УВАГА!!!
АДМІНІСТРАЦЫЙНАЯ АДКАЗНАСЦЬ:
Артыкул 23.34 Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў - папярэджання або накладанне штрафу ў памеры да трыццаці базавых велічынь, або адміністрацыйны арышт да 15 сутак.
Артыкул 17.1 Дробнае хуліганства - накладанне штрафу ў памеры ад двух да трыццаці базавых велічынь або адміністрацыйны арышт.
Артыкул 23.4 Непадпарадкаванне законнаму распараджэнню або патрабаванню службовай асобы пры выкананні ёй службовых паўнамоцтваў - штраф у памеры ад двух да пяцідзесяці базавых велічынь або адміністрацыйны арышт.
КРЫМІНАЛЬНАЯ АДКАЗНАСЦЬ:
Артыкул 342. Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх - штраф або арышт, або абмежаванне волі на тэрмін да трох гадоў, або пазбаўленне волі на той жа тэрмін.
Артыкул 361. Заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь - арышт або пазбаўленне волі на тэрмін да трох гадоў.
Артыкул 363. Супраціўленне супрацоўніку органаў унутраных спраў або іншай асобе, якая ахоўвае грамадскі парадак - папраўчыя работы на тэрмін да двух гадоў, або арышт, або абмежаванне волі на тэрмін да трох гадоў, або пазбаўленне волі на тэрмін да двух гадоў.
Артыкул 364. Гвалт або пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў - арышт, або абмежаванне волі на тэрмін да пяці гадоў, або пазбаўленне волі на тэрмін да шасці гадоў.
Артыкул 369-3ю. Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў - арышт, або абмежаванне волі на тэрмін да трох гадоў, або пазбаўленне волі на той жа тэрмін.
Міліцыя грамадскай бяспекі УУС Гродзенскага аблвыканкама