Шосты школьны дзень. Дзень грамадзяніна і патрыёта

06.04.2024

06 красавіка шосты школьны дзень прайшоў пад дэвізам "Дзень грамадзяніна і патрыёта".

У кожнага чалавека ёсць вельмі блізкае і роднае месца, дзе ён адчувае сябе спакойна і нязмушана. Гэта тое месца, дзе чалавек нарадзіўся, вучыўся, вырас, дзе жывуць яго родныя. З навучэнцамі пачатковых класаў ў шосты школьны дзень быў праведзены адкрыты дыялог "З чаго пачынаецца Радзіма". Падчас мерапрыемства вучні пабывалі на станцыях "Мая Беларусь", "Геаграфічная". Яны з задавальненнем адказвалі на пытанні, тым самым праверылі свае веды, пашырылі кола ўяўленняў аб родным краі, падрыхтавалі малюнкі пра Беларусь. Усё гэта дазволіла лепш пазнаць родны край, а значыць, стаць стваральнікам сваёй Радзімы.

У шосты школьны дзень навучэнцы 5-7 класаў сталі ўдзельнікамі круглага стала "Яны змагаліся за Радзіму", падчас якога вялі размову аб тым, як у гады Вялікай Айчыннай вайны змагаліся дзеці на вайне. Навучэнцы былі ўзрушаны тым, як дзеці, іх аднагодкі, працавалі на фабрыках і заводах, хадзілі ў разведку, выходжвалі параненых партызан. Падчас мерапрыемства падлеткі наведалі музейны пакой, дзе пазнаёміліся з героямі-землякамі, удзельнікамі Вялікай Айчыннай вайны. Зразумелі, што трэба імкнуцца да міру і ніколі не забываць аб жахах вайны.

Маладзёжны форум "Беларусь - краіна магчымасцей" прайшоў у шосты школьны дзень у 11 класе. Рабяты разважалі аб тым, што наша родная краіна прадстаўляе велізарныя магчымасці для станаўлення асобы, развіцця кожнага маладога чалавека. Старшакласнікі рыхтуюцца ўступіць у дарослае жыццё, таму вельмі важна выхаваць у сабе грамадзянскасць, патрыятызм, адказнасць за свае ўчынкі. У якасці агрумента прыведзены словы Прэзідэнта краіны аб моладзі.

Бужынская Зарына, Жарко Дар'я, Бахар Вікторыя, навучэнкі 8 класа, паўдзельнічалі ў конкурсе фота "Мая Радзіма - Беларусь". Падзяліліся сваімі фатаграфіямі прыроды і славутых месцаў Беларусі.