Прафілактычная акцыя "За бяспеку разам"

13.04.2024

Увага!!! З 15 красавіка 2024 года стартуе рэспубліканская пажарна-прафілактычная акцыя па папярэджанні пажараў і гібелі людзей ад іх у жыллёвым фондзе "За бяспеку разам".
Для павышэння ўзроўню бяспекі насельніцтва, актывізацыі пажарна-прафілактычнай работы, аналізу яе эфектыўнасці і ацэнкі гатоўнасці тэрыторый да вясенне-летняга перыяду з 15 красавіка па 1 мая 2024 года праводзіцца рэспубліканская пажарна-прафілактычная акцыя па папярэджанні пажараў і гібелі людзей ад іх у жыллёвым фондзе. За бяспеку разам».

Мэта акцыі - зніжэнне колькасці пажараў, якія адбываюцца з прычыны невыканання грамадзянамі правілаў пажарнай бяспекі ў жылых будынках і збудаваннях, населеных пунктах і тэрыторыях, у тым ліку ў сельскай мясцовасці, павышэнне інфармаванасці насельніцтва аб магчымасцях дзяржаўных арганізацый па аказанні паслуг у сферы забеспячэння пажарнай бяспекі, умацаванне правапарадку, папярэджанне правапарушэнняў, якія ўчыняюцца грамадзянамі ў стане алкагольнага ап'янення.

Актыўна падключаемся да акцыі!