Беларускія часопісы і мастацкая літаратура

Казкi – малыя эпiчныя жанры, напоўненыя незвычайным, фантастычным, цудадзейным. Героi – насельнiкi прыроднага свету, што умеюць размаўляць. У казках заўсёды ідзе барацьба дабра над злом, і дабро заўседы перамагае. Народныя казкі і гульні на беларускай мове для дзетак ад ЮНІСЕФ вы знойдзеце на сайце http:// kazki.unicef.by/

Часопіс “Вясёлка” – адзінае ў Беларусі выданне для дашкольнікаў і малодшых школьнікаў, якое адразу ж стала жаданым і любімым маленькімі чытачамі. Гэта першае вялікае пачынанне беларускіх пісьменнікаў для дзетак. Матэрыял, размешчаны на яго старонках навучыць дзяцей любіць сваю Радзіму, выхавае ў іх любоў да роднай мовы, спадчыны, гісторыі, культуры. Усё гэта разам і ёсць тая нацыянальная ідэя, увасабленне якой у душы і сэрцы дзяцей робіць іх сапраўднымі патрыётамі.

Перайсці на http://www.veselka.by

"Буся" – чытанка-маляванка для дашкольнікаў. Пасродкам гэтага маляўнічага, змястоўнага і вельмі палезнага выдання дзеці будуць з задавальненнем вучыцца размаўляць на роднай, напеўнай беларускай мове, любіць Беларусь і разам з ёй – традыцыі, культуру, мудрасць яе людзей, паважаць тых, хто робіць для іх нешта, хто вядзе іх за руку па жыцці.

Перайсці на http://www.veselka.by/