Экскурсія ў Лідскі замак

10.04.2024

10 красавіка навучэнцы 2 класа наведалі Лідскі замак. Лідскі замак - гэта выдатны помнік абарончага мастацтва 14-15 стагоддзяў. Па-іншаму ён завецца Замкам Гедыміна і сурова ўзвышаецца над Лідай, нагадваючы ўсім прыезджым аб слаўным гераічным мінулым беларускай зямлі. Узводзіўся Лідскі замак для абароны ад крыжакоў, каб перакрыць ім шлях у землі Вялікага Княства Літоўскага. Ён будаваўся на насыпным пясчаным узгорку, ля зліцця рэк Лідзейкі і Каменкі. Пра ўсё гэта вучні даведаліся, пабываўшы ў замку ў суправаджэнні экскурсавода і наведаўшы наступныя экспазіцыі: замкавы двор, 2 вежы, паўднёвая і ўсходняя баявыя галерэі. Рабятам было вельмі цікава і пазнавальна. Не абышлося і без пакупкі сувеніраў. Рабяты шчаслівыя вярнуліся дадому.