12 красавіка - Дзень касманаўтыкі

12.04.2024

12 красавіка - Дзень касманаўтыкі.

З навучэнцамі 1 класа праведзены адзіны ўрок "Падарожжа ў космас". Падчас мерапрыемства першакласнікі адправіліся ў падарожжа па планетах і прайшлі выпрабаванні, каб паглыбіць свае веды аб космасе. Потым навучэнцы пазнаёміліся з лётчыкамі-касманаўтамі нашай краіны. Даведаліся цікавыя факты з жыцця першай беларускай жанчыны-касманаўткі Марыны Васілеўскай, якая 05.04.2024 вярнулася на Зямлю. Далей вучні з захапленнем падрыхтавалі малюнкі "Мая касмічная ракета".

12 красавіка 2024 года ў 2 класе з мэтай фарміравання ў вучняў цікавасці да дасягненняў нашай краіны ў галіне касмічных даследаванняў, выхавання пачуцця патрыятызму, гонару за дасягненні нашай краіны, павагі да людзей, якія прысвяцілі сваё жыццё заваяванню космасу, прайшоў адзіны ўрок, прысвечаны Міжнароднаму дню палёту чалавека ў космас. Дзеці даведаліся пра цяжкую перадпалётную падрыхтоўку, пра тое, як трэба берагчы і гартаваць свой арганізм, калі дзеці хочуць дабіцца поспеху ў жыцці. Дзеці нараўне з развіццём пазнавальных здольнасцяў ўзбагацілі слоўнікавы запас, пашырыліся ўяўленні аб космасе.

У рамках адзінага ўрока, прысвечанага Міжнароднаму дню палёту чалавека ў космас, у 3 класе прайшоў вусны часопіс. Падчас падарожжа па старонках часопіса навучэнцы пазнаёміліся з пачаткам касмічнай эры, з першым чалавекам, які паляцеў у космас, з нашымі землякамі-касманаўтамі і першай жанчынай-касманаўтам Рэспублікі Беларусь. Мерапрыемства было цікавым і пазнавальным.

12 красавіка ў 6-7 класах прайшоў адзіны ўрок, прысвечаны Міжнароднаму дню палёту чалавека ў космас. Урок пачаўся з гутаркі "Беларусы пакараюць космас", падчас якой навучэнцы пазнаёміліся з першымі заваёўнікамі космасу. Падчас прагляду відэасюжэту "Марына Васілеўская - першая жанчына-касманаўт у гісторыі суверэннай Беларусі" вучні даведаліся пра гісторыю палёту першай жанчыны беларускі.

12 красавіка ў 8 класе праведзены адзіны ўрок "Героі космасу", прымеркаваны да Міжнароднага дня палёту чалавека ў космас. Падчас гутаркі "Беларусы пакараюць космас" падлеткі пагаварылі пра знакамітых беларусаў, якія пакарылі космас. Гэта Пётр Клімук, Уладзімір Кавалёнак, Алег Навіцкі. 23 сакавіка 2024 г. на Міжнародную касмічную станцыю з касмадрома Байканур адправіўся экіпаж 21-й экспедыцыі ў складзе нашага суайчынніка, ураджэнца горада Чэрвень Мінскай вобласці касманаўта "Раскосмасу" Алега Навіцкага, удзельніцы касмічнага палёту беларускі Марыны Васілеўскай і астранаўта НАСА Трэйсі Дайсан.

12 красавіка ў 10 класе прайшоў адзіны ўрок, прысвечаны Міжнароднаму дню палёту ў космас. Дата была прымеркаваная да юбілею-50-годдзя першага палёту чалавека ў космас23 сакавіка 2024 года космас стаў бліжэй да Беларусі! Першая ў гісторыі суверэннай дзяржавы жанчына-касманаўт Марына Васілеўская адправілася ў касмічную экспедыцыю. Навучэнцы з цікавасцю прынялі ўдзел у віктарыне "Ці верыце вы, што...", даведаліся дзіўныя факты з гісторыі заваявання космасу, аб укладзе Рэспублікі Беларусь у асваенні касмічнай прасторы. Вучні праглядзелі відэасюжэт "Беларусы ў космасе!" аб рабоце Марыны Васілеўскай на МКС, які натхніў іх на стварэнне постара "Марына, ты космас!" 11 красавіка Марыне Васілеўскай прысвоена ганаровае званне Героя Беларусі!

У групе падоўжанага дня прайшла інфармацыйная служба навін "Дзень касманаўтыкі". Рабяты пашырылі ўяўленні аб космасе, успомнілі імёны касманаўтаў, змайстравалі "касмічныя" вырабы. Падчас прагулкі вырабілі і зрабілі запуск мадэлей самалёцікаў на далёкасць палёту.