Шосты школьны дзень. Дзень працы і прафесій

20.04.2024

20 красавіка шосты школьны дзень прайшоў пад дэвізам "Дзень працы і прафесій".

У шосты школьны дзень у пачатковай школе прайшоў майстар-клас "Велікодныя ўзоры". У пачатку мерапрыемства дзеці даведаліся не толькі пра гісторыю свята, але і пра народныя павер'і з велікоднымі традыцыямі. Гэтае мерапрыемства дало дзецям магчымасць адчуць, якое вялікае культурнае значэнне мае свята Светлага Вялікадня ў праваслаўных людзей.

Рэкламны шчыт, схема метро, упакоўка, лагатып - куды ні глянь - усюды палёт думкі графічнага дызайнера. Хто такі графічны дызайнер, якія ўменні і навыкі патрэбны для гэтай прафесіі і як ім стаць - на гэтыя пытанні змаглі адказаць хлопчыкі і дзяўчынкі на мерапрыемстве шостага школьнага дня​ "Твары цікавых прафесій". Сёння ім давялося паспрабаваць сябе ў ролі пачынаючых дызайнераў і стварыць макет-схему лагатыпа для кавярні і брэнда дзіцячага адзення. Як аказалася, для гэтага патрэбны творчы падыход, камунікатыўныя здольнасці, увага ды дэталяў, уменне працаваць з колерамі і добры густ.

У шосты школьны дзень сям'я Шымко пабывалі на экскурсіі ў Палацы Пуслоўскіх у Косава, таксама ў вёсцы Арабаўшчына Баранавіцкага раёна, дзе наведалі помнік, прысвечаны подзвігу лётчыка Уладзіміра Карвата, першага Героя Рэспублікі Беларусь у сучаснай гісторыі.

У рамках шостага школьнага дня для вучняў 9-11 класаў быў арганізаваны круглы стол "Экскурсія ў аграрную будучыню". Удзельнікі мерапрыемства падрыхтавалі прэзентацыі аграрных прафесій: заатэхніка, аграінжынера, ландшафтнага дызайнера, фермера, камбайнера. Удзельнікі абмяркоўвалі ўсе плюсы і мінусы прэзентаваных прафесій.

У выніку абмеркавання вучні сумесна сфармулявалі тры галоўныя патрабаванні, якім павінна адпавядаць прафесія, каб потым не расчаравацца ў ёй:

- прафесія павінна быць цікавай;

- прафесія павінна карыстацца попытам на рынку працы;

- прафесія павінна адпавядаць уласным магчымасцям.