Шосты школьны дзень. Дзень здароўя

13.04.2024

13 красавіка шосты школьны дзень прайшоў пад дэвізам "Дзень здароўя".

Для навучэнцаў пачатковых класаў у рамках шостага школьнага дня прайшоў шашачны турнір. Шашкі - традыцыйная і цудоўная гульня, якая вучыць думаць над хадамі, аналізаваць дзеянне суперніка. Гэта спаборніцтвы стратэгій, як інтэлектуальных, так і асобасных. Такія гульні вучаць акуратнасці, паслядоўнасці ў дзеяннях, уменню не крыўдзіцца пры пройгрышах. Гульня была вельмі цікавай і захапляльнай. Усе ўдзельнікі турніру хацелі перамагчы і ўважліва ацэньвалі пазіцыі сапернікаў. Заўзятары ўважліва сачылі за правільнасцю гульні і назіралі за ходам бітваў. Непрыкметна праляцеў час. Канешне, пераможцамі становяцца не ўсе! Пасля заканчэння гульні былі падведзены вынікі.

У шосты школьны дзень навучэнцы 6-8 класаў прынялі ўдзел у валейбольным турніры "Мяч над сеткай" паміж зборнымі камандамі "Эверэст" і "Тархан". Перамагла каманда "Эверэст" з агульным лікам 18:12.