"Усе прафесіі важныя, усе прафесіі патрэбныя"

18.04.2024

У рамках Тыдня прафарыентацыі ў 4 класе прайшла конкурсна-гульнявая імпрэза "Усе прафесіі важныя, усе прафесіі патрэбныя". Падчас мерапрыемства навучэнцы пазнаёмілі сваіх аднакласнікаў з прафесіяй сваіх маці і тат. Дзеці з захапленнем расказвалі аб тым, кім яны хочуць быць, калі стануць дарослымі: міліцыянерамі і мастакамі, дызайнерамі і інжынерамі, урачамі і ваеннымі... У займальнай, гульнявой форме хлопчыкі і дзяўчынкі пазнаёміліся з вялізным светам самых разнастайных прафесій: пастараліся ў рыфму даць правільны адказ у гульнях "Розныя прафесіі" і "Аўкцыён прафесій". Дзеці загадвалі і адгадвалі загадкі па тэме, па наборы інструментаў і дзеянняў адгадвалі прадстаўніка прафесіі, абмяркоўвалі неабходнасць і важнасць усіх прафесій. У канцы гульні ўдзельнікі зрабілі выснову: шмат на свеце ёсць прафесій, усе яны розныя, але кожная неабходная, кожная патрэбная людзям. Напрыканцы намалявалі малюнкі на тэму "Мая будучая прафесія".