Фотавыстава "Праект "Цягнік Памяці"" ў школе
16.09.2022Старшакласнікі ведалі, што кіраўнікі верхніх палат Парламентаў Беларусі і Расіі старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Наталля Іванаўна Качанава і старшыня Савета Федэрацыі Федэральнага сходу Расійскай Федэрацыі Валянціна Іванаўна Мацвіенка сталі ініцыятарамі Праекта.
Дзеці ўбачылі, што маршрут руху цягніка быў спланаваны з улікам асноўных падзей Вялікай Айчыннай вайны, з праездам праз наступныя гарады: Брэст - Гродна - Віцебск - Смаленск - Ржэў - Вязьма - Кубінка - Масква - Санкт-Пецярбург - Вялікі Ноўгарад - Пскоў - Орша - Магілёў - Гомель - Мінск.
У склад удзельнікаў "Цягніка памяці" былі ўключаны 250 чалавек з улікам суправаджаючых асоб: па 100 навучэнцаў дзясятых класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі ад Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі.
Старшакласнікі зацікавіліся: што трэба для таго, каб стаць удзельнікам Праекта? Аказваецца, усё вельмі проста: неабходна прымаць удзел у рэспубліканскіх і абласных алімпіядах па прадметах гуманітарнага цыклу, у міжнародных навукова-даследчых канферэнцыях, прымаць актыўны ўдзел у дзейнасці школьнага музея, быць актывістам і лідарам грамадскага аб'яднання "БРСМ", адным словам - праявіць сябе ў добрай і карыснай справе.
Пазнаёміўшыся з фотавыставай, юнакі і дзяўчаты прыйшлі да высновы, што Праект даў магчымасць дзецям дзвюх краін - Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі - атрымаць наглядны ўрок гісторыі, зразумець, наколькі важна захаваць гістарычную памяць. І самае галоўнае - гэта зносіны, сяброўства, імкненне да міру і ўзаемаразумення і - фота на памяць. Рабяты сышліся ў меркаванні: як выдатна было б стаць у будучыні ўдзельнікам праекту «Цягнік Памяці».