Дабрачынная навагодняя акцыя "Нашы дзеці" пройдзе ў Беларусі з 16 снежня 2024 года па 15 студзеня 2025 года.
«Нашы дзеці» - адна з самых цудоўных акцый, якая напаўняе сэрцы дарослых людзей цеплынёй і жаданнем зрабіць добрую справу. Больш за два дзясяткі гадоў яна крочыць па нашай краіне, стартуючы напярэдадні Новага года. Акцыя "Нашы дзеці" дазваляе сфакусаваць увагу рэспубліканскіх, мясцовых, выканаўчых, распарадчых дзяржаўных органаў, грамадскіх аб'яднанняў на праблемах дзяцей, якія апынуліся ў цяжкіх жыццёвых абставінах, а таксама заахвоціць найбольш дастойных і таленавітых дзяцей. Важна, каб ні адно дзіця не засталося без падарунка.