Трэнінг "Я і канфлікты"

10.04.2024

З мэтай аптымізацыі псіхалагічнага клімату ў класным калектыве ў рамках абласной акцыі "Проста жыць" з навучэнцамі 8 класа быў праведзены трэнінг "Я і канфлікты". Рабяты расказалі, што ў іх паняцці азначае "канфлікт", прывялі сітуацыі, з якімі сутыкаліся або ўдзельнічалі. З дапамогай спецыяльных практыкаванняў і заданняў навучэнцы вучыліся распазнаваць пачатак канфлікту, папярэджваць канфліктныя сітуацыі, а таксама паспяхова іх вырашаць. Канфлікты і канфліктныя сітуацыі - гэта частка нашага жыцця і ад таго, як падлеткі навучацца паводзіць сябе ў канфлікце, правільна рэагаваць на канфліктаген, залежыць вырашэнне спрэчнай сітуацыі.