Экскурсія ў Ліду

02.04.2024

Вучні 1, 5, 6 класаў 02.03.2024 у рамках адукацыйнага праекту наведалі Лідскі замак, які  з'яўляецца візітнай карткай Лідскай зямлі ўжо на працягу сямі стагоддзяў. Яны пазнаёміліся з гісторыяй Беларусі ў часы Гедыміна і Вітаўта. Вучні наведалі выставачныя залы, дзе размешчаны сярэднявечная зброя, рыцарскія даспехі, паляўнічыя трафеі, аўтэнтычныя рэчы, знойдзеныя падчас раскопак на замкавай тэрыторыі. Ну а ў інтэрактыўнай зале "Цікавыя рэчы Сярэднявечча" можна было прымерыць старадаўнія ўборы, упрыгожванні і нават даспехі. Падчас удзелу ў гістарычнай вандроўцы вучні змаглі ўласна адкрыць для сябе заслону гісторыі самага значнага  культурнага аб'екта Беларусі.

Таксама навучэнцы наведалі перасоўную экспазіцыю музея гісторыі Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь "Гартаючы старонкі слаўнай гісторыі", якая размясцілася ў Лідскім раённым цэнтры творчасці дзяцей і моладзі.