Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Упраўленне адукацыі Навагрудскага райвыканкама
Дзяржаўная ўстанова адукацыі
"Нягневіцкая сярэдняя школа"
Атэстацыя педагагічных работнікаў – гэта вывучэнне і ацэнка іх прафесійнага ўзроўню, дзелавых і асабістых якасцей, вынікаў педагагічнай дзейнасці па фарміраванні ведаў, уменняў, навыкаў, інтэлектуальнага, маральнага, творчага і фізічнага развіцця навучэнцаў пры рэалізацыі зместу адукацыйных праграм дашкольнай, агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай, спецыяльнай, дадатковай адукацыі дзяцей, праграм выхавання і навукова-метадычнага забеспячэння.
Асноўнымі прынцыпамі атэстацыі педагагічных работнікаў з'яўляюцца калегіяльнасць, сістэмнасць, цэласнасць экспертных адзнак.
Атэстацыя праводзіцца па ініцыятыве педагагічнага работніка ці па ініцыятыве кіраўніка арганізацыі сістэмы адукацыі.
Па ініцыятыве педагагічнага работніка праводзіцца атэстацыя на прысваенне кваліфікацыйнай катэгорыі.
Па ініцыятыве кіраўніка арганізацыі сістэмы адукацыі праводзіцца атэстацыя на пацвярджэнне кваліфікацыйнай катэгорыі.
Атэстацыя на пацвярджэнне кваліфікацыйнай катэгорыі з'яўляецца для педагагічнага работніка абавязковай.
Абавязковая атэстацыя на пацвярджэнне кваліфікацыйнай катэгорыі праводзіцца ў дачыненні да педагагічнага работніка, які мае вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю, кваліфікацыйную катэгорыю "настаўнік-метадыст".
Абавязковая атэстацыя на пацвярджэнне другой (першай) кваліфікацыйнай катэгорыі можа праводзіцца па ініцыятыве кіраўніка арганізацыі сістэмы адукацыі, індывідуальных прадпрымальнікаў, якім у адпаведнасці з заканадаўствам дазволена ажыццяўляць адукацыйную дзейнасць, у дачыненні да педагагічнага работніка, які знізіў узровень сваёй працы і дзейнасць якога не адпавядае ўстаноўленым патрабаванням, або педагагічнага работніка, які мае перапынак у рабоце на педагагічных пасадах больш за два гады. Такой атэстацыі не падлягаюць цяжарныя жанчыны і жанчыны, якія маюць дзяцей ва ўзросце да пяці гадоў.
(Па матэрыялах ІНСТРУКЦЫІ аб парадку правядзення атэстацыі педагагічных работнікаў сістэмы адукацыі (акрамя педагагічных работнікаў з ліку прафесарска-выкладчыцкага складу ўстаноў вышэйшай адукацыі))
для настаўнікаў
Другая кваліфікацыйная катэгорыя |
Першая кваліфікацыйная катэгорыя |
Вышэйшая кваліфікацыйная катэгорыя |
1.Справаздача аб выніках самаадукацыі на папяровым носьбіце. 2.Распрацаваныя планы-канспекты урокаў на папяровым носьбіце і ў электронным варыянце (два). 3.Аналіз вядзення школьнай дакументацыі (сшыткаў, класных часопісаў, пазарочных планаў (ажыццяўляе намеснік дырэктара). 4. Наведванне членамі атэстацыйнай камісіі адкрытых урокаў і іх аналіз (адзін). 5.Наведванне і аналіз членамі атэстацыйнай камісіі пазакласных мерапрыемстваў па прадмеце (якія падтрымліваюць, стымулюючыя, факультатыўныя заняткі (адно). 6. Аналіз работы па стварэнні і развіцці адукацыйнага асяроддзя прадметнага кабінета (атэстуемы дэманструе напрацоўкі, аналіз ажыццяўляе намеснік дырэктара або кіраўнік метадычнага аб'яднання ( унутрышкольнага ). 7.Аналіз работы настаўніка як класнага кіраўніка, аналіз пазакласнага мерапрыемства (адно) (калі педагагічны работнік з'яўляецца класным кіраўніком). 8. Вызначэнне ўзроўню самаацэнкі настаўніка на аснове самааналізу праведзеных мерапрыемстваў. 9. Дыягностыка ўзроўню навучанасці навучэнцаў і аналіз дынамікі (ажыццяўляе намеснік дырэктара на аснове кантрольных работ, замераў, маніторынгу і г.д.) 10. Вынікі ўдзелу ў алімпіядах, інтэлектаальных марафонах, спаборніцтвах, конкурсах (атэстуемы падае ў пісьмовай форме). 11. Аналіз працы з законнымі прадстаўнікамі навучэнцаў. 12.Аналіз метадычнай дзейнасці (Прадастаўляе кіраўнік метадычнага аб'яднання).
|
1.Партфоліа на папяровым і электронным носьбітах. 2. Распрацаваныя планы-канспекты ўрокаў на папяровым носьбіце і ў электронным варыянце (два). 3.Аналіз вядзення школьнай дакументацыі (сшыткаў, класных часопісаў, пазарочных планаў (ажыццяўляе намеснік дырэктара). 4. Наведванне членамі атэстацыйнай камісіі адкрытых урокаў і іх аналіз (два). 5.Наведванне і аналіз членамі атэстацыйнай камісіі пазакласных мерапрыемстваў па прадмеце (якія падтрымліваюць, стымулюючыя, факультатыўныя заняткі (адно). 6. Аналіз работы па стварэнні і развіцці адукацыйнага асяроддзя прадметнага кабінета (атэстуемы дэманструе напрацоўкі, аналіз ажыццяўляе намеснік дырэктара або кіраўнік метадычнага аб'яднання ( унутрышкольнага ). 7.Аналіз работы настаўніка як класнага кіраўніка, аналіз пазакласнага мерапрыемства (адно) (калі педагагічны работнік з'яўляецца класным кіраўніком). 8. Вызначэнне ўзроўню самаацэнкі настаўніка на аснове самааналізу праведзеных мерапрыемстваў. 9. Дыягностыка ўзроўню навучанасці навучэнцаў і аналіз дынамікі (ажыццяўляе намеснік дырэктара на аснове кантрольных работ, замераў, маніторынгу і г.д.) 10. Вынікі ўдзелу ў алімпіядах, інтэлектаальных марафонах, спаборніцтвах, конкурсах (атэстуемы падае ў пісьмовай форме). 11.Аналіз работы з законнымі прадстаўнікамі навучэнцаў. 12.Аналіз метадычнай дзейнасці (дае кіраўнік метадычнага аб'яднання).
|
1. Абагульненне досведу ўласнай педагагічнай дзейнасці на папяровым і электронным варыянтах. 2.Распрацаваныя планы-канспекты урокаў на папяровым носьбіце і ў электронным варыянце (два). 3.Аналіз вядзення школьнай дакументацыі (сшыткаў, класных часопісаў, пазарочных планаў (ажыццяўляе намеснік дырэктара). 4.Наведванне членамі атэстацыйнай камісіі адкрытых урокаў і іх аналіз (два). 5.Наведванне і аналіз членамі атэстацыйнай камісіі пазакласных мерапрыемстваў па прадмеце (якія падтрымліваюць, стымулюючыя, факультатыўныя заняткі (адно). 6.Аналіз работы па стварэнні і развіцці адукацыйнага асяроддзя прадметнага кабінета (атэстуемы дэманструе напрацоўкі, аналіз ажыццяўляе намеснік дырэктара або кіраўнік метадычнага аб'яднання ( унутрышкольнага ). 7.Аналіз работы настаўніка як класнага кіраўніка, аналіз пазакласнага мерапрыемства (адно) (калі педагагічны работнік з'яўляецца класным кіраўніком). 8. Вызначэнне ўзроўню самаацэнкі настаўніка на аснове самааналізу праведзеных мерапрыемстваў. 9. Дыягностыка ўзроўню навучанасці навучэнцаў і аналіз дынамікі (ажыццяўляе намеснік дырэктара на аснове кантрольных работ, замераў, маніторынгу і г.д.) 10. Вынікі ўдзелу ў алімпіядах, інтэлектаальных марафонах, спаборніцтвах, конкурсах (атэстуемы падае ў пісьмовай форме). 11.Аналіз работы з законнымі прадстаўнікамі навучэнцаў. 12.Аналіз метадычнай дзейнасці (дае кіраўнік метадычнага аб'яднання).
|
для настаўнікаў-дэфектолагаў
(спецыялістаў устаноў адукацыі, якія рэалізуюць праграму спецыяльнай адукацыі
Другая кваліфікацыйная катэгорыя |
Першая кваліфікацыйная катэгорыя |
Вышэйшая кваліфікацыйная катэгорыя |
1.Справаздача аб выніках самаадукацыі на папяровым носьбіце. 2.Распрацаваныя планы-канспекты урокаў (заняткаў) на папяровым носьбіце і ў электронным варыянце (два). 3.Аналіз вядзення школьнай дакументацыі (сшыткаў, класных часопісаў, пазарочных планаў (ажыццяўляе намеснік дырэктара). 4. Наведванне членамі атэстацыйнай камісіі адкрытых урокаў, заняткаў і іх аналіз (адзін). 5.Аналіз работы па стварэнні і развіцці адукацыйнага асяроддзя настаўніка-дэфектолага ПКПП, ЦКРНіР , інтэграванага навучання і выхавання (пры наяўнасці) або класа (групы) ПКПП, ЦКРНіР , інтэграванага навучання і выхавання, спецыяльнага класа (групы) (атэстуемы дэманструе напрацоўкі, аналіз ажыццяўляе намеснік дырэктара або кіраўнік метадычнага аб'яднання ( унутрышкольнага ). 6.Аналіз матэрыялаў дыягнастычнай дзейнасці настаўніка-дэфектолага, настаўніка, які рэалізуе адукацыйную праграму спецыяльнай адукацыі (праводзіць намеснік кіраўніка). 7.Аналіз работы з законнымі прадстаўнікамі навучэнцаў (ажыццяўляе намеснік кіраўніка). 8.Аналіз метадычнай дзейнасці (Прадастаўляе кіраўнік метадычнага аб'яднання).
|
1.Партфоліа на папяровым і электронным носьбітах. 2. Распрацаваныя планы-канспекты ўрокаў (заняткаў) на папяровым носьбіце і ў электронным варыянце (два). 3.Аналіз вядзення школьнай дакументацыі (сшыткаў, класных часопісаў, пазарочных планаў (ажыццяўляе намеснік дырэктара). 4. Наведванне членамі атэстацыйнай камісіі адкрытых урокаў і іх аналіз (два). 5. Аналіз работы па стварэнні і развіцці адукацыйнага асяроддзя настаўніка-дэфектолага ПКПП, ЦКРНіР , інтэграванага навучання і выхавання (пры наяўнасці) або класа (групы) ПКПП, ЦКРНіР , інтэграванага навучання і выхавання, спецыяльнага класа (групы) (атэстуемы дэманструе напрацоўкі, аналіз ажыццяўляе намеснік дырэктара або кіраўнік метадычнага аб'яднання ( унутрышкольнага ). 6.Аналіз матэрыялаў дыягнастычнай дзейнасці настаўніка-дэфектолага, настаўніка, які рэалізуе адукацыйную праграму спецыяльнай адукацыі (праводзіць намеснік кіраўніка). 7.Аналіз працы з законнымі прадстаўнікамі навучэнцаў. 8.Аналіз метадычнай дзейнасці (дае кіраўнік метадычнага аб'яднання).
|
1. Абагульненне досведу ўласнай педагагічнай дзейнасці на папяровым і электронным варыянтах. 2.Распрацаваныя планы-канспекты урокаў на папяровым носьбіце і ў электронным варыянце (два). 3.Аналіз вядзення школьнай дакументацыі (сшыткаў, класных часопісаў, пазарочных планаў (ажыццяўляе намеснік дырэктара). 4.Наведванне членамі атэстацыйнай камісіі адкрытых урокаў і іх аналіз (два). 5. Аналіз работы па стварэнні і развіцці адукацыйнага асяроддзя настаўніка-дэфектолага ПКПП, ЦКРНіР , інтэграванага навучання і выхавання (пры наяўнасці) або класа (групы) ПКПП, ЦКРНіР , інтэграванага навучання і выхавання, спецыяльнага класа (групы) (атэстуемы дэманструе напрацоўкі, аналіз ажыццяўляе намеснік дырэктара або кіраўнік метадычнага аб'яднання ( унутрышкольнага ). 6.Аналіз матэрыялаў дыягнастычнай дзейнасці настаўніка-дэфектолага, настаўніка, які рэалізуе адукацыйную праграму спецыяльнай адукацыі (праводзіць намеснік кіраўніка). 7.Аналіз працы з законнымі прадстаўнікамі навучэнцаў. 8.Аналіз метадычнай дзейнасці (дае кіраўнік метадычнага аб'яднання).
|
для педагогаў сацыяльных
Другая кваліфікацыйная катэгорыя |
Першая кваліфікацыйная катэгорыя |
Вышэйшая кваліфікацыйная катэгорыя |
1.Справаздача аб самаадукацыі (на папяровым носьбіце). 2. Водгук-характарыстыка кіраўніка сацыяльна- педагагічнай і псіхалагічнай службы аб вядзенні неабходнага справаводства, выкарыстанні нарматыўнай прававой базы, арганізацыі працы (на папяровым носьбіце). 3.Аналіз праведзенага адкрытага выхаваўчага мерапрыемства (адно) |
1. Справаздача аб самаадукацыі за перыяд пасля папярэдняй атэстацыі (на папяровым носьбіце). 2.Партфоліа. 3.Распрацаваны змястоўны план мерапрыемства (адзін) у сферы сацыяльнага выхавання, сацыяльна-педагагічнай падтрымкі на папяровым і электронным носьбітах. 4.Аналіз вядзення службовай дакументацыі (планаў і справаздач, індывідуальна-прафілактычных спраў, банкаў даных, справаздачных дакументаў па правядзенні кансультацый і іншай прафесійнай дакументацыі, прымянення нарматыўных прававых актаў у прафесійнай дзейнасці (ажыццяўляе намеснік кіраўніка ўстановы). 5.Аналіз арганізацыі працы з прымяненнем сучасных інфармацыйных тэхналогій (ажыццяўляе намеснік кіраўніка ўстановы). 6.Аналіз праведзенага адкрытага выхаваўчага мерапрыемства (адно).
|
1.Партфоліа. 2.Аналіз і абагульненне актуальнага кірунку ўласнай прафесійнай дзейнасці (абагульнены досвед працы па актуальным напрамкам на папяровым і электронным носьбітах). 3.Распрацаваны змястоўны план мерапрыемства (адзін) у сферы сацыяльнага выхавання, сацыяльна-педагагічнай падтрымкі на папяровым і электронным носьбітах. 4.Аналіз вядзення службовай дакументацыі (планаў і справаздач, індывідуальна-прафілактычных спраў, банкаў даных, справаздачных дакументаў па правядзенні кансультацый і іншай прафесійнай дакументацыі, прымянення нарматыўных прававых актаў у прафесійнай дзейнасці (ажыццяўляе намеснік кіраўніка ўстановы). 5.Аналіз арганізацыі працы з прымяненнем сучасных інфармацыйных тэхналогій (ажыццяўляе намеснік кіраўніка ўстановы). 6.Аналіз праведзенага адкрытага выхаваўчага мерапрыемства (адно). |
для педагогаў дадатковай адукацыі
Другая кваліфікацыйная катэгорыя |
Першая кваліфікацыйная катэгорыя |
Вышэйшая кваліфікацыйная катэгорыя |
1.Справаздача аб самаадукацыі (на папяровым носьбіце). 2.Праграма аб'яднання па інтарэсах (адпаведная патрабаванням, якія прад'яўляюцца да праграм аб'яднанняў па інтарэсах дзяцей і моладзі). 3.Аналіз праведзенага адкрытага занятку (адно). 4. Водгук-характарыстыка кіраўніка метадычнага аб'яднання ўстановы адукацыі аб вядзенні неабходнай плануючай улікова-справаздачнай дакументацыі, выкарыстанні нарматыўна-прававой базы, арганізацыі працы (на папяровым носьбіце). |
1.Справаздача аб самаадукацыі за перыяд пасля папярэдняй атэстацыі (на папяровым носьбіце). 2. Праграма аб'яднання па інтарэсах (якая адпавядае патрабаванням, што прад'яўляюцца да праграм аб'яднанняў па інтарэсах дзяцей і моладзі) на папяровым і электронным носьбітах. 3.Партфоліё. 4. Змястоўны план занятку (адзін) у аб'яднанні па інтарэсах дзяцей і моладзі па профілі на папяровым і электронным носьбітах. 5.Аналіз праведзенага адкрытага занятку (адно). 6.Аналіз вядзення неабходнай плануючай і ўлікова-справаздачнай дакументацыі (планаў і справаздач, і іншай прафесійнай дакументацыі), выканання патрабаванняў нарматыўных прававых актаў у прафесійнай дзейнасці (ажыццяўляе намеснік кіраўніка ўстановы або кіраўнік метадычнага аб'яднання і прадастаўляецца на папяровым носьбіце). 7.Аналіз арганізацыі працы з прымяненнем сучасных інфармацыйных тэхналогій (ажыццяўляе намеснік кіраўніка ўстановы або кіраўнік метадычнага аб'яднання і прадастаўляецца на папяровым носьбіце).
|
1. Партфоліё. 2.Аналіз і абагульненне актуальнага кірунку ўласнай прафесійнай дзейнасці (абагульнены досвед працы па актуальным кірунку на папяровым і электронным носьбітах. 3. Змястоўны план занятку (адзін) у аб'яднанні па інтарэсах дзяцей і моладзі па профілі на папяровым і электронным носьбітах. 4.Аналіз праведзенага адкрытага занятку (адно). 5.Аналіз вядзення неабходнай плануючай і ўлікова-справаздачнай дакументацыі (планаў і справаздач, і іншай прафесійнай дакументацыі), выканання патрабаванняў нарматыўных прававых актаў у прафесійнай дзейнасці (ажыццяўляе намеснік кіраўніка ўстановы або кіраўнік метадычнага аб'яднання і прадастаўляецца на папяровым носьбіце). 6.Аналіз арганізацыі працы з прымяненнем сучасных інфармацыйных тэхналогій (ажыццяўляе намеснік кіраўніка ўстановы або кіраўнік метадычнага аб'яднання і прадастаўляецца на папяровым носьбіце). 7.Аналіз метадычнай, праектнай, асветніцкай дзейнасці педагога, арганізацыі ўзаемадзеяння з бацькамі навучэнцаў, педагогамі ўстаноў асноўнай адукацыі, іншых напрамкаў прафесійнай дзейнасці (ажыццяўляе намеснік кіраўніка ўстановы або кіраўнік метадычнага аб'яднання і прадастаўляецца на папяровым носьбіце). |
для педагогаў-арганізатараў
Другая кваліфікацыйная катэгорыя |
Першая кваліфікацыйная катэгорыя |
Вышэйшая кваліфікацыйная катэгорыя |
1. Справаздача аб самаадукацыі (на папяровым носьбіце). 2. Аналіз праведзенага адкрытага мерапрыемства (адно). 3. Водгук-характарыстыка намесніка кіраўніка ўстановы адукацыі аб вядзенні неабходнай плануючай і ўлікова-справаздачнай дакументацыі, выкарыстанні нарматыўна-прававой базы, арганізацыі працы (на папяровым носьбіце). Дакументацыя педагога-арганізатара для ўсіх кваліфікацыйных катэгорый ( прад'яўляюцца): -план працы педагога-арганізатара на год, план працы на чвэрць (паўгоддзе), аналітычная справаздача аб рабоце за год; - дакументацыя ГА "БРПА": план работы піянерскай дружыны (уключаючы раздзелы па планаванні пасяджэнняў савета дружыны, работы школы актыву і да т.п.), рашэнні пасяджэнняў савета дружыны; кароткая аналітычная справаздача аб дзейнасці піянерскай дружыны за год; - дакументацыя ГА "БРСМ": план работы пярвічнай арганізацыі пратаколы сходаў; кароткая аналітычная справаздача аб дзейнасці першаснай арганізацыі за год; - дакументацыя іншых грамадскіх аб'яднанняў вядзецца па аналогіі з вядзеннем дакументацыі ГА "БРСМ".
|
1. Справаздача аб самаадукацыі за перыяд пасля папярэдняй атэстацыі (на папяровым носьбіце). 2. Партфоліё. 3. Змястоўны план мерапрыемства (адзін) па рабоце з дзіцячымі і маладзёжнымі аб'яднаннямі (на папяровым і электронным носьбітах). 4. Аналіз праведзенага адкрытага мерапрыемства (адно). 5. Змястоўны аналіз плануючай і ўлікова-справаздачнай дакументацыі (планаў і справаздач, іншай прафесійнай дакументацыі), выканання патрабаванняў нарматыўных прававых актаў у прафесійнай дзейнасці (ажыццяўляе намеснік кіраўніка ўстановы). 6. Аналіз арганізацыі працы з прымяненнем сучасных інфармацыйных тэхналогій (ажыццяўляе намеснік кіраўніка ўстановы).
|
1. Партфоліё. 2. Аналіз і абагульненне актуальнага кірунку ўласнай прафесійнай дзейнасці (абагульнены досвед працы па актуальным кірунку на папяровым і электронным носьбітах). 3. Змястоўны план мерапрыемства (адзін) па рабоце з дзіцячымі і маладзёжнымі аб'яднаннямі на папяровым і электронным носьбітах. 4.Аналіз праведзенага адкрытага мерапрыемства (адно). 5. Змястоўны аналіз вядзення плануючай і ўлікова-справаздачнай дакументацыі (планаў і справаздач, і іншай прафесійнай дакументацыі), выканання патрабаванняў нарматыўных прававых актаў у прафесійнай дзейнасці (ажыццяўляе намеснік кіраўніка ўстановы). 6. Аналіз арганізацыі працы з прымяненнем сучасных інфармацыйных тэхналогій (ажыццяўляе намеснік кіраўніка ўстановы). 7. Аналіз метадычнай, праектнай, асветніцкай дзейнасці педагога, арганізацыі ўзаемадзеяння з навучэнцамі, бацькамі навучэнцаў, педагогамі ўстаноў асноўнай адукацыі , іншых напрамкаў прафесійнай дзейнасці (ажыццяўляе намеснік кіраўніка ўстановы або кіраўнік метадычнага аб'яднання і прадастаўляецца на папяровым носьбіце). |
для выхавальнікаў
Другая кваліфікацыйная катэгорыя |
Першая кваліфікацыйная катэгорыя |
Вышэйшая кваліфікацыйная катэгорыя |
1.Справаздача аб самаадукацыі (на папяровым носьбіце). 2. Водгук-характарыстыка кіраўніка метадычнага аб'яднання або намесніка дырэктара па выхаваўчай рабоце аб вядзенні неабходнага справаводства, выкарыстанні нарматыўнай, прававой базы, арганізацыі працы (на папяровым носьбіце). 3.Аналіз праведзенага адкрытага выхаваўчага мерапрыемства (адно). |
1. Справаздача аб самаадукацыі за перыяд пасля папярэдняй атэстацыі (на папяровым носьбіце). 2. Партфоліё. 3. Распрацаваны змястоўны план выхаваўчага мерапрыемства (адзін) (на папяровым і электронным носьбітах). 4. Аналіз праведзенага адкрытага выхаваўчага мерапрыемства (адно). 5.Аналіз вядзення службовай дакументацыі (планаў і справаздач, справаздачных дакументаў па правядзенні мерапрыемстваў і іншай прафесійнай дакументацыі), прымянення нарматыўных прававых актаў у прафесійнай дзейнасці. 6.Аналіз арганізацыі працы з прымяненнем сучасных інфармацыйных тэхналогій (ажыццяўляе намеснік кіраўніка ўстановы).
|
1. Партфоліё. 2. Аналіз і абагульненне актуальнага кірунку ўласнай прафесійнай дзейнасці (абагульнены досвед працы па актуальным кірунку на папяровым і электронным носьбітах). 3. Распрацаваны змястоўны план выхаваўчага мерапрыемства (адзін) на папяровым і электронным носьбітах. 4.Аналіз праведзенага адкрытага мерапрыемства (адно). 5.Аналіз вядзення службовай дакументацыі, метадычнай, праектнай, асветніцкай дзейнасці, арганізацыі прафесійнага ўзаемадзеяння ў педагагічным калектыве, іншых напрамкаў прафесійнай дзейнасці (ажыццяўляе намеснік кіраўніка ўстановы). 6.Аналіз арганізацыі працы з прымяненнем сучасных інфармацыйных тэхналогій (ажыццяўляе намеснік кіраўніка ўстановы). |
для выхавальнікаў дашкольнай адукацыі
Другая кваліфікацыйная катэгорыя |
Першая кваліфікацыйная катэгорыя |
Вышэйшая кваліфікацыйная катэгорыя |
1.Справаздача аб выніках самаадукацыі ў свабоднай форме на электронным носьбіце. 2.Канспекты адкрытых заняткаў (мерапрыемстваў) на папяровым і электронным носьбітах (два). 3.Аналіз наведаных членамі атэстацыйнай камісіі заняткаў (два), відаў нерэгламентаванай дзейнасці (тры). 4. Самаацэнка атэстуецца па зместу самааналізу праведзеных мерапрыемстваў (заняткаў, відаў нерэгламентаванай дзейнасці). 5.Аналіз вядзення неабходнай дакументацыі. 6.Аналіз работы па стварэнні развіваючага адукацыйнага асяроддзя. 7.Аналіз працы з бацькамі (законнымі прадстаўнікамі). 8.Ацэнка асваення выхаванцамі зместу вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі. (Аналіз і ацэнку дзейнасці па пунктах 5-9 можа ажыццяўляць загадчык, намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці або члены атэстацыйнай камісіі). |
1.Справаздача аб выніках самаадукацыі ў свабоднай форме з матэрыяламі партфоліё педагагічнай дзейнасці на папяровым і электронным носьбітах. 2.Канспекты адкрытых заняткаў (мерапрыемстваў) на папяровым і электронным носьбітах (два). 3.Аналіз наведаных членамі атэстацыйнай камісіі заняткаў (два), відаў нерэгламентаванай дзейнасці (тры). 4. Самаацэнка атэстуецца па зместу самааналізу праведзеных мерапрыемстваў (заняткаў, відаў нерэгламентаванай дзейнасці). 5. Аналіз вядзення неабходнай дакументацыі. 6.Аналіз работы па стварэнні развіваючага адукацыйнага асяроддзя. 7.Аналіз працы з бацькамі (законнымі прадстаўнікамі). 8.Аналіз метадычнай дзейнасці. 9. Ацэнка асваення выхаванцамі зместу вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі. (Аналіз і ацэнку дзейнасці па пунктах 5-9 можа ажыццяўляць загадчык, намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці або члены атэстацыйнай камісіі). |
1. Абагульнены досвед уласнай педагагічнай дзейнасці на папяровым і электронным носьбітах. 2. Канспекты адкрытых заняткаў (мерапрыемстваў) на папяровым і электронным носьбітах (два). 3.Аналіз наведаных членамі атэстацыйнай камісіі заняткаў (два), відаў нерэгламентаванай дзейнасці (тры). 4. Самаацэнка атэстуецца па зместу самааналізу праведзеных мерапрыемстваў (заняткаў, відаў нерэгламентаванай дзейнасці). 5. Аналіз вядзення неабходнай дакументацыі. 6.Аналіз работы па стварэнні развіваючага адукацыйнага асяроддзя. 7.Аналіз працы з бацькамі (законнымі прадстаўнікамі). 8.Аналіз метадычнай дзейнасці. 9.Ацэнка асваення выхаванцамі зместу вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі. (Аналіз і ацэнку дзейнасці па пунктах 5-9 можа ажыццяўляць загадчык, намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці або члены атэстацыйнай камісіі). |
Старшыня: |
|
Юргель Святлана Іванаўна, настаўнік пачатковых класаў вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі |
Намеснік старшыні: |
|
Самайловіч Леанід Мікалаевіч, настаўнік інфарматыкі і матэматыкі вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі |
Сакратар: |
|
Краскоўская Жанна Лявонцьеўна, настаўнік пачатковых класаў вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі |
Члены камісіі: |
|
Бажко Святлана Мікалаеўна, настаўнік хіміі і біялогіі першай кваліфікацыйнай катэгорыі; Краскоўская А.М., настаўнік рускай мовы і літаратуры першай кваліфікацыйнай катэгорыі, член камісіі; Шолк Юлія Эдуардаўна, дырэктар, прадстаўнік адміністрацыі; Сацеева Жанна Міхайлаўна, настаўнік пачатковых класаў першай кваліфікацыйнай катэгорыі, прадстаўнік прафсаюзнага камітэта. |