Тыдзень здаровага харчавання

11.04.2024

Тыдзень здаровага харчавання праходзіць ва ўстанове.

Здаровае харчаванне - пытанне актуальнае для нашага часу.

З мэтай фарміравання усвядомленай патрэбнасці прытрымлівацца здаровага харчавання ў спецыяльнай групе прайшоў тэматычны дзень здаровага харчавання. Сучасныя дзеці пад уздзеяннем рэкламы часта аддаюць перавагу прадуктам, якія не толькі не прыносяць карысць, але і наносіць шкоду іх здароўю. У рамках гэтага дня з дзецьмі былі праведзены гутаркі, віктарыны, гульні. Пры правядзенні гадзіны зносін "Карысныя і шкодныя прадукты" дзеці​ даведаліся, што дзякуючы правільнаму харчаванню яны вырастуць здаровымі, моцнымі, у іх будуць здаровыя зубы. Па завяршэнні пазнавальнай гадзіны зносін дашкольнікі гулялі ў гульні "Карысныя і шкодныя прадукты", "Ягады, садавіна і агародніна - карысныя прадукты".

У рамках тыдня прысвечанага  здароваму харчаванню , у разнаўзроставай  групе  быў  праведзены круглы стол "Вітаміны умацоўваюць арганізм", "Карысная і небяспечная ежа", "Хлеб-усяму галава", чытанне верша Ю.Тувіма "Агародніна", апавядання М.Глінскай "Хлеб'". Вельмі спадабалася дзецям выконваць аплікацыі "Каша-ежа наша" ў нетрадыцыйнай тэхніцы. Таксама не абышлі увагай дзяжурства па сталовай. У сучаснай і прыгожай форме дзеці раздалі сталовыя прыборы, хлеб, сурвэткі. Пры прыёме ежы выкарыстоўвалася мастацкае слова І.Такмаковай "Ай ды суп!", А. Крынічнай "Агародніна", "Сок".

У рамках тыдня здаровага харчавання ў 3 класе прайшоў практыкум "Правільна харчуйся - здароўя набірайся". Падчас мерапрыемства мы гаварылі аб правілах здаровага харчавання, аб культуры прыёму ежы. Навучэнцы адказалі на пытанні тэсту "Ці граматна харчуецеся?" У ходзе віктарыны выдзелілі 10 карысных прадуктаў, якія павінны прысутнічаць у нашым рацыёне.У канцы мерапрыемства склалі збор правілаў "Здароўе і паўнацэннае харчаванне".

Тэме здаровага харчавання была прысвечана класная гадзіна ў 7 класе. Чым харчавацца? Як правільна харчавацца? Калі харчавацца ? Чаму шкодныя цукар і фастфуды? Даведаўшыся, што знаходзіцца ў складзе чыпсаў і газіровак і як гэтыя рэчывы уплываюць на арганізм чалавека​​, падлеткі задумаліся. А тое, што недахоп вітамінаў у харчовым рацыёне школьніка можа стаць прычынай нізкай паспяховасці, здзівіла вучняў яшчэ больш. Таму вельмі важна знаходзіць альтэрнатыву, замяняць шкодныя прадукты на карысныя - а гэта паўнацэнная хатняя ежа, садавіна і гародніна.

У групе падоўжанага дня прайшла пазнавальная інтэрактыўная гульня "Сакрэты здаровага харчавання". Рабяты з задавальненнем адгадвалі «загадкі з градкі», даведваліся сакрэты «малочных рэк», выявілі кемлівасць і знаходлівасць пры выкананні заданняў у катэгорыях «Каша - радасць наша», «Карысныя напоі». Пасля «вітаміннага бліцу» малявалі гародніну і садавіну, у якіх шмат вітамінаў. У ходзе гульні дзеці задумваліся не толькі аб правільным харчаванні, але і многае даведаліся аб пажыўных прадуктах, вітамінах, карысных напоях. У заключэнне гульні былі сфармуляваны асноўныя правілы харчавання. Дзеці прыйшлі да высновы, што кожны чалавек павінен клапаціцца аб сваім здароўі з дзяцінства.