Сустрэча з лекарам чалавечых душ

04.04.2024

У рамках міжведамаснага супрацоўніцтва і абласной акцыі "Проста жыць" псіхолаг установы аховы здароўя "Навагрудская цэнтральная раённая бальніца" Хацян Раман Паўлавіч правёў лекцыю-гутарку з навучэнцамі 10 і 11 класаў "Булінг у маладзёжным асяроддзі". Дзеці атрымалі новыя навыкі аб супрацьдзеянні агрэсіўных паводзін, як не прыняць на сябе ролю ахвяры на ўсё жыццё. Таксама былі пракансультаваны  аб тым, што можна і неабходна атрымліваць псіхалагічную і юрыдычную дапамогу ў кампетэнтных спецыялістаў пры наяўнасці цяжкіх жыццёвых абставін.