Дзень яднання Беларусі і Расіі. Адзіны ўрок

02.04.2024

2 красавіка - дзень яднання народаў Беларусі і Расіі.

У 1 класе быў праведзены адзіны ўрок "Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі". Рабяты здзейснілі гістарычны экскурс і даведаліся пра гісторыю стварэння Саюзнай дзяржавы. Даведаліся, што звязвае народы Беларусі і Расіі, і чаму іх называюць брацкімі. Падчас мерапрыемства навучэнцы адказалі на пытанні віктарыны, успомнілі дзяржаўную сімволіку. З асаблівай цікавасцю слухалі інфармацыю аб адукацыйных, культурных і спартыўных дасягненнях Саюзнай дзяржавы. У выніку хлопчыкі і дзяўчынкі змаглі зразумець, што Беларусь і Расію аб'ядноўваюць агульная гісторыя, узаемадапамога, узаемападтрымка, сяброўства і адзінства.

Вучні 2 класа  здзейснілі гістарычны экскурс і даведаліся пра гісторыю стварэння Саюзнай дзяржавы, адказалі на пытанні віктарыны, узгадалі дзяржаўную сімволіку, праглядзелі і абмеркавалі прэзентацыю аб традыцыях народаў Беларусі і Расіі. З асаблівай цікавасцю дзеці слухалі інфармацыю аб адукацыйных, культурных і спартыўных дасягненнях Саюзнай дзяржавы.

У 3 класе таксама прайшоў адзіны ўрок, прысвечаны Дню яднання народаў Беларусі і Расіі. На ўступным этапе мерапрыемства навучэнцы даведаліся, што ў 1996 г. Прэзідэнты Расіі і Беларусі падпісалі ў Маскве Дагавор аб стварэнні Супольнасці Беларусь і Расія. У нашых народаў агульная гісторыя і адна культура, нашы дзяржавы разам адстойвалі сваё жыццё і свабоду ў барацьбе супраць ворагаў. Разгледзеўшы воблака слоў, навучэнцы высветлілі якімі якасцямі павінны валодаць сябры. А ў заданні "Штурм" пры складанні гексаў яны змаглі расказаць пра РБ і РФ і што іх аб'ядноўвае. Напрыканцы мерапрыемства навучэнцы намалявалі салют у гонар свята.

У 4 класе ў рамках адзінага ўрока прайшло мерапрыемства на тэму "Дзве сястры - Беларусь і Расія". Дзеці пазнаёміліся з гісторыяй дзяржаўнага свята, даведаліся, што звязвае гэтыя дзяржавы, узгадалі дзень, калі быў пакладзены пачатак адраджэнню моцных адносін паміж нашымі народамі, а таксама гістарычныя падзеі, якія звязваюць Беларусь і Расію. Навучэнцы адказвалі на пытанні віктарыны, узгадалі гады Вялікай Айчыннай вайны, ролю нашых народаў у ёй.

2 красавіка ў 6 класе прайшоў адзіны ўрок, прысвечаны Дню яднання народаў Беларусі і Расіі. Падчас урока была нададзена ўвага трываласці і непарыўнасці беларуска-расійскага сяброўства, заснаванага на прынцыпах раўнапраўя, узаемнай павагі. Урок пачаўся з міні-гульні "Дружба нас аб'ядноўвае". З навучэнцамі была праведзена гутарка "Культурнае супрацоўніцтва народаў Беларусі і Расіі". У фокусе абмеркавання звярнулі ўвагу на яднанне народаў, захаванне агульных гістарычных каштоўнасцей, захаванне гістарычнай памяці аб Вялікай Айчыннай вайне, і культурнае супрацоўніцтва. У канцы ўрока падвялі вынікі і склалі сінквейн на тэму "Дружба народаў".

У 8 класе прайшоў адзіны ўрок "Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі". Падлеткі пагаварылі аб сяброўстве, добразычлівасці, імкненні разумець і прымаць адзін аднаго, аб павазе да народаў іншых краін. Навучэнцам было прапанавана паразважаць, што кожны чалавек укладваеце ў паняцце сяброўства? Класны кіраўнік Грыгор'ева А.Г. адзначыла, што 8 снежня 2024 года будзе адзначацца 25-годдзе з дня падпісання дамовы аб стварэнні Саюзнай дзяржавы.

Адзіны ўрок, прысвечаны Дню яднання народаў Беларусі і Расіі, прайшоў у 10-11 класах. Старшакласнікі прынялі актыўны ўдзел у адкрытым дыялогу "Саюзная дзяржава - адзіная адукацыйная прастора для юных грамадзян". Дзеці расказалі аб тым, што за гады існавання Саюзнай дзяржавы былі рэалізаваны і прадаўжаюць ажыццяўляцца дзясяткі праграм, праводзяцца розныя мерапрыемствы, такія, як фестываль "Моладзь - за Саюзную дзяржаву", турыстычны злёт навучэнцаў Саюзнай дзяржавы, Спартакіяда Саюзнай дзяржавы сярод школьнікаў "Алімпійскія надзеі". На прасторах Саюзнай дзяржавы сустракаюцца юныя спартсмены, мастакі, будучыя вынаходнікі, канструктары і даследчыкі, пачынаючыя літаратары. Навучэнка 11 класа Арцюх Яўгенія стала фіналістам Міжнароднага дзіцяча-юнацкага літаратурнага конкурса імя І.Шмялёва "Лета Гасподне", навучэнка 10 класа Жытко Радаслава належна прадставіла Навагрудскі раён на абласным этапе конкурсу "Я патрыёт" у рамках праекта "Цягнік памяці". Дзеці пераканаліся, што адукацыйная прастора Беларусі і Расіі адкрывае моладзі вялізныя магчымасці для самарэалізацыі і прыйшлі да высновы, што Саюз Беларусі і Расіі важны для народаў нашых краін.