Прыём дакументаў у першы клас дзяржаўнай установай адукацыі "Нягневіцкая сярэдняя школа" ажыццяўляецца ў адпаведнасці з
Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі;
Палажэннем аб установе агульнай сярэдняй адукацыі, зацверджаным пастановай Міністэрства адукацыі ад 19.09.2022 № 322;
Інструкцыяй аб парадку ўліку дзяцей у мэтах атрымання імі агульнай сярэдняй, спецыяльнай адукацыі, зацверджанай пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 24.08.2022 № 285;
пісьмом Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 24.02.2023 № 02-01-14/2404/дс "Аб арганізацыі прыёму ў I класы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі".
Да ведама БАЦЬКОЎ
Згодна з пунктам 3 артыкула 151 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі прыём (залічэнне) дзяцей у I клас ва ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі (далей – УАСА) ажыццяўляецца па дасягненні імі на пачатак навучальнага года ўзросту шасці гадоў або па жаданні аднаго з законных прадстаўнікоў дзіцяці з пазнейшага узросту.
Па заяве аднаго з законных прадстаўнікоў пры наяўнасці рашэння педагагічнага савета дапускаецца прыём (залічэнне) у I клас дзіцяці, якому шэсць гадоў спаўняецца ў бягучым каляндарным годзе.
У адпаведнасці з часткай першай пункта 1 артыкула 151 Кодэкса аб адукацыі рашэннем Навагрудскага раённага выканаўчага камітэта за ўсімі УАСА замацаваны бліжэйшыя дамы (вёскі, пасёлкі) па мікрараёне.
Згодна з патрабаваннямі, устаноўленымі ў пункце 6 артыкула 150 Кодэкса аб адукацыі, прыём (залічэнне) у I класы УАСА ажыццяўляецца ў адпаведнасці з кантрольнымі лічбамі прыёму, напаўняльнасцю класаў, якія ўстанаўліваюцца рашэннем заснавальніка ўстановы адукацыі або ўпаўнаважаным ім органам у адпаведнасці з патрабаваннямі.
Пераважнае права пры прыёме (залічэнні) у I класы маюць дзеці, якія пражываюць у мікрараёне УАСА.
У прыёме (залічэнні) дзіцяці, якое пражывае ў мікрараёне УАСА, можа быць адмоўлена толькі з прычыны адсутнасці ў ім вольнага месца. Пры наяўнасці вольных месцаў ва УАСА могуць прымацца дзеці незалежна ад месца іх жыхарства.
У 2023/2024 навучальным годзе дзяржаўная ўстанова адукацыі "Нягневіцкая сярэдняя школа" плануе адкрыць адзін першы клас.
Мова навучання: беларуская.
Настаўнік І класа - Сацеева Жанна Міхайлаўна, настаўнік пачатковых класаў першай кваліфікацыйнай катэгорыі.
ДЛЯ ДЗЯЦЕЙ, якія пражываюць у мікрараёне
Прыём дакументаў у першы клас ад законных прадстаўнікоў дзяцей, якія пастаянна пражываюць (зарэгістраваны) на тэрыторыі мікрараёна, замацаванага рашэннем Навагрудскага раённага выканаўчага камітэта ад 15.02.2018 № 111 за дзяржаўнай установай адукацыі "Нягневіцкая сярэдняя школа", праводзіцца ў кабінеце № 2 (I паверх) па графіку:
Дзень тыдня |
Час прыёму |
Месца прыёму |
Панядзелак |
08.00-13.00 |
кабінет сакратара, 1 паверх |
Аўторак |
08.00-13.00 |
кабінет сакратара, 1 паверх |
Серада |
08.00-13.00 |
кабінет сакратара, 1 паверх |
Чацвер |
15.00-20.00 |
кабінет сакратара, 1 паверх |
Пятніца |
08.00-13.00 |
кабінет сакратара, 1 паверх |
Субота (3-я субота месяца) |
08.00-13.00 |
кабінет сакратара, 1 паверх |
ПЕРАЛІК ДАКУМЕНТАЎ, неабходных для прадастаўлення:
заява на імя дырэктара аднаго з законных прадстаўнікоў дзіцяці (запаўняецца пры падачы дакументаў);
пасведчанне аб нараджэнні;
медыцынская даведка з заключэннем медыцынскай камісіі аб функцыянальнай гатоўнасці дзіцяці да навучання;
заключэнне ЦКРНіР аб праграме навучання (для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця).
ДЛЯ ТЫХ, ХТО НЕ ПРАЖЫВАЕ ў мікрараёне і прэтэндуе на ВОЛЬНЫЯ МЕСЦЫ
Прыём заяў ад законных прадстаўнікоў дзяцей, якія не пражываюць (не зарэгістраваныя) у мікрараёне, забяспечваецца ў адпаведнасці з парадкам, устаноўленым у пісьмеМіністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 24.02.2023 № 02-01-14/2404/дс «Аб арганізацыі прыёму ў I класы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі».
Законныя прадстаўнікі ў перыяд з 12 чэрвеня па 15 жніўня павінны падаць ЗАЯВУ падчас прыёму грамадзян кіраўніка ўстановы адукацыі (у перыяд з 24.07.2023 па 15.08.2023: па чацвяргах з 08.00 да 13.00, 1 паверх, кабінет дырэктара) або асобы, якая яго замяняе (у перыяд з 12.06.2023 па 05.07.2023: па аўторках з 08.00 да 13.00, 2 паверх, кабінет намесніка дырэктара па вучэбнай рабоце; у перыяд з 06.07.2023 па 23.07.2023: па серадах з 08.00 да 13.00, 2 паверх, кабінет намесніка дырэктара па выхаваўчай рабоце)
Разгляд заяў і прыём дакументаў ад законных прадстаўнікоў, дзеці якіх прэтэндуюць на вольныя месцы, арганізуецца ў перыяд з 16 па 28 жніўня ў парадку чарговасці падачы заяў.
Прыём ДАКУМЕНТАЎ ад законных прадстаўнікоў дзяцей для залічэння ў I клас УАСА на свабодныя месцы ажыццяўляецца ў парадку чарговасці падачы заяў у перыяд з 16 па 28 жніўня.
Дадатковую інфармацыю можна атрымаць:
па тэлефонах: 80159761227, 80159761237
на сайце: http://negnevichi.yonovogrudok.by/