых сродкаў, 3D-Secure або інтэрнэт-пароль;

- праяўляйце пільнасць, абачлівасць і асцярожнасць пры рабоце ў сетцы інтэрнэт;

- выкарыстоўвайце складаныя паролі для доступу да ўліковых запісаў на інтэрнэт-рэсурсах;

- не захоўвайце пін-код ад БПК разам з картай;

- не паведамляйце CVV-код і не адпраўляйце фота альбо скрыншот;

- не выконвайце інструкцыі (указанні) незнаёмцаў, якія патэлефанавалі з невядомага абаненцкага нумара;

- не здзяйсняйце ніякіх дзеянняў на тэлефоне (іншай прыладзе) па просьбе старонніх асоб;

- не пераходзіце па падазроных спасылках;

- не размяшчайце персанальную інфармацыю аб сабе і блізкіх у адкрытым доступе;

- не рэкамендуецца карыстацца адкрытымі Wifi-сеткамі ў кафэ ці на вуліцы;

- не выкарыстоўвайце аднолькавыя паролі для ўсіх акаўнтаў на Інтэрнет-рэсурсах.