У перыяд з 21 чэрвеня па 3 ліпеня 2022 г. паспяхова рэалізаваны першы пілотны праект "Цягнік Памяці", ініцыяваны Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і Саветам Федэрацыі Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі. Гэтая патрыятычная акцыя аб'яднала моладзь Беларусі і Расіі і стала наглядным урокам гісторыі для маладога пакалення.
У верасні 2022 года навучэнцы 10 і 11 класаў нашай школы пазнаёміліся з фотаматэрыяламі праекта "Цягнік Памяці", прысвечанага Вялікай Айчыннай вайне і Году гістарычнай памяці ў Беларусі.
Старшакласнікі ведалі, што кіраўнікі верхніх палат Парламентаў Беларусі і Расіі старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Наталля Іванаўна Качанава і старшыня Савета Федэрацыі Федэральнага сходу Расійскай Федэрацыі Валянціна Іванаўна Мацвіенка сталі ініцыятарамі Праекта.
Дзеці ўбачылі, што маршрут руху цягніка быў спланаваны з улікам асноўных падзей Вялікай Айчыннай вайны, з праездам праз наступныя гарады: Брэст - Гродна - Віцебск - Смаленск - Ржэў - Вязьма - Кубінка - Масква - Санкт-Пецярбург - Вялікі Ноўгарад - Пскоў - Орша - Магілёў - Гомель - Мінск.
У склад удзельнікаў "Цягніка памяці" былі ўключаны 250 чалавек з улікам суправаджаючых асоб: па 100 навучэнцаў дзясятых класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі ад Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі.
Старшакласнікі зацікавіліся: што трэба для таго, каб стаць удзельнікам Праекта? Аказваецца, усё вельмі проста: неабходна прымаць удзел у рэспубліканскіх і абласных алімпіядах па прадметах гуманітарнага цыклу, у міжнародных навукова-даследчых канферэнцыях, прымаць актыўны ўдзел у дзейнасці школьнага музея, быць актывістам і лідарам грамадскага аб'яднання "БРСМ", адным словам - праявіць сябе ў добрай і карыснай справе.
Пазнаёміўшыся з фотавыставай, юнакі і дзяўчаты прыйшлі да высновы, што Праект даў магчымасць дзецям дзвюх краін - Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі - атрымаць наглядны ўрок гісторыі, зразумець, наколькі важна захаваць гістарычную памяць. І самае галоўнае - гэта зносіны, сяброўства, імкненне да міру і ўзаемаразумення і - фота на памяць. Рабяты сышліся ў меркаванні: як выдатна было б стаць у будучыні ўдзельнікам праекту «Цягнік Памяці».
Год гістарычнай памяці прадставіў унікальную магчымасць нашым равеснікам, суайчыннікам - юнакам і дзяўчатам з розных школ Беларусі і Расійскай Федэрацыі прыняць удзел у праекце "Цягнік Памяці". Гэты незвычайны музей у цягніку аб'ектыўна прадстаўляе падзеі Вялікай Айчыннай вайны, уклад нашага народа ў Вялікую Перамогу. Навучэнцы 10 класа сталі ўдзельнікамі школьнага этапа рэспубліканскага конкурса "Я патрыёт сваёй краіны". Рабяты рыхтаваліся сур'ёзна: Арцюх Яўгенія прадставіла даследаванне "Успамін аб той вайне" і запісала аповед аб сваёй прабабулі - ветэране Вялікай Айчыннай вайны. Працягам гэтай работы стала выступленне на абласной навукова-практычнай канферэнцыі "Мая сям'я ў гады Вялікай Айчыннай вайны", дзе Жэня атрымала Дыплом ІІ ступені. Шыдлоўскі Аляксандр сабраў дакументальны матэрыял у фотаальбоме пра гісторыю выратавання бежанцаў, яўрэяў ад фашысцкага палону. Гэты подзвіг здзейсніла сям'я яго бабулі і дзядулі.
Дзеці таксама падрыхтавалі відэаролікі аб сваёй малой радзіме.
Дзесяцікласнікі ўпэўнены, што памяць аб героях вайны, аб іх подзвігу ў імя нашага жыцця павінны навечна застацца ў памяці ўсіх, хто жыве сёння пад мірным небам нашай радзімы.
Пераможцам школьнага этапа конкурсу стала Арцюх Яўгенія.
27 студзеня 2023 года адбыўся раённы этап рэспубліканскага конкурсу "Я патрыёт сваёй краіны", які рэалізуецца ў рамках беларуска-расійскага праекта "Цягнік Памяці". У конкурсе прыняла ўдзел Арцюх Яўгенія, вучаніца 10 класа Нягневіцкай сярэдняй школы Навагрудскага раёна. Яна годна прадставіла нашу ўстанову адукацыі на раённым этапе. Выступленне Яўгеніі (візітная картка, і творчы нумар) было крэатыўным і запамінальным. Усе конкурсныя заданні журы былі ацэнены годна. І хай мы не сталі пераможцамі, але атрымалі шмат станоўчых эмоцый.