Прафарыентацыйная экскурсія ў каледж тэхналогій і бяспекі

13.04.2024

13 красавіка навучэнцы 9-10 класаў наведалі ўстанову адукацыі " Навагрудскі дзяржаўны каледж тэхналогій і бяспекі". Вучні атрымалі адказы на ўсе пытанні, звязаныя з паступленнем, з асаблівасцямі навучання, пражывання. Вялікая ўвага была нададзена спецыяльнасцям, асаблівасцям прыёму, значнасці і прэстыжнасці прафесій, далейшаму  працаўладкаванню. Сустрэча дазволіла не толькі атрымаць карысную інфармацыю, але і праявіць сябе ў ролі пажарніка, вадзіцеля, эколага. Сустрэча была цікавай і пазнавальнай.