Нарматыўна-прававое забеспячэнне

Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Нягневіцкая сярэдняя школа" звяртае ўвагу, што пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 29.04.2020 № 60 унесены змяненні ў Палажэнне аб апякунскім савеце ўстановы адукацыі (зацв. пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 25.07.2011 № 146).

Гэтай пастановай удакладнены асобныя напрамкі выкарыстання сродкаў апякунскага савета.

Канкрэтызаваны наступныя напрамкі:

умацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы (мэбля, інвентар, прыборы, абсталяванне, інструменты, вучэбна-наглядныя дапаможнікі, камп'ютары, камп'ютарныя сеткі, аўдыёвізуальныя сродкі і іншыя матэрыяльныя аб'екты, неабходныя для рэалізацыі адукацыйных праграм);

удасканаленне арганізацыі харчавання навучэнцаў (посуд, кухонны і сталовы інвентар і прылады);

правядзенне спартыўных, спартыўна-масавых, фізкультурна-аздараўленчых, сацыяльна-культурных, адукацыйных мерапрыемстваў;

іншыя мэты, не забароненыя заканадаўствам, у тым ліку бягучы рамонт, арганізацыя пітнога рэжыму, набыццё пасцельных прыналежнасцей, прадметаў асабістай гігіены (сурвэткі, туалетная папера, іншыя прадметы першай неабходнасці), уборачнага інвентару, мыйных сродкаў, сродкаў дэзінфекцыі.

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ 25 ліпеня 2011 г. № 146 "Аб зацвярджэнні Палажэння аб апякунскім савеце ўстановы адукацыі"

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ 29 красавіка 2020 г. № 60 "Аб змяненні пастановы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 25 ліпеня 2011 г. № 146"

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ 16 жніўня 2022 г. № 266 "Аб змяненні пастановы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 25 ліпеня 2011 г. № 146"

 

Тэлефон гарачай лініі:

 +375 1597 61-2-27- Ісаенка Галіна Анатольеўна, дырэктар школы