2024 год - год якасці

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 375 "Аб аб'яўленні 2024 года Годам якасці".

Гэта рашэнне прынята ў мэтах далейшага павышэння якасці жыцця беларускага народа, забеспячэння канкурэнтаздольнасці нацыянальнай эканомікі на сусветнай арэне, стымулявання ініцыятывы, фарміравання ў грамадстве адказнасці за вынікі сваёй працы і пачуцця дачынення да будучыні краіны.

У рамках Года якасці будзе зроблены акцэнт на павышэнні канкурэнтаздольнасці Беларусі праз беражлівыя і прадуманыя адносіны да рэсурсаў, рэалізацыю высокатэхналагічных і энергаёмістых праектаў, прыярытэт якасных паказчыкаў над колькаснымі. Намаганні будуць сканцэнтраваны на забеспячэнні якасных паказчыкаў шляхам стымулявання ініцыятывы, укаранення рацыяналізатарскіх ідэй, умацавання ў грамадстве сацыяльнага аптымізму, імкнення ствараць на агульнае дабро. Прыярытэтную ўвагу плануецца ўдзяліць фарміраванню ў грамадзян асабістай адказнасці за дасягненне высокай якасці жыцця (дастатковы ўзровень даходу, своечасовая дыспансерызацыя, здаровае харчаванне, добрая адукацыя, культурны вольны час).

Па матэрыялах сайта https://president.gov.by/

Рэспубліканскі план мерапрыемстваў па правядзенні ў 2024 годзе Года якасці

Пастанова Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 31 кастрычніка 2023 г. № 329 "Аб зацвярджэнні Праграмы развіцця нацыянальнай сістэмы забеспячэння якасці адукацыі да 2025 і на перспектыву да 2030 года"

Праграма развіцця нацыянальнай сістэмы забеспячэння якасці адукацыі да 2025 года і на перспектыву да 2030 года

У Беларусі заснаваны Дзяржаўны знак якасці

У Беларусі зацверджаны парадак прысваення Дзяржаўнага знака якасці

Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29 сакавіка 2024 г. № 224 "Аб парадку прысваення Дзяржаўнага знака якасці"

Інстытут гісторыі НАН расказаў аб традыцыі выкарыстання знакаў якасці на беларускіх землях.

Міхаіл Мірончык – пра сутнасць Праграмы развіцця нацыянальнай сістэмы забеспячэння якасці адукацыі


Іванец: ключавы прыярытэт саюзнай адукацыі - гэта якасць падрыхтоўкі высокакваліфікаваных спецыялістаў


НАН Беларусі аб'явіла рэспубліканскі конкурс творчых работ, прысвечаны Году якасці

Палажэнне аб Рэспубліканскім конкурсе творчых работ, прысвечаным Году якасці (зацверджана пастановай Бюро Прэзідыума Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі 23.02.2024 № 65)

У Год якасці Нацыянальная бібліятэка прадаставіла выдалены доступ да лічбавых копій дакументаў.

 

ПЛАН мерапрыемстваў у дзяржаўнай установе адукацыі "Нягневіцкая сярэдняя школа", прысвечаных Году якасці

Наш рэгіён у Год якасці

Наш раён у Год якасці

______________________________________________

Навіны ўстановы

"Адновім лясы разам"

У рамках года якасці работнікі і вучні ўстановы далучыліся да рэспубліканскай акцыі "Адновім лясы разам" і ажыццявілі пасадку лесу.

Працавалі ўсе з вялікім энтузіязмам і ўпэўненасцю, што саджанцы прыжывуцца і дапамогуць захаваць нашу планету. Азеляненне нашай планеты - вельмі важная справа. Дрэва - сімвал свету, гэта напамін аб далікатнасці прыроды і неабходнасці яе абароны.
Галоўныя мэты акцыі - захаванне і прымнажэнне лясоў, прыцягненне ўвагі грамадскасці да вырашэння агульнадзяржаўных задач у сферы ўзмацнення экалагічнай, эканамічнай і сацыяльнай ролі лясоў.

свернуть

Я - грамадзянін Рэспублікі Беларусь

15 сакавіка ў Рэспубліцы Беларусь адзначаецца Дзень Канстытуцыі. У 2024 годзе - годзе якасці - гэта дата ў нашай краіне мае асаблівую агалоску - 30-годдзе з дня прыняцця! Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь прынята 15 сакавіка 1994 года і з`яўляецца першай у гісторыі суверэннай рэспублікі. Сёння ва ўстанове прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае 30-годдзю Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Навучэнцы паўтарылі структуру Канстытуцыі, абмеркавалі асноўныя правы, свабоды і абавязкі грамадзян Рэспублікі Беларусь.

Рабяты адзначылі, што веданне Канстытуцыі з'яўляецца неабходным для кожнага грамадзяніна нашай краіны і выказалі гонар за сваю Радзіму.

У Дзень Канстытуцыі, 15 сакавіка, у нашай краіне праходзіць акцыя "Мы - грамадзяне Беларусі!". Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Нагорная Т.М. адзначыла важнасць разумення вучнямі, якія дасягнулі 14-годдзя і атрымалі пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, сваёй грамадзянскай адказнасці. Рабятам уручылі падарункавае выданне "Я - грамадзянін Рэспублікі Беларусь" ад імя Прэзідэнта краіны.

свернуть

Я патрыёт сваёй краіны

У цэнтры дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі "ДАР" прайшоў раённы этап Рэспубліканскага конкурса "Я патрыёт сваёй краіны" ў рамках рэспубліканскага праекта "Цягнік Памяці". Удзельнікаў віталі Людміла Васільеўна Мароз, начальнік упраўлення адукацыі Навагрудскага райвыканкама, і Эльвіра Аляксееўна Сарока, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. З 12 навучэнцаў па выніках конкурсных заданняў "Партфоліа", эсэ "Пра тую вясну...", "Візітная картка" ў абласны этап выйшлі тры пераможцы, сярод якіх наша навучэнка 10 класа Радаслава Жытко. Віншуем з заслужанай перамогай! 

свернуть

Круглы стол "Патрыятызм. Грамадзянскасць. Абавязак"

У год якасці ў рамках месячніка грамадзянска-патрыятычнага выхавання навучэнцы 11 класа сабраліся за круглым сталом на класную гадзіну "Патрыятызм. Грамадзянскасць. Абавязак". У цэнтры ўвагі старшакласнікаў былі такія паняцці, як вернасць Айчыне, павага да гістарычнага мінулага краіны, гонар за сваю краіну, гісторыю і культурную спадчыну. Напрыканцы сустрэчы юнакі і дзяўчаты запоўнілі ліст самаацэнкі "Мая грамадзянскасць і патрыятызм вызначаецца..."

свернуть