Дыялогавая пляцоўка «Ваенная прафесія - годны выбар»

18.04.2024

У рамках ваенна-патрыятычнага выхавання і прафарыентацыйнай работы з навучэнцамі 10-11 класаў была праведзена дыялогавая пляцоўка «Ваенная прафесія - годны выбар».

Мэта мерапрыемства: пашырыць уяўленне старшакласнікаў аб ваенных прафесіях.

У ходзе размовы адзінаццацікласнікі больш падрабязна даведаліся аб ваенных адукацыйных установах Рэспублікі Беларусь, аб умовах і парадку паступлення, навучання і пражывання, аб патрабаваннях да кандыдатаў для залічэння курсантамі, аб правілах і асаблівасцях папярэдняга, медыцынскага і псіхалагічнага адбору кандыдатаў.

Вучні зрабілі выснову, што для гэтай прафесіі вельмі важныя мэтанакіраванасць, стойкасць духу, уменне змагацца з усімі цяжкасцямі, бо прафесія - вайсковец не з лёгкіх.