Дзень абітурыента "Будзь з намі"

18.04.2024

Выбар прафесіі - важны крок, які вызначае дарослае жыццё кожнага чалавека. Якую прафесію выбраць і як быць запатрабаваным на рынку працы ў будучыні? Якая прафесія прынясе і задавальненне, і фінансавы дабрабыт?

15 красавіка навучэнцы 9-11 класаў у рамках Тыдня прафарыентацыі наведалі Навагрудскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці, дзе адбыўся выязны Дзень абітурыента вышэйшых і сярэдніх спецыяльных сельскагаспадарчых навучальных устаноў "Будзь з намі". Старшакласнікі мелі магчымасць пазнаёміцца з дзейнасцю навучальных устаноў, умовамі паступлення, парадкам размеркавання і многім іншым. Інтэрактыўныя зоны для вучняў былі арганізаваны  выкладчыкамі і студэнтамі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі, Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта, Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны, Навагрудскага дзяржаўнага каледжа тэхналогій і бяспекі, Жыровіцкага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага каледжа, Ваўкавыскага дзяржаўнага аграрнага каледжа, Навагрудскага дзяржаўнага каледжа. На кожнай пляцоўцы было шумна і людна. Кожны з навучэнцаў выбіраў нешта патрэбнае і важнае для сябе.

Дзеці прыйшлі да высновы, што выбар будучай прафесіі з'яўляецца важным этапам у жыцці чалавека. Правільна зроблены выбар - гэта пачатак шляху да поспеху.