Мэтавы прыём на педагагічныя спецыяльнасці - 2024

Паважаныя наведвальнікі сайта! Выпускнікі, якія завяршаюць або завяршылі навучанне на ІІ ступені (9 класаў) і на ІІІ ступені (11 класаў) агульнай сярэдняй адукацыі!!! У кожнага з вас ёсць магчымасць ужо зараз вызначыцца не толькі з будучай прафесіяй, але і з месцам вучобы і нават месцам будучай працы! А мы дапаможам! Для гэтага прапануем вам і вашым бацькам азнаёміцца з табліцай, у якой адлюстравана патрэбнасць канкрэтных устаноў адукацыі Навагрудскага раёна ў заключэнні дагавораў аб мэтавай падрыхтоўцы па педагагічных спецыяльнасцях у 2024 годзе

Табліца, у якой адлюстравана патрэбнасць канкрэтных устаноў адукацыі Навагрудскага раёна ў заключэнні дагавораў аб мэтавай падрыхтоўцы па педагагічных спецыяльнасцях у 2024 годзе ГЛЯДЗЕЦЬ

 

Крок 1:
Калі Вы будучы выпускнік 9 класа і жадаеце на ўмовах мэтавага навучання атрымаць сярэднюю спецыяльную адукацыю, глядзіце графу 2 табліцы; калі ж Вы выпускнік (будучы выпускнік) 11 класа і жадаеце на ўмовах мэтавага навучання атрымаць агульную вышэйшую адукацыю, глядзіце графу 3 табліцы.

Крок 2:
У графе 2 ці 3 глядзіце:
 педагагічныя спецыяльнасці і пасады, якія цікавяць Вас, якія Вы будзеце займаць пасля заканчэння навучання; там жа ўказана ўстанова адукацыі, у якой Вы будзеце навучацца (тэрміны навучання пазначаны ў верхнім радку табліцы), гэта значыць будучы трэці бок дагавора аб мэтавай падрыхтоўцы;

У графе 1 табліцы пазначаны ўстановы адукацыі – ЗАМОЎНІКІ КАДРАЎ (гэта будучае месца Вашай працы), будучы другі бок Дагавора аб мэтавай падрыхтоўцы. У выпадку, калі Ваша спецыяльнасць пазначана ў табліцы некалькі разоў, Вы можаце самі выбраць будучае месца працы!

Крок 3:
Вызначыўшыся, ВЫ становіцеся кандыдатам для заключэння Дагавора аб мэтавай падрыхтоўцы, гэта значыць будучым першым бокам Дагавора аб мэтавай падрыхтоўцы!
Віншуем Вас! Цяпер Вы смела можаце планаваць сваю будучыню разам з намі!

Крок 4:
Абавязкова паведаміце свайму класнаму кіраўніку, або дырэктару, або намесніку дырэктара па вучэбнай рабоце аб прынятым Вамі рашэнні, каб яны праінфармавалі пра Вас як аб кандыдаце на заключэнне дагавора аб мэтавай падрыхтоўцы кіраўніка ўстановы адукацыі-заказчыка кадраў (тэлефон пазначаны ў графе 1 табліцы) або галоўнага спецыяліста Талочка Н.В., службовую асобу ўпраўлення адукацыі Навагрудскага райвыканкама, адказную за вырашэнне пытанняў, звязаных з заключэннем дагавораў аб мэтавай падрыхтоўцы.
На дадзеным этапе гэта ўсё, што ад Вас патрабуецца!
Увага!!! Калі сярод пералічаных спецыяльнасцяў няма той, якую Вы хацелі б атрымаць на ўмовах мэтавага навучання, тэлефануйце галоўнаму спецыялісту ўпраўлення адукацыі Навагрудскага райвыканкама Талочка Наталлі Вацлаваўне па тэл. 3 30 86 штодзень з 8.30 да 12.30, з 14.30 да 16.30 альбо прыходзьце, каб атрымаць кансультацыю: г.Навагрудак, вул. Міцкевіча, 11, каб. 35.

Не губляйце часу! Прымайце рашэнне!