Акцыя "Помнікі"

16.04.2024

У рамках валанцёрскай працоўнай акцыі «Абеліск» і 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны валанцёры і цімураўцы пад кіраўніцтвам кіраўніка па ваенна-патрыятычным выхаванні Коршун Р.А. арганізавалі вясновую ўборку помніка землякам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны ў аг.Нягневічы, і Магілы ахвяр фашызму "Журботная маці". Падлеткі сваёй працай аддалі даніну памяці і падзякі тым, хто коштам свайго жыцця падарыў нам мір і спакой.

Не абышлі бокам і Брацкую магілу савецкіх воінаў у аг.Нягневічы.

Члены валанцёрскага атрада "Надзея" прынялі ўдзел у добраўпарадкаванні тэрыторыі помніка загінуўшым воінам і партызанам у гады Вялікай Айчыннай вайны ў в.Харосіца.

Напярэдадні 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў цімураўскі атрад "Праменьчыкі дабрыні" прыняў удзел у акцыі "Ад помніка да помніка". Рабяты прыбралі помнік і прылеглую тэрыторыю ад пустазелля.