"Запусці сэрца"

06.04.2024

У шосты школьны дзень навучэнцы 10 класа прынялі ўдзел у адукацыйным праекце "Запусці сэрца", арганізаваным дзяржаўнай установай адукацыі "Баранавіцкі цэнтр дадатковай адукацыі дарослых". Мэта праекта - фарміраваць навык базавай сардэчна-лёгачнай рэанімацыі пры аказанні першай дапамогі. Медыцынскімі работнікамі з навучэнцамі былі праведзены тэарэтычныя і практычныя заняткі адпрацоўкі навыкаў аказання неадкладнай дапамогі. Дзеці адчулі ўсю значнасць і патрэбнасць акцыі, бо кожны чалавек у свеце можа выратаваць чыё-небудзь жыццё!